Всего: 58471 документов. Показано: 5 за последние 30 дней.
Падчас святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, Цэнтральная навуковая бібліятэка іям Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць з 21 па 31 студзеня Дні адкрытых дзвярэй.
Источник: Літаратура і мастацтва, 18.01.2019Дата 3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам кожны дзень робіць унёсак у росквіт роднай зямлі. Якуб Колас увесь час сэрцам і думкамі быў з беларусамі, якія змагаліся за свабоду і жыццё. У Ташкенце працавала Акадэмія навук Беларусі, там жа выйшаў зборнік песняра «Голас зямлі» і паэмы «Адплата», «Суд у лесе». Друкаваліся патрыятычныя вершы, артыкулы, у якіх моц і трывучасць беларусаў у змаганні за ўласную свабоду ставіліся ў прыклад. На выстаўцы ўпершыню прадстаўлены матэрыялы з прыватнага архіва нашчадкаў Якуба Коласа, асабістыя рэчы і прыжыццёвы партрэт паэта, прывезеныя з Ташкента, фотаздымкі, невядомыя лісты песняра ды і інш.
Источник: Літаратура і мастацтва, 06.07.2018Унікальную калекцыю жаночага адзення XIX - пачатку XX стагоддзяў з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі можна ўбачыць у жодзінскім краязнаўчым музеі. А яго супрацоўнікі азнаёмяць наведвальнікаў з моднымі тэндэнцыямі тых часоў.
Источник: Літаратура і мастацтва, 20.01.2017У Палацы Рэспублікі ў Мінску прайшла цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, «Беларускі спартыўны Алімп». Сярод уганараваных спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: Барыс Лазука, Алена Боганева і Тамара Варфаламеева.
Источник: Літаратура і мастацтва, 16.01.2015Ў канцы мінулага года ў Брэсцкай абласной бібліятэцы з'явіўся няпоўны асобнік Брэсцкай Бібліі. Дагэтуль у Беларусі быў вядомы толькі адзін няпоўны экзэмпляр, які знаходзіцца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Праўда, у ім адсутнічаюць іншыя часткі выдання.
Источник: Літаратура і мастацтва, 30.05.2014