Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего документов: 1.

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла прэзентацыя зборніка загадак “Бегла ліска каля лесу блізка...” і кнігі вядомага навукоўца, даследчыка культуры і побыту беларусаў Аляксандра Лакоткі “Цвета и легенды родных просторов”. Кніга загадак “Бегла ліска каля лесу блізка...” — чарговае выданне серыі “З народнапаэтычнай спадчыны”, пачаткам якой былі “Прымаўкі ды прыказкі — мудрай мовы прывязкі” (2017). На прэзентацыі адзначалася: “Захавалася і пераемнасць у афармленні кнігі: кожны тэкст мае пераклад на іншыя мовы (у тым ліку кітайскую і англійскую), а метафарычныя вобразы — маляўнічае візуальнае ўвасабленне. Аднак з’явіліся і новыя адметныя асаблівасці. Так, акрамя беларускіх загадак у зборнік уключаны іх аналагі ў рускім, украінскім і польскім фальклоры”.

Источник: Голас Радзімы | 28.06.2018

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси