Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.10.2019

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка запрашае на навукова-практычны семінар па выкарыстанні платформы Web of Science

1 лістапада 2019 года ў Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэцы сумесна з кампаніяй Clarivate Analytics пройдзе навукова-практычны семінар “Выкарыстанне платформы Web of Science для інфармацыйнага забеспячэння навуковай і адукацыйнай дзейнасці”. Запрашаюцца даследчыкі, аспіранты, рэдактары навуковых выданняў, бібліятэкары.

На семінары будуць разгледжаны наступныя аспекты:

  1. Пошук навуковай літаратуры на платформе Web of Science;
  2. Наладжванне міжнароднага партнёрства пры дапамозе сродкаў і інструментаў Web of Science;
  3. Пошук грантаў і праграм фінансавай падтрымкі даследаванняў на платформе Web of Science і інш.

Пачатак семінара: 14:00 (13:30 – рэгістрацыя удзельнікаў)

Месца правядзення семінара: Дзяржаўная ўстанова “Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І.С. Лупіновіча” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск, вул.Казінца, 86, корп.2)

Для ўдзелу ў навукова-практычным семінары просьба запоўніць рэгістрацыйную форму.

Удзел у семінары бясплатны.