Всего: 58456 документов. Показано: 23 за последние 30 дней.
30 кастрычніка БДУ адзначыць юбілей. Адным з мерапрыемстваў, прымеркаваных да стагоддзя галоўнага ўніверсітэта краіны, стаў запуск у Мінску экскурсійнага аўтобуса № 100. На маршруце "ДС Славінскага — Стары аэрапорт" пасажырам раскажуць гісторыю ўстановы. Пачатковы пункт экскурсійнага маршруту, звязаны з Белдзяржуніверсітэтам, — Нацыянальная акадэмія навук.
Источник: Настаўніцкая газета, 09.10.2021У Нацыянальнай акадэміі навук праходзіць XVIII Міжнародная навуковая канферэнцыя маладых вучоных "Моладзь у навуцы — 2.0’21". У форуме прымаюць удзел каля 250 маладых навукоўцаў. Гасцямі мерапрыемства сталі вучоныя НАН Беларусі, студэнты, магістранты, аспіранты, прадстаўнікі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі і школьнікі.
Источник: Настаўніцкая газета, 30.09.2021Нядаўна ў краіне падвялі вынікі Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў. Адным з пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва стала выпускніца БНТУ малодшы навуковы супрацоўнік лабараторыі нанапрацэсаў і тэхналогій Інстытута цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Настасся Хабарава. Гэта ўжо другі такі поспех у даследчыцкай скарбонцы дзяўчыны.
Источник: Настаўніцкая газета, 24.06.2021Трансгранічны праект "Адукацыйны турызм у рэгіёнах з прыроднымі запаведнымі зонамі ў Польшчы і Беларусі" пачаўся ў 2019 годзе. Яго галоўная мэта — развіваць адукацыйны турызм на тэрыторыях Днепра-Сожскага біялагічнага заказніка і Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка (на тэрыторыі Беларусі), а таксама запаведных тэрыторый у верхняй даліне ракі Нарэў (у Польшчы). Анатоль Кулак працуе ў Навукова-практычным цэнтры НАН па біярэсурсах. Даследчык вывучае разнастайнасць насякомых і ў заказнік прыязджае ўжо не першы год.
Источник: Настаўніцкая газета, 19.06.2021Адносна чалавечага веку 75 гадоў — гэта цэлае жыццё. А ў гісторыі газеты — толькі ўзлётная паласа. Сёння гэта гісторыя глядзіць на чытача з дзясяткаў падшывак і тысяч публікацый, што ствараюць "Настаўніцкую газету". Станаўленне газеты адбывалася ва ўмовах пасляваеннага разбурэння матэрыяльна-тэхнічнай базы адукацыі і культуры краіны. Перад беларусамі паўставала вострая неабходнасць аднаўлення адукацыйнага працэсу. Будаваліся і пераарганізоўваліся школы, паляпшаўся склад настаўніцкіх кадраў, пачалі рыхтаваць першыя пасляваенныя выпускі выкладчыкаў вышэйшай школы. Адкрываліся новыя ВНУ, у тым ліку Мінскі інстытут замежных моў, Брэсцкі, Полацкі педагагічныя і Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытуты, аднаўляла работу Акадэмія навук БССР.
Источник: Настаўніцкая газета, 19.12.2020Яшчэ да нашай эры ў творы "Апантаны Геркулес" філосаф Луцый Сенека пакінуў радок "Per aspera ad astra" ("Праз церні да зорак"). Сёння гэты выраз набыў новае жыццё. Такую назву носіць праект гістарычнага факультэта БДУ, прымеркаваны да стагадовага юбілею, які галоўны ўніверсітэт краіны адзначыць у наступным годзе. У аснове канцэпцыі праекта — стварэнне калекцыі дакументаў і фотаздымкаў, у якіх адлюстравана гісторыя фарміравання навуковых школ БДУ. Для стварэння калекцыі студэнты і супрацоўнікі гістарычнага факультэта пабывалі ў многіх музеях, архівах і бібліятэках Беларусі і Расіі. Сярод іх і Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі.
