Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 56735 документов. Показано: 14 за последние 30 дней.

Узноўленая святыня   / Васілеўскі, Пётра /

Праца над ўзнаўленнем напрастольнага крыжа Тураўскай епархіі XII — XIII стагоддзяў доўжылася тры гады. Гэта калі весці гаворку пра крыж як пра матэрыяльны аб’ект. Але сутнасна — гісторыя пачалася значна раней, ў 1962 годзе, калі беларускі археолаг Пётр Лысенка згадаў пра гэты крыж і распавёў пра ягоную культурна-гістарычную каштоўнасць у сваіх навуковых доследах. Крыж узноўлены ў двух экземплярах. Адзін прызначаны для Тураўскай епархіі, другі будзе захоўвацца ў Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Культура,   09.01.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Бэз з пяшчотнай назвай "Паўлінка"   / Васілеўскі, Пётра /

У чарговы дзень нараджэння Янкі Купалы ў Акопах, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка, названага імем Песняра, прадстаўнікі шэрагу культурніцкіх устаноў сталіцы зладзілі свайго роду суботнік. Пад вокнамі хаты, у якой наш геній напісаў "Паўлінку", "Раскіданае гняздо", "Тутэйшых" і іншыя шэдэўры, пасадзілі ў памяць паэта кусты бэзу "Паўлінка".

Источник: Культура,   11.07.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Малая радзіма вялікай навукі   / Васілеўскі, Пётра /

Прысталічны пасёлак Лясны - цэнтр прасторы пад назвай "Бараўляны" - па сутнасці медыцынская сталіца Беларусі. Пра тое, якімі бараўляны былі, і якімі сталі, распавядае адзін са старэйшых супрацоўнікаў РНПЦ анкалогіі і медыцынскяа радыялогіі імя М. М. Аляксандрава Аляксандр Машэўскі. давялося яму працаваць і з самім Мікалаем Аляксандравым. Па яго ініцыятывае яшчэ ў 1972 годзе дзеля рашэння анкалагічных праблем далучыліся і шэраг інстытутаў Акадэміі навук Беларусі.

Источник: Культура,   15.02.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Раскоша, на якой нельга эканоміць   / Васілеўскі, Пётра /

Ідэалогія заўжды і паўсюль будуецца на гісторыі. Пэўныя крокі для ўмацавання гістарычнага грунта дзяржаўнай ідэалогіі Беларусі ўжо зроблены. Выйшлі ў свет чатыры тамы (усяго іх будзе пяць) "Гісторыі беларускай дзяржаўнасці". Гэта грунтоўны дослед Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Але ці маем мы сѐння канцэптуальна акрэсленую нацыянальную ідэю і адпавядаючую ёй палітыку, у тым ліку і палітыку культурніцкую?

Источник: Культура,   21.09.2019
Рубрика: Наука и общество
Нацыянальны гістарычны: другое нараджэнне   / Васілеўскі, Пётра /

Запланаванае ўзвядзення спецыяльнага будынка для Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь на сталічным праспекце Пераможцаў па вызначэнні для культуры — падзея надзвычайная. Пра тое, чаго чакае музей ад наваселля, распавядае дырэктар Нацыянальнага гістарычнага Павел Сапоцька. Больш як 5000 квадратных метраў музея будзе задзейнічана толькі пад пастаянную экспазіцыю. Да распрацоўкі канцэпцыі экспазіцыі прыцягнулі у тым ліку экспертаў Нацыянальнай акадэміи навук Беларусі.

Источник: Культура,   10.08.2019
Рубрика: Наука и общество
І гонар, і фінансавы складнік   / Васілеўскі, Пётра /

17 красавіка ў прэс-цэнтры Дома прэсы ішла гаворка пра Нацыянальную літаратурную прэмію — 2018. У сустрэчы з журналістамі бралі ўдзел начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі РБ Алена Паўлава, дырэктар падначаленага Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня журы конкурсу Іван Саверчанка, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Аляксандр Бадак, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Источник: Рэспубліка,   20.04.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Post scriptum да свята слова   / Васілеўскі, Пётра /

У Іванаве прайшоў XXV Дзень беларускага пісьменства. Пра тое, як праходзіла свята, даволі падрабязна расказалі СМІ краіны. Наўздагон Дню пісьменства свае меркаванні выказваюць яго неабыякавыя шматгадовыя удзельнікі. Старшыня Беларускага фонда культуры Тадэвуш Стружэцкі падкрэслівае выключную важнасць канферэнцыі “Іванаўскія чытанні-2018”, актыўнага ўдзелу ў ёй Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і таго доўгатэрміновага праекта, які рэалізуецца Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры: “Рэгіён на культурнай карце Беларусі”.

