Всего: 58471 документов. Показано: 32 за последние 30 дней.
У Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музее Якуба Коласа адкрылась часовая экспазіцыя - Кола (с) часу.
Источник: Літаратура і мастацтва, 30.06.2023У назве прэзентацыі нумара-альманаха «Роднага слова», прымеркаванага да 140-годдзя класіка, — «Якуб Колас: з ХХ стагоддзя ў ХХІ» — арганізатары сустрэчы імкнуліся падкрэсліць сучаснасць гэтага аўтара і незвычайную навуковую цікавасць, што не перастаюць выклікаць яго жыццё і творчасць. Публікацыі альманаха прысвечаны розным даследчыцкім аспектам, напрыклад, мовазнаўчай дзейнасці класікаў у Інбелкульце.
Источник: Літаратура і мастацтва, 23.12.2022Музей старажытнабеларускай культуры ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі з'яўляецца адным з самых адметных, мае ў сваіх фондах унікальныя артэфакты. Цяпер у музеі амаль завершана работа над новым варыянтам экспазіцыі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 15.04.2022Пад вокладкай кнігі выбраных артыкулаў Анатоля Вераб'я пра Уладзіміра Караткевіча "Блізкае і дарагое" сабраны матэрыялы, у якіх асэнсавана жыццё і творчасць пісьменніка, даследаваны шэраг праблем яго творчасці. Прыводзіцца раней невядомыя фрагменты тэкстаў і пераклады, напрыклад, знойдзены ў аддзе ле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэтральная навуковай бібліятэкі НАН Беларусі пераклад на беларускую мову паланэза Агінскага.
Источник: Літаратура і мастацтва, 18.06.2021Асноўныя тэндэнцыі і заканамернасці гісторыка-літаратурнага працэсу абмеркавалі падчас Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: канцэпцыі, напрамкі, навуковыя школы", прысвечанай 90-годдзю з дня заснавання Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 09.04.2021Раскрыць шматгранную асобу слыннага навукоўцы, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, аднаго з заснавальнікаў айчыннай тэксталагічный школы - такой была мэта складальнікаў выдання "Застаецца святло: успаміны пра Міхася Мушынскага".
Источник: Літаратура і мастацтва, 19.03.2021У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча прэзентавалі адразу два выдання - "Аўтографы МаксімаБагдановіча. Каталог" і "Архіўныя матерыялы да жыцця і творчасці Максіма багдановіча. Сшытак 3". Шанц на тое, што раней невядомых матэрыялаў знойдзецца больш, існуе. Існуе верагоднасць, што архіў Багдановіча, што захоўваўся ў Акадэміі навук БССР, не загінуў.
Источник: Літаратура і мастацтва, 12.03.2021У межах XXVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбылося падвядзенне вынікаў літаратурнага конкурсу LitUP. Удзельнічалі у праекце і супрацоўнікі лабараторыі тэрыялогіі НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 05.03.2021Напярэдадні 125-годдзя Кандрата Крапівы пабачыла свет выданне "Кандрат Крапіва. Шлях да неўміручасці: успаміны, эсэ". На працягу дзесяцігоддзяў Кандрат Крапіва з'яўляўся навуковым рэдактарам такіх выданняў, як "Руска-беларускі слоўнік", "Беларуска-рускі слоўнік". Цяпер гэту працу працягвае Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 05.03.2021За 2018-2020 гады адрэстаўравана 379 помнікаў архітэктуры. Пра гэта ішла гаворка падчас прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры БелТА. Таксама дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза агучыў прапанову стварыць археалагічную карту Мінска.
Источник: Літаратура і мастацтва, 12.02.2021Саракагадовы юбілей святкуюць сёлета Літаратурны музей Пятруся Броўкі і Хата-музей Пятруся Броўкі. Цяпер Літаратурны музей Пятруся Броўкі - філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Днямі ў ім адкрылася часовая выстаўка "Акадэмік Мікалай Нікольскі: жыццё ў гісторыі". На ёй можна деведацца, якая сувязь паміж кіраўніком Інстытута гісторыі АН БССР і Пятрусём Броўкам.
Источник: Літаратура і мастацтва, 24.12.2020Народны паэт Беларусі, старшыня СП БССР, грамадскі дзеяч, дэпутат, акадэмік НАН БССР, лаўрэат Ленінскай і дзвюх Сталінскіх прэмій... Вобраз класіка Петруся Броўкі часам здаецца забранзавелым у бляску сваіх дасягненняў і поспехаў, так высока ацэненых тагачаснай уладай. Між тым перш за ўсё гэта быў чалавек, сем’янін, які перажыў свае трагедыі, многім дапамог, шмат зрабіў для беларускай навукі; творца, тонкі лірык, якому належаць адны з найбольш таленавітых і прачулых вершаў пра каханне і сяброўства.
Источник: Звязда, 10.12.2020Як шчодра надзяліў Бог талентамі Уладзіміра Караткевіча! Ён мог бы спяваць, ілюстраваць кнігі, мог бы стаць артыстам, вядомым даследчыкам, вучоным, выкладчыкам! Гэтыя грані яго таленту праяўляліся, так бы мовіць, «пабочна», па-за асноўным яго літаратурным заняткам. Мэтай паказаць шматграннасць асобы пісьменніка ад першых яго творчых крокаў у літаратуры да апошніх кіраваліся стваральнікі выстаўкі, што адкрылася ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Источник: Звязда, 10.12.2020Выстаўка "З кніг Уладзіміра Караткевіча" адкрылася ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Прадстаўлены на выстаўцы і выданні з аўтографамі, у тым ліку жонкі пісьменніка Валянціны Браніславаўны, якая працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 04.12.2020Жывапісныя палотны з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, рукапісы твораў з малюнкамі з Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі і іншыя экспанаты прадстаўлены на часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі "Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве" у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Источник: Літаратура і мастацтва, 04.12.2020Народны паэт Беларусі, старшыня СП БССР, грамадскі дзеяч, дэпутат, акадэмік АН БССР, лаўрэат Ленінскай і дзвюх Сталінскіх прэмій, класік Пятрусь Броўка перш за ўсё быў сем'янін, які перажыў свае трагедыі, многім дапамог, шмат зрабіў для беларускай навукі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 27.11.2020Бог шчодра надзяліў талентамі Уладзіміра Караткевіча. Мэтай паказаць шматграннасць асобы пісьменніка кіраваліся стваральнікі выстаўкі, якая адкрылася ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 27.11.2020Галоўная ідэя і задача музея — данесці да кожнага павагу: да сябе, да ўсяго беларускага народа, упэўнены дырэктар дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў. Прайшлі ў музеі ўжо дзве канферэнцыі школьнікаў «Беларусь, ты збудаваная з беларускіх слоў!». Вучнёўскі форум музея звярнуў на сябе ўвагу такіх устаноў як: Камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; Мінскі дзяржаўны турыстка-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі; Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа — філіялы Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ды іншых.
Источник: Літаратура і мастацтва, 30.10.2020Літаратар і музыкант Юры Несцярэнка жыве і працуе на Бялыніччыне ўжо шмат гадоў, плённа займаецца краязнаўствам. Пісьменнік распавядае пра тое, што значыць для яго гэты куток Бацькаўшчыны. распавядае ён і пра зруйнаваныя пасля вайны Польскія могілкі, звесткі пра якія шукаліся таксама ў архівах НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 04.09.2020Адзін з заснавальнікаў "Маладняка" і "Узвышша" паэт Уладзімір Дубоўка пражыў доўгае жыццё, у якім былі і ўзлёты, і падзенні. Выдатна раскрывае асобу паэта віртуальная выстаўка "На ўзвышэнні жыцця і літаратуры: да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі", прадстаўленая на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На сайце змешчаны і дакументы Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 31.07.2020Трапіць у атмасферу мінулага стагоддзя, апынуцца ў працоўным пакоі паэта і вучонага Пятра Глебкі запрашае Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. З нагоды 115-гадовага юбілею пісьменніка ў межах сумеснага праекта Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Выдавецкага дома «Звязда» «На хвалі часу, у плыні жыцця», прымеркаванага да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк», у сеціве на канале YouTube выкладзена відэаэкскурсія па мемарыяльным кабінеце Пятра Глебкі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 23.07.2020Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае трапіць у атмасферу мінулага стагоддзя, апынуцца ў працоўным пакоі паэта і вучонага Пятра Глебкі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 10.07.2020Зразумець дух і душу асноўных законаў, па якіх мы жывём сёння, дае магчымасць выстаўка "Правобраз еўрапейскай канстытуцыі", якая адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Сярод галоўных экспанатаў - спіс Статута ВКЛ у перакладзе на нямецкую мову 1632 года. У навуковы ўжытак гэты рарытэт увёў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч.
