Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.08.2019

Ініцыятыва “Вучоныя без межаў” запрашае на лекцыю спецыяліста ў галіне мітахандрыяльнай біялогіі Іллі Мазуніна

У рамках грамадска-навуковай ініцыятывы “Вучоныя без межаў” пройдзе адкрытая лекцыя кандыдата біялагічных навук, вядучага навуковага супрацоўніка Цэнтра мітахандрыяльнай функцыянальнай геномікі Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя Імануіла Канта (г. Калінінград) Іллі Мазуніна “Сучасная мітахандрыяльная біялогія: роля ў фундаментальных даследаваннях і прыкладной медыцыне”.

Лекцыя адбудзецца 9 жніўня ў 14:00 у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі НАН Беларусі, Сурганава 13, к. 402.

Падрабязная інфармацыя пра лекцыі.

На адкрытых семінарах грамадска-навуковай ініцыятывы “Вучоныя без межаў” беларускія навукоўцы, якія жывуць і працуюць за мяжой, расказваюць пра свае даследаванні і дзеляцца вопытам арганізацыі навукі ў вядучых замежных лабараторыях.

Каб быць у курсе новых падзей ініцыятывы сачыце за навінамі ў групе Facebook.

Відэа мінулых лекцый можна знайсці на Youtube-канале.