Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 11 за последние 30 дней.

Ад казак свет святлее   / Гарэшка, Рыгор /

У Міжнародным форуме даследчыкаў беларускай казкі паўдзельнічалі вядомыя навукоўцы як з Беларусі, так і з Балгарыі, Расіі, Украіны, Эстоніі. На двухдзённым форуме былі навуковыя паведамленні, прайшоў круглы стол “Сучасная літаратурная казка: паміж выдумкай і праўдай”, выступалі аўтэнтычныя казачнікі. Казкі, лічыць адзін з арганізатараў форуму, супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы й літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатоль Трафімчык, прыдатныя для кожнай узроставай, сацыяльнай катэгорыі.

Источник: Голас Радзімы,   24.05.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Казкі для навукоўцаў   / Гарэшка, Рыгор /

Духоўныя скарбы беларусаў — гэта беларуская мова, песні, музыка, танцы, а таксама нашы прыказкі, прымаўкі, казкі, замовы… Такіх больш нідзе ў свеце няма. Іх вывучаюць, у прыватнасці, навукоўцы з Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі ды фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі. Да вялікага багацця беларусаў праяўляюць інтарэс навукоўцы з замежжа. Таму Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальная акадэмія навук Беларусі 17—19 мая 2018 года ладзяць у Мінску Міжнародную навуковую канферэнцыю “Народная казкавая проза ў еўрапейскай прасторы: архаічная традыцыя і сучасная інтэрпрэтацыя”.

Источник: Голас Радзімы,   05.04.2018
Рубрика: Мероприятия НАН
Вялікі талент з Малой Багацькаўкі   / Гарэшка, Рыгор /

Новая выстава ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прымеркавана да 125-х угодкаў Максіма Гарэцкага і 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны. На жаль, молах сталінскіх рэпрэсій адабраў жыццё ў патрыёта, да таго ж надоўга паставіў на творчую спадчыну Максіма Гарэцкага кляймо нацдэмаўшчыны. Цяпер ягоныя творы вярнуліся ў шырокі ўжытак. У тым немалая заслуга й пляменніка рэпрэсаванага пісьменніка: акадэміка НАН Беларусі Радзіма Гаўрылавіча Гарэцкага.

Источник: Голас Радзімы,   22.03.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
Восем гадоў і Вечнасць   / Арэшка, Рыгор /

У расійскім Яраслаўлі прайшла інтэлектуальная гульня на кубак музея Максіма Багдановіча — у дзень памяці паэта. Варта нагадаць, што Максім Адамавіч Багдановіч — знакаміты выпускнік яраслаўскага Дзямідаўскага юрыдычнага ліцэя. Акцыя ўшанавання Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі пачалася з мітынгу памяці ля помніка паэту, дзе выступілі прадстаўнікі дэлегацыі з Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэмія навук Беларусі Вераніка Курцова ды Ігар Капылоў.

Источник: Голас Радзімы,   08.06.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоМероприятия НАН
Вялікі скарб   / Арэшка, Рыгор /

бібліятэках, музеях, школах і вышэйшых навучальных установах Беларусі прайшлі святочныя імпрэзы ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы. Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук сумесна з Музеем літаратуры запрасілі школьнікаў на свята “У аснове ўсюды — слова”.

Источник: Голас Радзімы,   26.02.2015
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Святло патрыярха   / Арэшка, Рыгор /

Прыхільнікі паэтычнага таленту Міколы Аўрамчыка святкавалі яго 95-я ўгодкі разам з юбілярам. Заслужаны работнік культуры Беларусі Мікалай Якаўлевіч Аўрамчык, гаварылі на імпрэзе, не толькі як паэт рэалізаваў талент. Ён і празаік, перакладчык. Святочную сустрэчы “Сваёй дарогай запаветнай…” з нагоды юбілею ладзілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Голас Радзімы,   19.02.2015
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Стваральная сіла   / Арэшка, Рыгор /

Штогод у апошнюю нядзелю студзеня адзначаецца такое свята: Дзень беларускай навукі. Гэта і знак павагі грамадства да ўсіх, хто працуе ў “інтэлектуальнай” сферы, і нагода пацікавіцца: ці ідзе беларуская навука ў нагу з часам? Пра тое, у прыватнасці, гаварылі на прэс-канферэнцыі Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, Старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін і старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў.

Источник: Голас Радзімы,   29.01.2015
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Ён пачуў плач перапёлкі   / Арэшка, Рыгор /

Даследчыкі і аматары творчасці Івана Чыгрынава, яго сябры і родныя адзначылі 80-я ўгодкі Народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава. Да юбілею класіка Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі падрыхтавалі выставу “Іван Чыгрынаў.

Источник: Голас Радзімы,   15.01.2015
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Пісалі пра перажытае   / Арэшка, Рыгор /

Нядаўна ў Мінску праходзіла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Першая сусветная вайна ў народнай памяці і мастацкім адлюстраванні”. Яе ладзіў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Падчас канферэнцыі ў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі прэзентавалася кніга ўдзельніка вайны Максіма Гарэцкага “На імперыялістычнай вайне”. Таксама у ЦНБ НАН Беларусі працуе выстава “Першая сусветная вайна — гістарычны час на старонках літаратуры”.

Источник: Голас Радзімы,   06.11.2014
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
І праўнучкай вярнулася Алеся   / Арэшка, Рыгор /

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы адбылася музычна-паэтычная вечарына “Аркадзь Куляшоў. Ад Бесядзі да акіяна”. Імпрэза ладзілася да 100-летняга юбілею народнага паэта сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры.

Источник: Голас Радзімы,   13.02.2014
Рубрика: ЦНБ НАН БеларусиМероприятия НАН
Вялікая і амаль забытая   / Арэшка, Рыгор /

У артыкуле апісваецца прызентацыя кнігі "Беларусь у гады першай сусветнай вайны" кандыдата гістарычных навук, старшага навуковага супрацоўніка Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Валянціны Бялявінай. Да імпрэзы пададзена шмат фотаздымкаў, падрыхтавана выстава "Вялікая забытая Вайна".

Источник: Голас Радзімы,   06.02.2014
Рубрика: НАН Беларуси