Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 26 за последние 30 дней.

Этнаграфічная экспедыцыя. Стагоддзе назад...   / Берлеж, Мікола /

У 1923 годзе Інбелкуль і Галоўархіў Беларусі арганізавалі і правялі этнаграфічную экспедыцыю. Сабраныя экспанаты былі прадстаўлены ў беларускім павільёне Першай Усесаюзнай сельскагаспадарчай і кустарна-прамысловай выстаўкі ў Маскве. Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтаваў (а Выдавецкі дом «Беларуская навука» выступіў выдаўцом) альбом-манаграфію «Забытая экспедыцыя 1923 года: ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі».

Источник: Звязда,   16.01.2024
Рубрика: НАН БеларусиИстория НАН
На Віцебшчыне - на акадэмічным узроўні   / Берлеж, Мікола /

Сярод іншых традыцый асветніцтва, выхаваўчай працы ў грамадстве далёка не апошнюю ролю іграе краязнаўства. Гэта цудоўна разумеюць і ў Віцебскай вобласці. Вось і напрыканцы года ў абласным цэнтры прайшла IX навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край». Гэтым разам яна прысвечана 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці. Арганізатары канферэнцыі — Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

Источник: Звязда,   02.12.2023
Рубрика: Мероприятия НАН
Зрозных краін свету   / Берлеж, Мікола /

21 сакавіка ў пярэдадзень XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пройдзе чарговы, восьмы па ліку, Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час. Некніжны свет». Абяцае ўзяць удзел у сімпозіуме і член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук Ігар Марзалюк.

Источник: Літаратура і мастацтва,   10.03.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Мемарандум дружбы падпісалі ва Узбекістане   / Берлеж, Мікола /

У Саюзе пісьменнікаў Узбекістана падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж пісьменніцкімі арганізацыямі Беларусі і Узбекістана. Удзел у размове ў СП Узбекістана ўзяў і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктар філалагічных навук Іван Саверчанка.

Источник: Літаратура і мастацтва,   16.12.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничество
Найперш - творы...   / Берлеж, Мікола /

Дзіцячая літаратура заўжды ў полі зроку грамадства. У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваецца ліст ад Першага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў Івана Шамякіна да Пятра Машэрава. Сярод прапаноў - стварэнне пры Інстытуце літаратуры АН БССР сектара дзіцячай і юнацкай літаратуры.

Источник: Літаратура і мастацтва,   30.09.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Пімен Панчанка: "Без калектыву я не магу..."   / Берлеж, Мікола /

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваецца ліст Пімена Панчанкі да Пятра Машэрава. Пісьменнік просіць прызначыць яго на працу ў часопіс "Полымя". Сярод рэзалюцый на гэты ліст ёсць і адзнака загадчыка аддзелам культуры ЦК Станіслава Марцэлева, у будучым - дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   19.08.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Навінка ў галіне мовазнаўства   / Берлеж, Мікола /

Накладам 2000 экзэмпляраў у Выдавецкім доме "Звязда" пабачыў свет "Тлумачальны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў". Сярод укладальнікаў - дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Источник: Літаратура і мастацтва,   27.05.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Няміга: "Старажытны цэнтр як памяць..."   / Берлеж, Мікола /

На лісце 1970 года ў ЦК Кампартыі — вельмі лаканічная рэзалюцыя: «Пазнаёміць сакратароў ЦК і тт. Шарапава В. І., Кавалёва М. В. ...» Аўтар такой пазнакі: Пётр Міронавіч Машэраў. Пісьмо прысвечана Нямізе — старажытнаму гістарычнаму цэнтру беларускай сталіцы. Аўтары — прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі рэспублікі, вядомыя мастакі, пісьменнікі, акцёры... Усяго — 49 падпісантаў. Хутчэй за ўсё, ідэя звярнуць увагу на гістарычны цэнтр Мінска ўзнікла ў Акадэміі навук, у Інстытуце літаратуры. Бо сярод падпісантаў — і дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР Міхаіл Суднік, і Адам Мальдзіс, і Вячаслаў Чамярыцкі, і Міхась Ярош, і Алесь Адамовіч, і іншыя, а ўжо да іх, зразумела, далучыліся пісьменнікі, знаёмыя мастакі.