Источник: Літаратура і мастацтва, 20.03.2020Першы нумар часопіса "Беларусь. Belarus" пабачыў свет у канцы студзеня 1930 года і называўся тады "Чырвоная Беларусь". Падчас круглага стала, прысвечанага юбілею, павіншавалі часопіс і былыя супрацоўнікі рэдакцыі, і аўтары выдання. Далучыўся да віншаванняў і акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Кульчыцкі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 07.02.2020Унікальны фундаментальны праект "Беларускі кнігазбор" адзначыў своеасаблівы юбілей: пабачыў свет соты том выдання. Серыя была распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, аўтарам ідэі і галоўным рэдактарам стаў пісьменнік, фалькларыст і перакладчык, літаратуразнаўца Кастусь Цвірка.
Источник: Літаратура і мастацтва, 20.12.2019Навукова-папулярнае выданне "Беларусь партызанская. Ілюстраваная экнцыклапедыя партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны" было прэзентавана ў кніжнай краме "Дом кнігі "Светач". Як зазначыў загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Літвін, пад чыёй рэдакцыяй і стваралася выданне, матэрыялы былі напісаныя з улікам новых звестак і ўнёскаў у гістарычную навуку.
Источник: Літаратура і мастацтва, 18.10.2019Браніслаў Эпімах-Шыпіла - дзеяч беларускай культуры, выдавец, фалькларыст, мовазнаўца, літаратуразнаўца, супрацоўнік Інбелкульта, чалавек, які стаяў ля вытокаў стварэння Акадэміі навук Беларусі. Між тым выдання яго спадчыны мы пакуль не маем. Падрыхтаваны да друку рукапіс знаходзіцца ў выдавецтве.
Источник: Літаратура і мастацтва, 20.09.2019У "Зборы твораў у дзесяці тамах" Янкі Брыля, падрыхтаваным у Інстытуце літаратуразнаўства НАН Беларусі, будуць змешчаныя творы, што раней не друкаваліся. Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы, якія захоўваюцца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 04.01.2019Адно з актуальных пытанняў сучаснасці - фарміраванне нацыянальнай свядомасці і выхаванне лубові да Бацькаўшчыны на падставе мастацкіх твораў. Рэспубліканскі круглы стол "Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры", пырмеркаваны да 90-годдзя НАН Беларусі, днямі адбыўся ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы.
Источник: Літаратура і мастацтва, 29.06.2018Лепшы падарунак для пісьменніка – калі гавораць пра яго творы. З нагоды юбілею Святланы Алексіевіч пра яе творы распавядаюць людзі, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да літаратуры, у тым ліку дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.
Источник: Літаратура і мастацтва, 01.06.2018У Дзяржаўным музеі гісторыіі беларускай літаратуры адкрылася часовая выстаўка "Беларускі друкар Спірыдон Собаль". Праект падрыхтаваны разам з музеям гісторыі Магілёва, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 27.04.2018У камернай зале Л. П. Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі прайшла прэзентацыя ўнікальнага выдання — кнігі аднаго верша народнага песняра Беларусі Янкі Купалы «А хто там ідзе?» на мовах свету». Выхад гэтай кнігі — вялікае свята для Беларусі, засведчыў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.
Источник: Звязда, 14.04.2018