Источник: Настаўніцкая газета, 17.11.2020У дзіцячую пару хто не любіў слухаць бабуліны і дзядулевы казкі? Затаіўшы дыханне і падпершы галаву рукамі, вандраваць па чароўных сцяжынках, дзе ад бяды выратоўвае дуб, цвіце папараць-кветка і гуляюць русалкі. Усё гэта адраджаецца ў памяці, калі гартаеш кнігу навуковага супрацоўніка аддзела народазнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Яны Шаўчэнка "Дзікарослы раслінны свет у традыцыйных уяўленнях і сучасным жыцці беларусаў".
Источник: Настаўніцкая газета, 22.08.2020У прэс-цэнтры БелТА адбылася прэс-канферэнцыя "Актуальныя напрамкі развіцця біятэхналогій: новыя распрацоўкі і іх прымяненне". Пра тое, што адбываецца ў галіне, расказалі намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, дырэктар Інстытута мікрабіялогіі НАН Эмілія Каламіец, дырэктар Інстытута генэтыкі і цыталогіі НАН Руслан Шэйко, дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Андрэй Ганчароў і загадчык лабараторыі генетыкі чалавека інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Ірма Массэ.
Источник: Настаўніцкая газета, 13.08.2020Трапляючы ва ўладанні загадчыка сектара захоўвання і аднаўлення раслінных рэсурсаў Алесі Кручонак у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі, міжвольна ловіш сябе на думцы, што стаў госцем цяпліц гарыпотэраўскай мадам Сцебль. Праз абвітую вінаградам агароджу нельга заўважыць брамку, якая вядзе да калекцыі "Рэдкія віды і віды прыроднай флоры Беларусі, якія знікаюць".
Источник: Настаўніцкая газета, 08.08.2020Вучоных-брыёлагаў (спецыялістаў, якія вывучаюць імхі) у Беларусі толькі чацвёра. Вучоны, сакратар НПЦ па біярэсурсах, старшыня савета маладых вучоных аддзялення біялагічных навук НАН Марына Малько распавяла пра свой навуковы шлях.
Источник: Настаўніцкая газета, 14.07.2020На базе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі створаны філіял кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ.
Источник: Настаўніцкая газета, 13.06.2020Аграмеханічны факультэт знаходзіцца ў самым сэрцы студэнцкага гарадка Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Гэтае падраздзяленне - самае "дарослае" ва ўніверсітэце, і яго гісторыя - значная частка станаўлення вышэйшай навучальнай установы. Выпускнікоў факультэта чакаюць у многіх гаспадарках і прадпрыемствах краіны, у тым ліку у Наукова-прктычным цэнтры НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі.
Источник: Настаўніцкая газета, 14.05.2020У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла II Еўрапейская школа біятэхнолагаў. Арганізатарам мерапрыемства стаў Савет маладых вучоных НАН Беларусі пры падтрымцы Еўрапейская біятэхналагічнай асацыяцыі. Падрабязна распавядае намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі.
Источник: Настаўніцкая газета, 30.05.2019Навуковае спаборніцтва Sciteen - гэта адукацыйны праект, накіраваны на тое, каб далучыць студэнцтва да рашэння прыкладных задач і распрацоўку інавацыйных праектаў, запатрабаваных на вытворчасці і важных дял грамадства. Пра асаблівасці сёлетняга турніру распавядае старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванец.
Источник: Настаўніцкая газета, 16.04.2019Гэта шлях дзвюх жанчын… “Нязяблай кнігаўкі”, “княгіні паэтычнага радка”, “паэта-анёла” Яўгеніі Янішчыц і чалавека, які “з мільёнаў долей выбраў адну” — долю “дачкі Ясельды”, даследчыцы Святланы Калядка. Шлях, на якім, гаворачы з адной, адчуваеш другую. Адна з укладальнікаў чатырохтомніка “Яўгенія Янішчыц: творы, жыццяпіс, каментарыі” вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Святлана Уладзіміраўна Калядка распавядае пра сваю працу.
