Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58456 документов. Показано: 3 за последние 30 дней.

Нашы студэнты - мэтанакіраваныя і ўпэўненыя ў сваім выбары   / Вінаградава, Алена /

Аграрная галіна нашай краіны прыкметна памаладзела: кожны год у гаспадаркі прыходзяць некалькі тысяч маладых працаўнікоў. Сістэма аграрнай адукацыі таксама не стаіць на месцы, бо, каб кіраваць сучаснымі камбайнамі і беспілотнікамі, настройваць параметры ў сховішчах для агародніны і ладзіць работу малочнатаварных комплексаў, пераводзіць у лічбавы варыянт тэхналагічныя працэсы, патрэбны прафесіяналы. У БДАТУ створана 38 філіялаў кафедраў на вядучых прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу, навукова-практычных цэнтрах НАН Беларусі. Як падрыхтаваць такіх спецыялістаў, якія метады і тэхналогіі навучання зробяць выпускнікоў ВНУ запатрабаванымі на вытворчасці? Аб гэтым і іншым размова з рэктарам Беларускага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Мікалаем Раманюком.

Источник: Звязда,   20.09.2024
Рубрика: НАН Беларуси
Што ў меню ў школьніка?   / Вінаградава, Алена /

Якасці харчавання і асартыменту страў у школьных сталовых заўсёды надавалася вялікае значэнне. Работа па ўдасканаленні вялася пастаянна, і вянцом тых намаганняў стаў пілотны праект, які рэалізавалі ў некалькіх дзясятках школ. Яго вынікі былі настолькі ўражальнымі, што ўжо да летніх канікул па-новаму арганізавалі харчаванне больш за дзве тысячы школ краіны. Намеснік генеральнага дырэктара «НПЦ па харчаванні НАН Беларусі» Дзмітрый Зайчанка ацэньвае айчынную харчовую прадукцыю для дзяцей як высакаякасную і адпаведную патрэбам дзіцячага арганізма.

Источник: Звязда,   30.08.2024
Рубрика: Сотрудники НАННаука и производствоНаука и общество
"Сава" на ілюмінатары   / Вінаградава, Алена /

У нашы дні Беларусь захоплена космасам, а Марына Васілеўская стала Героем краіны і ў літаральным, і ў агульначалавечым сэнсе. Аднак за фасадам усеагульнага свята хаваецца хоць і больш празаічная, але не менш знамянальная падзея: сваю касмічную місію першая жанчына-касманаўт у гісторыі суверэннай Беларусі выканала. Як вядома, у праграме дванаццацідзённага палёту Васілеўскай было сем працоўных задач: два грамадска-адукацыйныя і пяць навукова-даследчых эксперыментаў. Касмічны эксперымент па даследаванні зямной паверхні, вывучэнні працэсаў і наступстваў прыродных і тэхнагенных з’яў і катастроф распрацоўвалі вучоныя БДУ і Інстытута фізікі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   16.04.2024
Рубрика: Наука и технологии