Всего: 58456 документов. Показано: 6 за последние 30 дней.
Пытанне, як лячыць пацыентаў з каранавірусам, усё яшчэ адкрытае. Нядзіўна, што сілы многіх даследчыкаў па ўсім свеце кінутыя на пошук прыцэльнага антыкаранавіруснага сродку. Робяць свой унёсак у гэтую працу і нашы навукоўцы. Падрабязнасцямі дзеліцца кіраўнік праекта — дырэктар Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Аляксандр Тузікаў.
Источник: Беларусь, 19.08.2020 № 8 С. 16-17Пнеўманія як ускладненне COVІD-19 была ў цэнтры пандэміі. Каб змагацца, урачы назапашваюць усе магчымыя сілы і сродкі, уключаючы выкарыстанне найноўшых метадаў лячэння. Адзін з іх — тэрапія ствалавымі клеткамі — быў прапанаваны беларускімі навукоўцамі, спецыялістамі Інстытута біяфізікі ды клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У чым сутнасць метаду, мы запыталіся навуковага кіраўніка праекта, дырэктара інстытута, кандыдата медыцынскіх навук Андрэя Ганчарова.
Источник: Беларусь, 21.07.2020 № 7 С. 28-29Як супрацьстаяць каранавіруснай інфекцыі, распавёў дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі Андрэй Ганчароў.
Источник: Беларусь, 20.05.2020 № 5 С. 38-39У Беларусi 118 раёнаў, i Вадзiм Лакiза, намеснiк дырэктара па навуковай рабоце Iнстытута гiсторыi НАН, бываў у большасцi — дзе праездам, дзе праводзiў археалагiчныя даследаваннi, дзе выступаў на канферэнцыях. Пры гэтым ён працягвае лiчыць, што прыгажэйшага за родны Дзятлаўскi раён Гродзенскай вобласцi — няма. Таму i пытання, куды ў Год малой радзiмы накiравацца на пошукi археалагiчных артэфактаў, не ўзнікла.
Источник: Рэспубліка, 11.08.2018Якой будзе краіна ў 2020 годзе? Зазірнуць у будучыню можна з зацверджанай на днях дзяржпраграмай інавацыйнага развіцця на бліжэйшыя пяць гадоў. Важную частку работы традыцыйна будзе весці Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Уводзіць у курс справы намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін.
Источник: Беларусь, 28.02.2017 № 2 С. 23Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — своеасаблівы "Оскар" у даследчыцкім свеце. Бо прысуджаецца яна раз на два гады за ўклад у вырашэнне буйной навуковай або навукова-практычнай праблемы — і не толькі ўжо знакамітым навукоўцам, але і пачаткоўцам, а таксама студэнтам. На цяперашні конкурс было прадстаўлена каля 50 работ. Пераможцаў вызначыла таемнае галасаванне членаў камісіі НАН. Сярод трыумфатараў аказаўся і курсант 6-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Мікалай Карнавухаў.
Источник: Беларусь, 26.02.2016 № 2 С. 24-25