Источник: Настаўніцкая газета, 12.02.201924 студзеня ў Доме прэсы прайшла прэс-канферэнцыя "Прыярытэтныя напрамкі навуковых даследаванняў у 2019 годзе", прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Кільчэўскі расказаў, у якіх ключавых аспектах вучоныя будуць найбольш задзейнічаны ў бягучым годзе.
Источник: Настаўніцкая газета, 26.01.2019Канец кастрычніка запомніўся навуковай грамадскасці краіны стартам XV Міжнароднай навуковай канферэнцыі маладых вучоных "Моладзь у навуцы 2.0'18". Юбілейны форум прысвечаны 90-годдзю Нацыянальнай акадэмі навук Беларусі. Пра форум распавядае старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванец.
Источник: Настаўніцкая газета, 01.11.2018“У нас тут дамашняя атмасфера”, — нярэдка чуецца ад студэнтаў, выкладчыкаў і выпускнікоў фізічнага факультэта БДУ. Пераканацца ў гэтым змог кожны, хто ў межах святкавання 60-годдзя падраздзялення наведаў тыдзень навуковых і забаўляльных мерапрыемстваў у гонар юбілею. Працягам тыдня стала правядзенне V Міжнароднай “Антынавуковай канферэнцыі”, дзе з дапамогай навуковай тэрміналогіі, але нефармальна, студэнты раскрывалі перад сваімі сябрамі пытанні, прысвечаныя фізічным з’явам і разнастайным парадоксам. Ацэньвала таленавітых і крэатыўных маладых людзей строгае журы, у якое ўвайшоў і член-карэспандэнт НАН Беларусі Павел Грынчук.
Источник: Настаўніцкая газета, 18.10.2018У Нацыянальнай бібліятэцы ў межах выставы “Беларусь і Біблія” адбыўся міжнародны круглы стол. Яго арганізатарамі сумесна з галоўнай бібліятэкай краіны выступілі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт і Група даследавання рукапісаў (ЗША). Удзел у круглым стале ўзяла і Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алена Філатава.
Источник: Настаўніцкая газета, 09.10.2018II школа маладога вучонага "Вучоны пад ключ - 2018" стала доўгачаканай падзеяй у асяроддзі пачынаючых навукоўцаў. Арганізатарам мерапрыемства выступіў савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З прывітальным словам да маладых калег звярнуўся першы намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Чыжык.
Источник: Настаўніцкая газета, 02.06.2018У межах развіцця супрацоўніцтва факультэт міжнародных адносін БДУ наведалі 12 школьнікаў з Верхнядвінскага раёна Віцебскай вобласці. Двухдзённая сустрэча прайшла пад дэвізам "Беларусь Паўночная - БДУ". З навуковай дзейнасцю маладыя людзі азнаёміліся ў Інстытуце гісторыіі НАН Беларусі. Старшакласнікі прынялі ўдзел у круглым стале "Верхнядзвінскі край у гісторыі Беларусі". Пра мінулае малой бацькаўшчыны ім расказаў загадчык аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу Васіль Варонін.
Источник: Настаўніцкая газета, 12.04.2018Чалавек павінен рабіць нешта карыснае, дзейнічаючы ў межах усяго чалавецтва, перакананы малодшы навуковы супрацоўнік хімічнага факультэта БДУ Яўген Бандарэнка. І словы гэтага чалавека падмацоўваюцца яго дзейнасцю: нядаўна даследчык быў адзначаны прэміяй конкурсу НАН Беларусі і Алфёраўскага фонду для маладых вучоных.
Источник: Настаўніцкая газета, 27.01.2018У Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня беларускай навукі. Удзел у ёй узяў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У. Р. Гусакоў.
Источник: Настаўніцкая газета, 25.01.2018