Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 11 за последние 30 дней.

Азірнуцца і ўспомніць   / Іванаў, Іван /

Кніга, нагадаем, выйшла ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” летам 2019-га. І была падараваная на пачатку жніўня Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, калі ён упершыню з афіцыйным візітам наведаў Беларусь. А 24 кастрычніка ў мінскай кнігарні “Светач” згаданае выдавецтва правяло прэзентацыю энцыклапедычнага выдавецкага праекта — так названа выданне ў прэс-рэлізе. У імпрэзе паўдзельнічалі й прадстаўнікі Мінінфармацыі, Амбасады Узбекістана ў Беларусі, аўтары праекта, ветэраны.

Источник: Звязда,   28.11.2019
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Азірнуцца і ўспомніць   / Іванаў, Іван /

Кніга “Победа одна на всех. Беларусь–Узбекистан” выйшла ў выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” летам 2019-га. Над праектам працавалі ўзбекскія ды беларускія навукоўцы. Дапоўнены варыянт кнігі павінен з’явіцца да 75-годдзя Перамогі. Такі пункт ёсць у Плане намераў у Міжурадавай камісіі. Гэта будзе сумеснае выданне навукоўцаў-гісторыкаў Акадэміі навук Узбекістана і НАН Беларусі — па два аўтары з кожнага боку. Так супрацоўнічаюць акадэмічныя Інстытуты гісторыі.

Источник: Голас Радзімы,   26.11.2019
Рубрика: Наука и обществоМеждународное сотрудничество
Ад Нёмана да Новасібірска   / Іванаў, Іван /

Акадэмік РАН Валянцін Пармон, які святкуе 70-гадовы юбілей, мае моцныя родавыя карані ў Беларусі. Летась Валянцін Пармон быў абраны старшынёй Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук, віцэ-прэзідэнтам РАН. Днямі яго павіншаваў з юбілеем Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   21.04.2018
Рубрика: НАН БеларусиМеждународное сотрудничество
Друкаванае слова кранае   / Іванаў, Іван /

У Латвійскай нацыянальнай бібліятэцы адзначалася 25-годдзе з дняўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Латвіяй. А крыху раней, напрыканцы лютага, праходзіў Віленскі міжнародны кніжны кірмаш. Увесь стэнд Беларусі быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. На адкрыцці стэнда былі прадстаўнікі Амбасады Беларусі ў Літве, намеснік Міністра інфармацыі Беларусі Алесь Карлюкевіч, намеснік дырэктара НББ Алесь Суша, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец.

Источник: Голас Радзімы,   05.05.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничество
Ява і казкі з Якубам Коласам   / Іванаў, Іван /

Цікавыя культурна-асветніцкія, адукацыйныя праекты, якія рэалізуе Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, выходзяць далёка за межы ўтульнага Коласаўскага дома, што месціцца ў Мінску, непадалёк ад велічнага будынку Нацыянальнай акадэміі навук. Летась, напрыклад, сусветны розгалас мела ўжо традыцыйнае, ХХХІ літаратурна-музычнае свята “Каласавіны”.

Источник: Голас Радзімы,   16.02.2017
Рубрика: НАН Беларуси
Пад знакам Францыска Скарыны   / Іванаў, Іван /

Сёлетнія Дні беларускай культуры ў Латвіі доўжацца больш за месяц і прысвячаюцца юбілею знакамітага беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Пад час імпрэзаў, якія цяпер праходзяць у дамах культуры і народных дамах, школах, будынках мясцовай улады, актывісты беларускіх суполак разгортваюць перасоўныя мастацкія і кніжныя выставы пра жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны — іх рыхтавалі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ды Інстытута мовы і літаратуры НАН сумесна з актывістамі Саюза беларусаў Латвіі.

Источник: Голас Радзімы,   01.10.2015
Рубрика: НАН Беларуси
У народа варта павучыцца   / Іванаў, Іван /

Пачаўшы даследаваць помнікі народнага дойлідства, ураджэнец вёскі Кузьмічы Дзятлаўскага раёна Аляксандр Лакотка з часам стаў доктарам архітэктуры, доктарам гістарычных навук, прафесарам і акадэмікам. Свой 60-гадовы юбілей Аляксандр Лакотка нядаўна адзначыў на адказнай пасадзе дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. З нагоды юбілею ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі было ўрачыстае пасяджэнне.

Источник: Голас Радзімы,   12.02.2015
Рубрика: Сотрудники НАНЦНБ НАН БеларусиНАН Беларуси
Не чужая лацінка   / Іванаў, Іван /

Ігар Капылоў, старшыня Нацыянальнай тапанімічнай камісіі пры Акадэміі навук, член тапанімічнай камісіі пры Савеце міністраў, распавядае пра распрацоўку беларускай лацінкі згодна з патрабаваннямі ААН для пллерадачы ўласных назваў і імёнаў.

Источник: Голас Радзімы,   29.05.2014
Рубрика: Наука и общество
Зноў месяц май   / Іванаў, іван /

Сярод мноства мерапрыемстваў, якія прайшлі ў Мінску ў гонар Вялікай Перамогі, вылучаецца літаратурна-музычная вечарына "Дарогамі вайны", якая адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   15.05.2014
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Будуць новыя сустрэчы   / Іванаў, Іван /

Па ініцыятыве Інстытута філасофіі НАН Беларусі і НАН Украіны ў Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур сустракаліся навукоўцы Украіны, што былі ў Мінску на канфэрэнцыі, з актывістамі суполкі “Ватра” — грамадскага аб’яднання ўкраінцаў у Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   28.03.2013
Рубрика: Международное сотрудничество
Сто гадоў: вершы і проза   / Іванаў, Іван /

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў розныя вераснёўскія дні прэзентаваліся цікавыя выданні, якімі ўшанавана памяць пра Максіма Танка.

Источник: Голас Радзімы,   20.09.2012
Рубрика: НАН Беларуси