Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.11.2019

Прадстаўнік НАН Беларусі прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня радыялогіі

6 лістапада 2019 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня радыялогіі (8 лістапада) на тэму: “Вопыт беларускіх вучоных у галіне радыялогіі”. Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прыняў удзел кандыдат сельскагаспадарчых навук, загадчык лабараторыі радыеэкалогіі Дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” Аляксандр Нікіцін. Вучоны расказаў прадстаўнікам СМІ аб працы вучоных Інстытута ў абазначаным напрамку.

Фота В. Лясновай, газета Навука