Источник: Звязда,   13.04.2022
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
"Праўда жыве пасярэдзіне..."   / Берлеж, Мікола /

Сакавіцкі нумар часопіса «Полымя» шырока паказвае палітру сучаснай літаратуры. У выпуску, які толькі што прыйшоў да чытача, — завяршэнне рамана вядомага літаратуразнаўцы і празаіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Гніламёдава «Праўда жыве пасярэдзіне».

Источник: Звязда,   02.04.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Даручыць гаркаму, міністэрству, Саюзу пісьменнікаў...   / Берлеж, Мікола /

Звяртаючыся ў ЦК Кампартыі Беларусі, пісьменнікі не толькі скардзіліся, не толькі высвятлялі адносіны, змагаліся за пэўную падтрымку. У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваецца ліст Ніла Гілевіча, у якім ён просіць адзначыць 80-гадовы юбілей пісьменніка, акадэміка АН Беларускай ССР Петруся Броўкі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   18.03.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Паэт ведае цану шчасця   / Берлеж, Мікола /

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь захоўваецца перапіска па пытанні прызначэння Пімена Панчанкі на пост рэдактара часопісу "Полымя". Удзел у ёй прымаў і будучы дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі Станіслаў Віктаравіч Марцэлеў.

Источник: Звязда,   22.02.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
"Добра расце беларуская проза..."   / Берлеж, Мікола /

28 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння рускага літаратуразнаўца Аляксандра Аўчарэнкі. У бібліяграфіі яго прац асаблівае месца займаюць артыкулы, манаграфіі, дзе размова ідзе пра здабыткі беларускай літаратуры. Рэцэнзентамі другога выдання яго "Сучаснага беларускага рамана" выступілі кафедра беларускай літаратуры БДУ і Віктар Каваленка з Інстытута літаратуры АН БССР.

Источник: Літаратура і мастацтва,   28.01.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Вольга Глухоўская: "Беларуская "Акадэмкніга" працуе з многімі расійскімі выдаўцамі"   / Берлеж, Мікола /

Разумеючы, што ў кнігарне НАН Беларусі можна знайсці практычна любую навінку навуковай, адукацыйнай літаратуры, выдадзеную ў Маскве, Ленінградзе, Новасібірску і нават Уладзівастоку, у ранейшыя часіны ў "Акадэмкнігу" ехалі з усіх гарадоў Беларусі. Пра сучасную працу кнігарні - гутарка з яе дырэктарам.

Источник: Літаратура і мастацтва,   06.01.2022
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Максіму Багдановічу прысвячаецца   / Берлеж, Мікола /

130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай паэзіі прысвечаны спецыяльны нумар навукова-метадычнага часопіса "Роднае слова". Сярод багдановічазнаўчых артыкулаў, змешчах у нумары, артыкул аспіранта Інстытута літаратуразнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вікторыі Смолкі.

Источник: Звязда,   26.11.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Мастацкая памяць дыпламатыі   / Берлеж, Мікола /

Манаграфія «Беларускія пісьменнікі ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый: выступленні, назіранні, уражанні» прысвечана традыцыі ўключэння пісьменнікаў у склад дэлегацыі Беларускай ССР на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Размова ідзе пра дыпламатычнае «адкрыццё Амерыкі» акадэмікам АН БССР Міхасём Лыньковым, акадэмікам АН БССР Пятром Глебкам і інш.

Источник: Звязда,   30.06.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Акадэмік медыцыны і чалавечнасці   / Берлеж, Мікола /

Памёр акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, нейрахірург Арнольд Фёдаравіч Смеяновіч.

Источник: Звязда,   05.01.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
"Кожны чалавек унікальны па-свойму..."   / Берлеж, Мікола /

Сёмы нумар грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса "Беларуская думка" адкрываецца гутаркай з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Юрыем Бондарам "Любіць родныя культурныя здабыткі..." Сярод галоўных дасягненняў беларускай культуры XX стагоддзя Юрый Паўлавіч назваў і стварэнне і дзейнасць Інстытута беларускай культуры, Інбелкульта.

