Віталій Лапа расказаў аб прымаемых у Беларусі мерах па адаптацыі сельскай гаспадаркі да кліматычных змен і павышэнні ўрадлівасці глеб. “У Беларусі з першых дзён незалежнасці пытанне павышэння ўрадлівасці глеб стала адным з галоўных дзяржаўных прыярытэтаў. За кошт дзяржаўнага бюджэту праводзіцца вапнаванне кіслых глеб, набываюцца мінеральныя ўгнаенні, захоўваецца сістэма дзяржаўнага кантролю за станам зямель. І з 1995 года ў рэспубліцы адзначаецца станоўчая ўстойлівая дынаміка павышэння запасаў элементаў жыўлення ў глебах, падтрымліваецца баланс гумусу”, – адзначыў Віталій Лапа.
Уладзімір Логінаў выказаў меркаванне, што на змяненне клімату вялікі ўплыў мае ўплыў сусветнага акіяна, які праз вадзяную пару можа рэгуляваць тэмпературу. Разам з тым, “павелічэнне парніковых газаў сапраўды прыводзіць да росту тэмпературы паветра, але роля гэтага фактару перабольшаная. Мы прыйшлі да парадаксальных высноў і па-іншаму зірнулі на прыроду пацяплення”, – сказаў Уладзімір Логінаў.
Аляксандр Анжэнкаў расказаў аб эканамічных і экалагічных эфектах праведзенай у рэспубліцы маштабнай асушальнай меліярацыі, мэтазгоднасці выкарыстання арашальных сістэм у сельскай гаспадарцы, а таксама аб кліматычных тэндэнцыях, якія назіраюцца на нашых землях. Трэцюю частку раслінаводчай прадукцыі і больш за 60% усіх зялёных кармоў для галіны жывёлагадоўлі ў Беларусі атрымліваюць з меліяраваных зямель, адзначыў Аляксандр Анжэнкаў.