Всего: 59035 документов. Показано: 7 за последние 30 дней.
Найлепшыя прадстаўнікі сферы культуры былі адзначаныя да Дня работнікаў культуры. Сярод узнагароджаных - намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Віцебская абласной бібліятэкі Вольга Камендантава. Акрамя культурнай сферы, развівае бібліятэка і навуковую. У супрацоўніцтве з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі плануецца чарговая, дзясятая канферэнцыя "Віцебскі край".
Источник: Культура, 20.10.2023Народны мастак Беларусі, прафесар Барыс Герлаван працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы акурат 60 гадоў. Да творчага юбілшею праз некалькі дзён дадасца і асабісты, на чвэрць стагоддзя большы. З гэтай нагоды - размова пра ролю Барыса Федасеевіча ў беларускім мастацтве. Пра сваё знаёмства з юбілярам распавядае таксама загадчык аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вераніка Ярмалінская.
Источник: Культура, 17.12.2022У Мінскім абласным драматычным тэатры, што ў Маладзечне, адбылася здача спектакля "Сёстры Дастаеўскія" мастацкаму савету і камісіі Міністэрства культуры Беларусі. Прэм’ерныя паказы пройдуць у верасні, на адкрыцці новага сезона. У абмеркаванні спектакля ўзяла ўдзел доктар мастацтвазнаўства Вераніка Ярмалінская, загадчыца аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Культура, 14.08.2021Пачынаючы з сакавіка, Міністэрства культуры Беларусі ладзіць выезды з вядучымі тэатральнымі крытыкамі і спецыялістамі на перадпаказы прэм’ерных спектакляў, што рыхтуюцца па ўсёй краіне. У сакавіку камісія двойчы ездзіла ў Гродна. Наступным пасля Гродна аказаўся Брэст. У складзе камісіі былі загадчыца аддзела тэатральнага мастацтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар мастацтвазнаўства Вераніка Ярмалінская і загадчыца кафедры тэатральнай творчасці БДУКіМ, дацэнт, кандыдат мастацтвазнаўства Іна Алексніна.
Источник: Культура, 10.04.2021Не так даўно на беларускім радыё прайшла прэм'ера радыёспектакля "Пісьмы, вернутыя з небыцця". Ён быў створаны паводле ліставання Кандрата Крапівы і яго жонкі з сынам-вайскоўцам, які загінуў на Вялікай Айчыннай вайне. Аўтарам сцэнарыя выступіла ўнучка пісьменніка Алена Атраховіч. Лісты пісьменніка захоўваюцца ў нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Культура, 11.02.2017Да 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава выйшла яго аповесць "Мёртвым не баліць" у першым аўтарскім варыянце, без правак цэнзуры. Навуковы рэдактар кнігі, даследчык творчасці Васіля Быкава, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Міхась Тычына распавядае пра творчую спадчыну пісьменніка.
Источник: Культура, 21.06.2014У рамках Нацыянальнай тэатральнай прэміі адбыўся "круглы стол" "Сучасны беларускі тэатр: тэндэнцыі і праблемы развіцця", ў якім таксама прыняў удзел доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сцяпан Лаўшук.
Источник: Культура, 24.11.2012