Источник: Культура,   08.09.2018
Рубрика: Мероприятия НАННаука и общество
Усё пра Скарыну пад адной вокладкай   / Васілеўскі, Пётра /

19 снежня прэзентавалі энцыклапедыю "Францыск Скарына". Пра выданне распавядалі першы намеснік міністра інфармацыі РБ Ігар Луцкі, дырэктар выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі" Уладзімір Андрыевіч, першны намеснік дырэктара Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец, намеснік дырэктара НББ Алесь Суша.

Источник: Культура,   23.12.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Што станьчым заўтра?   / Васілеўскі, Пётра /

14-15 сакавіка ў Нацыянальным цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі праходзіў Рэспуьбліканскі педагагічны форум "Культуралагічны падыход у развіцці прафесійнага майстэрства педагогаў дадатковай адукацыі". Удзел у форуме ўзялі і прадстаўнікі Наыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Культура,   18.03.2017
Рубрика: Мероприятия НАННаука и общество
Праз далячынь стагоддзяў   / Васілеўскі, Пётра /

Аб тым, што мае наша краіна ад рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння слуцкага пояса ў якасці нацыянальнага брэнда, распавядае Барыс Лазука, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. «Пакуль пра вынікі рэалізацыі праграмы казаць зарана, — зазначае Барыс Андрэевіч. — Прытым што фактычна ўжо створаны Музей слуцкіх паясоў, які мае стаць культурным асяродкам Слуцка, Слуцкага рэгіёна, Міншчыны, Беларусі ўвогуле. Выкананы пэўныя мастацкія работы, пастаўлены ткацкі станок, які ў хуткім часе запрацуе».

Источник: Культура,   28.09.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Археалагічныя сенсацыі   / Васілеўскі, Пётра /

Пад час раскопак на тэрыторыі Быхаўскага палацава-замкавага ансамбля быў знойдзены ўнікальны артэфакт – кафля XVII стагоддзя з гербам роду Сапегаў, колішніх уладальнікаў замка. Доктар гістарычных навук, археолаг Ігар Марзалюк называе знаходку сенсацыйнай. З высокай ацэнкай каштоўнасці артэфакта згодны і намеснік дырэктара Інстытута гісторыі па навуковай працы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза.

Источник: Культура,   20.07.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Кожны асобнік – твор   / Васілеўскі, Пётра /

Цягам трох дзён — з 22 па 24 мая — у сталіцы праходзілі ХІХ Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя Дням славянскага пісьменства і культуры. У зале адукацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь адбыўся “круглы стол” “Полацкае Евангелле — першакніга беларускага народа”, спалучаны з прэзентацыяй факсімільнага выдання гэтага помніка пісьменства. Факсімільнае ўзнаўленне Полацкага Евангелля стала магчымым дзякуючы шматгадовай працы і плённаму супрацоўніцтву нацыянальных бібліятэк Беларусі і Расіі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Выдавецтва Беларускага Экзархату.

Источник: Культура,   25.05.2013
Рубрика: Мероприятия НАН
Варыянты вяртання фаліянтаў   / Васілеўскі, Пётра /

Адкрыццё высаўкі «Кніжная спадчына Радзівілаў» адбылося ў Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж». Дзякуючы намаганням спецыялістаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выйшаў у свет каталог «Бібліятэка Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі», які ахоплівае звесткі па XVII стагоддзі. Праца будзе мець працяг, пра што і паведаміў на прэзентацыі, якая адбылася ў час адкрыцця выстаўкі, загадчык аддзела рэдкай кнігі і рукапісаў ЦНБ Аляксандр Стэфановіч.

Источник: Культура,   20.04.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
«Тэатральны раман» Тызенгаўза   / Васілеўскі, Пётра /

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла прэзентацыя кнігі польскага тэатразнаўцы Збігнева Ендрыхоўскага «Гродзенскія тэатры 1784-1864». Да прэзентацыі была прымеркавана выстаўка «З гісторыі тэатральнага жыцця Беларусі» з фондаў аддзела рэдкай кнігі і рукапісаў.

Источник: Культура,   10.11.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси