Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ІНЖЫНЕРНА-ФІЗІЧНЫ ЧАСОПІС

Выдавец: Інстытут цепла-і масаабмену імя А.В. Лыкава НАН Беларусі, Мінск, Рэспубліка Беларусь

ISSN 0021-0285
Выдаецца са студзеня1958 г.
Выходзіць 6 разоў у год на рускай і англійскай мовах

Галоўны рэдактар: А.Г. Пенязькоў, акадэмік

Мэты і задачы:
Асноўная ўвага ў часопісе надаецца навуковым праблемам, якія маюць важнае значэнне для сучаснай тэхнікі. У прыватнасці, часопіс публікуе вынікі тэарэтычных і эксперыментальных фізічных даследаванняў у галіне цеплафізікі, цепламасаабмену, вадароднай энергетыкі, тэорыі цеплаправоднасці, тэрмадынамікі незваротных працэсаў, тэорыі сушкі, будаўнічай цеплафізікі, структурна-механічных характарыстык дысперсных сістэм, фарміравання вугляродных наноструктур, геадынамікі, реалогіі, нізкатэмпературнай плазмы. Часопіс шырока асвятляе таксама інжынерна-тэхнічныя метады рашэння навукова-тэхнічных праблем у названых галінах навуковых ведаў.
Перавыдаецца на англійскай мове пад назвай Journal of Engineering Physics and Thermophysics (ISSN 1062-0125) выдавецтвам Springer New York.
Рэферуецца ў: SCOPUS, INSPEC, Astrophysics Data System (ADS), Chemical Abstracts Service (CAS), Google Scholar, EBSCO, CSA, Academic OneFile, Academic Search, CSA Environmental Sciences, Earthquake Engineering Abstracts, EI-Compendex, Gale, INIS Atomindex, OCLC, SCImago, Summon by ProQuest.

Адрас рэдакцыі:
вул. П. Броўкі, 15, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Электронны адрас: jepter@itmo.by
Тэлефон: (017) 284-12-27, 284-21-31 Факс:(017) 232-25-13