Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего документов: 2.

У рамках рэалізацыі моладзевага рэспубліканскага праекта "100 ідэй для Беларусі" ў Віцебскай вобласці фарміруецца "Скарбонка ідэй". Вопыт рэалізацыі цікавых прапаноў на Віцебшчыне ўжо ёсць. У прыватнасці, раней падтрымалі праект экалагічнага тэатра на колах, які дзейнічае пры школе ў населеным пункце Доўжа Віцебскага раёна. Спецыялісты высока ацанілі праект па аўтаматызаванай сістэме ўліку руху лічыльнікаў электрычнай энергіі, аўтарамі якога сталі маладыя навукоўцы віцебскага інстытута тэхнічнай акустыкі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда | 06.12.2012

Рубрика: Наука и технологии

Упершыню ў Віцебску прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная абмеркаванню вопыту захавання гісторыка-культурнай спадчыны. — Наколькі эфектыўна сістэма аховы гісторыка-культурнай спадчыны, якая існуе ў Беларусі? Закон аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі быў прыняты ў 2006 і зараз трохі відазмяніўся. Нямала зроблена для ўзмацнення кантролю за выкананнем палажэнняў закона. Так, мінулым летам выйшла новае палажэнне Савета Міністраў, у якім шэраг пунктаў прысвечаны таму, што ўсе будаўнічыя работы, якія праводзяцца на тэрыторыі краіны, павінны праходзіць экспертызу ў інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, — расказвае Вольга Ляўко, доктар гістарычных навук.

Источник: Звязда | 05.12.2012

Рубрика: Сотрудники НАН