Выдавец: ДНУ "Інстытут фізікі ім. Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", Мінск, Рэспубліка Беларусь
ISSN 0514-7506
Выдаецца з верасня 1964 г.
Выходзіць 6 разоў у год на рускай мове. Анатацыі на англійскай мове
Галоўны рэдактар: В.А. Талкачоў, Інстытут фізікі ім. Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Мінск, Беларусь
Мэты і задачы:
У часопісе публікуюцца арыгінальныя артыкулы і кароткія паведамленні аб выніках навуковых даследаванняў, агляды, хроніка навуковага жыцця, рэцэнзіі на новыя кнігі і навукова-тэхнічная інфармацыя па прыкладной спектраскапіі і сумежных пытаннях па наступных раздзелах: I. Атамная спектраскапія. IІ. Малекулярная спектраскапія. III. Люмінесцэнцыя. IV. Лазерная спектраскапія. V. Нелінейная спектраскапія. VІ. Спектраскапія рассейвальных асяроддзяў. VII. Спектраскапія цвёрдых тэл. VIII. Спектраскапія нанаструктур. IX. Спектраскапія газаў і плазмы. X. Cпектраскапія ў біялогіі і медыцыне. XI. Спектраскапія ў экалагічных даследаваннях. XII. Прыборы і метады спектраскапіі. XIII. Аптычныя матэрыялы. У рубрыках "Лісты ў рэдакцыю" і "Новыя прыборы і матэрыялы" ажыццяўляецца паскораная публікацыя прынцыпова новых вынікаў па актуальных напрамках даследаванняў. Прымаюцца і публікуюцца рэкламныя матэрыялы прамысловых прадпрыемстваў, навуковых устаноў, фірмаў, выдавецтваў і іншых арганізацый (кошт дагаворны).
Перавыдаецца на англійскай мове пад назвай Journal of Applied Spectroscopy (JAS) (ISSN 0021-9037) выдавецтвам Springer New York.
Адрас рэдакцыі:
пр-т Незалежнасці, 68, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Электронны адрас: jas@ifanbel.bas-net.by
Тэлэфон: (017) 284-17-80