Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего документов: 2.

У Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы адбыўся рэспубліканскі круглы стол «Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры». Каб забяспечыць усебаковае, шырокае абмеркаванне акрэсленых тэм, да ўдзелу былі запрошаныя не толькі навукоўцы, але і пісьменнікі, прадстаўнікі рэдакцый. Дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка коратка расказаў аб працы інстытута, рэалізаваныя ім буйныя праекты і прадставіў удзельнікаў круглага стала. Урачыстае адкрыццё адбылося пры ўдзеле старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, акадэміка НАН Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара Уладзіміра Гусакова і іншых.

Источник: Літаратура і мастацтва | 06.07.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыўся Міжнародны круглы стол, прысвечаны 95-годдзю Інстытута беларускай культуры. Удзел у працы круглага стала ўзялі дырэктар Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Іван Саверчанка, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, дырэктар Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лакотка, дырэктар ЦНБ НАН Беларусі Аляксандр Груша.

Источник: Навука(Веды) | 20.11.2017

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН