Всего: 58471 документов. Показано: 13 за последние 30 дней.
Работы, якія прадставілі ўстановы адукацыі Гомельскай вобласці, арганічна ўпісаліся ў экспазіцыю "Беларусь інтэлектуальная" ў абласным цэнтры. Першы намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Чыжык адзначае, што ў Гомельскай вобласці самы магутны пасля Мінска навуковы і адукацыйны патэнцыял.
Источник: Настаўніцкая газета, 21.02.2023Больш 50 дакладаў прадставілі ўдзельнікі Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі "беларусь у гістарычнай рэтраспектыве XIX-XXI стагоддзяў: этнакультурныя і нацыянальна-дзяржаўныя працэсы", якая працшла на базе ГДУ імя Ф. Скарыны. Сярод удзельнікаў - супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Источник: Настаўніцкая газета, 26.10.2021Аснова эканомікі вобласці — прамысловы комплекс, які фарміруе каля 40 % валавага рэгіянальнага прадукту вобласці. А адным з найважнейшых фактараў інвестыцыйнай прывабнасці Гомельскай вобласці з'яўляецца развіты навукова-тэхнічны комплекс. Тут размешчаны тры інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, восем вышэйшых навучальных устаноў, звыш 20 галіновых навуковых і праектных інстытутаў, спецыяльных канструктарскіх і канструктарска-тэхналагічных бюро, Гомельскі тэхнапарк. Старшыня Гомельскага аблвыканкама разважае аб сённяшнім і заўтрашнім днях Гомельшчыны.
Источник: Звязда, 04.03.2020У ГДУ імя Францыска Скарыны вучацца 30 грамадзян КНР. 11 з іх атрымалі дыпломы аб заканчэнні ўстановы. Уручаў іх дырэктар Інстытута Канфуцыя пры ГДУ член-карэснапндэнт НАН Беларусі Аляксандр Рагачоў.
Источник: Настаўніцкая газета, 06.02.2020Кампанія EPAM арганізавала ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны хакатон. Engineering Jam - гэта марафон айцішнікаў, у якім яго ўдзельнікі вырашаюць праблемы грамадства. Праекты, створаныя на хакатонах крыху раней у Мінску, хутка запрацуюсь. Сярод іх і дадаткі па кальцаванні птушак для НАН Беларусі.
Источник: Настаўніцкая газета, 30.01.2020Вельмі разнастайны асартымент кансерваў з садавіны і агародніны выпускае ААТ «Ельскі кансервавы завод». Асноўную долю ў аб'ёме прадукцыі займаюць кансерваваны зялёны гарошак і сокі. Увогуле ж асартыментны пералік прадукцыі ААТ «Ельскі кансервавы завод» налічвае больш за 60 найменняў. Ніякіх кансервантаў завод не выкарыстоўвае, працуе па рэцэптурах і тэхналагічнай дакументацыі, набытай у Навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні, распавядае дырэктар прадпрыемства Генадзь Радучыч.
Источник: Звязда, 27.12.2018Выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы прайшло ў Гомелі на базе Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук беларусі. Сярод асноўных пытанняў — абмеркаванне праекта закона «Пра ўнясенне дапаўненняў і змяненняў у Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь». У Інстытуце лесу парламентарыі пазнаёміліся з навукова-даследчай дзейнасцю па пытаннях захавання, абароны, аднаўлення і рацыянальнага выкарыстання лясных генетычных рэсурсаў Беларусі, а таксама з распрацоўкамі і рэкамендацыямі па надзённых праблемах: усыханні хваёвых, распаўсюджванні караеда. Падрабязна пра праблему распавёў дырэктар Інстытута лесу Аляксандр Кавалевіч.
Источник: Звязда, 23.03.2018Самы буйны інвестыцыйны праект Беларускага металургічнага завода за мінулую пяцігодку — драбнасортна-драцяны стан 370/150. Сёння пры расказе пра новы праект металургі робяць акцэнт не на планах, а на поспехах, якіх змаглі дасягнуць. У пачатку 2017 года па рашэнні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі БМЗ быў нададзены статус навуковай арганізацыі.
Источник: Звязда, 02.12.2017У Гомелі адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. Дэпутаты на практыцы вывучалі дзеянне нормаў законаў, якія датычацца так званых чарнобыльскіх праблем. Падчас наведвання Інстытута радыялогіі і Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека ўдзельнікі выязнога пасяджэння абмяркоўвалі ролю навукі ў адраджэнні і развіцці рэгіёнаў.
Источник: Звязда, 22.02.2017Маленькi райцэнтр Лоеў — усяго за 55 кiламетраў ад Гомеля. Гарадскi пасёлак стаiць на высокiм правым беразе Дняпра, у месцы, дзе з iм злучаецца Сож. Геаграфiчнае становiшча Лоева з даўнiх часоў вызначыла яго гiстарычны шлях. Зручнае месцазнаходжанне iмкнулiся выкарыстоўваць i тыя, хто тут жыў, i тыя, хто квапiўся на гэтыя землi. Навуковы супрацоўнiк Iнстытута гiсторыi НАН Беларусi Ганна Цiмафеенка разам з групай замежных валанцёраў i жыхароў г. п. Лоеў сёлета вяла раскопкi ў гарадку.
Источник: Звязда, 25.10.2016Журналісты вядучых расійскіх і беларускіх СМІ ацанілі ход рэалізацыі саюзных навукова-прамысловых праграм у галіне высокіх тэхналогій падчас прэс-тура ў Санкт-Пецярбург і наведвання холдынга ААТ «Святлана», Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Іоффе РАН і Навукова-тэхналагічнага цэнтра мікраэлектронікі пры ФТІ РАН, ААТ «Авангард», ААТ «Клімаў» і ЦКБ «Няптун». Сумесна з Інстытутам фізікі імя Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі расійскае прадпрыемства ААТ «Святлана» рэалізуе саюзную праграму «Прамень», поўная назва якой такая: «Перспектыўныя паўправадніковыя гетэраструктуры і прыборы на іх аснове». Сфера іх прымянення вельмі шырокая. Гэта як сістэмы спецсувязі, навігацыі, тэлекамунікацыі, так і вельмі дакладныя медыцынскія прыборы, цеплавізары, дальнамеры…
Источник: Звязда, 18.12.2013Сёлета плануецца прыняцце чацвёртай праграмы сумеснай дзейнасці па пераадоленні наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў межах Саюзнай дзяржавы, якая разлічана да 2016 года. Пра гэта расказаў старшыня камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і ліквідацыі наступстваў аварый Аляксандр Папкоў падчас семінара, прысвечанага ўстойліваму развіццю тэрыторый, пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы. Навукоўцы-лесаводы лічаць эканамічна мэтазгодным аднаўленне нарыхтоўкі драўніны ў лясах з узроўнем радыяцыйнага забруджвання ад 15 да 40 кюры на 1 кв.км. Пра гэта паведаміў дырэктар Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Кавалевіч.
Источник: Звязда, 11.06.2013Вынікам творчага візіту на Гомельшчыну павінна стаць кніга, у якой будуць сабраны найбольш яркія ўражанні беларускіх пісьменнікаў пра рэгіён, гісторыі выбітных людзей, якія ўславілі Беларусь. Іван Саверчанка, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, супрацоўнік НАН Беларусі: — Я прыехаў вырашыць і канкрэтныя пытанні аб падтрымцы пісьменнікаў, якія паходзяць з Гомельшчыны. Яшчэ мы дамовіліся аб супрацоўніцтве: аб´яднаць намаганні Саюза пісьменнікаў, НАН і Гомельскага аблвыканкама, каб падрыхтаваць выданне спадчыны Кірылы Тураўскага.
Источник: Звязда, 01.12.2012