Источник: Літаратура і мастацтва,   14.08.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Геній, паэт, ліцвін   / Берлеж, Мікола /

Выйшла ў свет новая праца кандыдата гістарынчых навук Леаніда Несцерчука "Адам Міцкевіч: Геній, Паэт, Ліцвін". Сярод рэцэнзентаў выдання - акадэмік НАН Беларусі Міхаіл Касцюк.

Источник: Літаратура і мастацтва,   19.06.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Памяць агульная   / Берлеж, Мікола /

Нацыянальна-культурная аўтаномія «Беларусы Масквы» выдала кнігу «Рэспубліка-партызанка». Выданне з’яўляецца вынікам навуковай дзейнасці супрацоўнікаў Навукова-даследчага цэнтра гісторыі дыяспар гістарычнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава і Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сярод аўтараў выдання — беларускія і расійскія даследчыкі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   18.07.2014
Рубрика: Международное сотрудничествоНаука и общество
Маскоўскі падарунак землякоў   / Берлеж, Мікола /

Нацыянальна-культурная аўтаномія "Беларусы Масквы" выдала кнігу "Рэспубліка-партызанка". Зборнік артыкулаў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод аўтараў кнігі - расійскія і беларускія вучоныя, супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН беларусі.

Источник: Звязда,   11.07.2014
Рубрика: Наука и общество
Забыты подзвіг... перакладчыка   / Берлеж, Мікола /

Сёлета - 90 гадоў з дня нараджэння усходазнаўца Уладзіміра Панасюка, перакладчыка кітайскай літаратуры, супрацоўніка Інстытута ўсходазнаўства Акадэміі навук СССР.

Источник: Звязда,   08.04.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Гомельшчына. Пачатак вызвалення   / Берлеж, Мікола /

У Гомелі прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «1943 год на Гомельшчыне». Сярод арганізатараў – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Гомельскі гарвыканкам, Гомельскі абласны музей воінскай славы.

Источник: Літаратура і мастацтва,   20.12.2013
Рубрика: Мероприятия НАН
Дукора: крыніца для гістарычнага партрэта   / Берлеж, Мікола /

У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга «Летапіс Дукорскай Петра-Паўлаўскай царквы (1876-1917)». Несумненна, летапіс – выдатная крыніца для вывучэння гісторыі. Дарэчы, у архівах краіны засталося не так і шмат падобных матэрыялаў. Адзін з помнікаў царкоўнага краязнаўства – летапіс Славаціцкай Свята-Георгіеўскай царквы – знаходзіцца у аддзеле рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.

Источник: Краязнаўчая газета,   11.04.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Дукора: крыніца для гістарычнага партрэта   / Берлеж, Мікола /

У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет унікальная, у многім нечаканая для беларускай гісторыі і краязнаўства кніга «Летапіс Дукорскай Петра-Паўлаўскай царквы (1876-1917)». Дарэчы, у архівах краіны засталося не так і шмат падобных матэрыялаў. Адзін з помнікаў царкоўнага краязнаўства – летапіс Славаціцкай Свята-Георгіеўскай царквы – знаходзіцца у аддзеле рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва,   05.04.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Купала і Колас: дарога да праўдзівых біяграфій   / Берлеж, Мікола /

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь прайшла прэзентацыя кнігі дакументаў і матэрыялаў «Купала і Колас, вы нас гадавалі». Эмацыянальную нотку, душэўны ўспамін прыўнёс завочны ўдзел у прэзентацыі члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхася Мушынскага.

Источник: Літаратура і мастацтва,   16.11.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Купала і Колас: партрэт штодзённага жыцця   / Берлеж, Мікола /

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь прайшла прэзентацыя кнігі дакументаў і матэрыялаў "Купала і Колас, вы нас гадавалі". Эмацыянальную нотку, душэўны ўспамін прыўнёс завочны ўдзел у прэзентацыі члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхася Мушынскага. Не здолеўшы прысутнічаць у зале архіва, ён перадаў ліст — шчымлівы, напоўнены болем і надзеямі на вечную памяць пра энцыклапедыста, архівіста Віталя Скалабана.

Источник: Звязда,   09.11.2012
Рубрика: Сотрудники НАН