Всего: 58471 документов. Показано: 19 за последние 30 дней.
Навукова-тэхнiчныя праграмы, iнавацыйная iнфраструктура i праекты будучынi. Эксперты расказалi аб выкананнi Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2021—2025 гады. Галоўны вучоны сакратар НАН Андрэй Iванец распавядае аб праектах, якiя рэалiзуе Нацыянальная акадэмiя навук Беларусі.
Источник: Рэспубліка, 20.08.2021Шматлiкiя асаблiвасцi знешнасцi чалавека прадвызначае ДНК. У прыватнасцi, вучоныя Iнстытута генетыкi i цыталогii НАН вывучаюць, як асобныя гены ўплываюць на колер вачэй, валасоў i скуры, вяснушчатасць, аблысенне, форму твару, рост, вагу i многае iншае. Паралельна вучоныя працуюць над методыкай выяўлення генетычнай схiльнасцi да некаторых захворванняў i вызначэннем псiхаэмацыянальнага статусу чалавека па ДНК, асаблiва для тых прафесiй, дзе стрэс з'яўляецца часткай жыцця. Кiраўнiк лабараторыi генетыкi чалавека Iнстытута генетыкi i цыталогii НАН Павел Марозiк распавядае пра прымяненне метадаў ДНК-фенатыпавання ў крымiналiстыцы
Источник: Рэспубліка, 07.08.2021Узаемадзеянне навукі і прамысловых прадпрыемстваў у апошнія гады значна ўмацавалася шмат у чым дзякуючы таму, што сучасная навука нацэлена не толькі на фундаментальныя, але і на прыкладныя даследаванні, гэта значыць на атрыманне закончанага выніку распрацоўкі і яе ўкараненне. Напярэдадні Дня хіміка навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі расказалі пра свае галоўныя дасягненні ў гэтым кірунку.
Источник: Рэспубліка, 26.05.2021У лясах з’явiлiся першыя доўгачаканыя грыбы — смаржкi i страчкi. Яны не сваякi, бо з пункта гледжання батанiкi адносяцца да розных сямействаў. Аднак многiя iх блытаюць, таму што пладовыя целы грыбоў вельмi падобныя. А дарэмна. Якiя грыбы ўжо цяпер можна знайсцi ў лясах i чым яны небяспечныя, тлумачыць малодшы навуковы супрацоўнiк лабараторыi мiкалогii Iнстытута эксперыментальнай батанiкi НАН Ганна Антановiч.
Источник: Рэспубліка, 21.05.2021Вытворчасць пастаянна ўскладняецца: інтэлектуальныя сістэмы кіравання і робаты, інтэрнэт рэчаў... Усе гэтыя тэхналогіі ўжо працуюць на сучасных прадпрыемствах і сталі асновай той мадэлі, якую называюць «прамысловасць 4.0». На піку інтарэсу і новыя тэхналогіі – машыннае навучанне і нейронныя сеткі. Нейрасеткі на заводах могуць выкарыстоўвацца для прагназавання і планавання, кіравання якасцю прадукцыі і бяспекай на вытворчасці. Пра выкарыстанне нейрасетак на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы распавядае загадчык лабараторыi робататэхнiчных сiстэм Аб’яднанага iнстытута праблем iнфарматыкi НАН Рыгор Пракаповiч.
Источник: Рэспубліка, 17.09.2020Грыбны сезон сёлета спазняецца. Аднак аматары цiхага палявання не губляюць надзеi i пiльна сочаць за прагнозамi сiноптыкаў. Пасля кожнага дажджу, поўныя спадзяванняў, яны спяшаюцца з кошыкамi ў лес. Тыя, каму цiхае паляванне не па душы, за свежымi дарамi лесу едуць на рынкi. Там ужо з’явiлiся першыя грыбы i сунiцы. Цэны пакуль кусаюцца. Яно i зразумела — дароў лесу яшчэ няшмат. Прагназаваннем ураджайнасцi грыбоў i ягад Iнстытут лесу Нацыянальнай акадэмii навук Беларусі займаецца з 2006 года. Навуковы супрацоўнiк сектара харчовых i лекавых рэсурсаў лесу Таццяна Маiсеева расказала, чаго чакаць ад гэтага года.
Источник: Рэспубліка, 25.06.2020Дырыжабль, распрацаваны спецыялістамі Навукова-вытворчага цэнтра шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі, можа падымацца на вышыню да 600 метраў і аддаляцца ад наземнага пункта кіравання на адлегласць да 40 кіламетраў. А галоўнае — завісаць у паветры для больш дэталѐвага маніторынгу мясцовасці. Апараты плануюць выкарыстоўваць у лясных гаспадарках, нацыянальных парках, першым з якіх павінна стаць Белавежская пушча.
Источник: Рэспубліка, 23.01.2020Дванаццатая Беларуская антарктычная экспедыцыя, арганізаваная Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, адправіцца на Белы кантынент у лістападзе. Некалькі месяцаў ва ўмовах вечнай мерзлаты палярнікі будуць займацца навуковымі даследаваннямі, у тым ліку тымі, якія дазваляюць ацаніць фактары, што ўплываюць на змены клімату Зямлі. Даследаванні правядуць як з выкарыстаннем наземных дыстанцыйных прыбораў вымярэння, так і з дапамогай беспілотнікаў і касмічных спадарожнікаў. Падрабязнасці распавядаюць начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў НАН Беларусі Ігар Пільшчыкаў і кіраўнік антарктычных экспедыцый Аляксей Гайдашоў.
Источник: Рэспубліка, 17.09.2019Змяненне ўзроўню глюкозы ў крыві звычайна адбываецца незаўважна для чалавека. Даведацца пра адхіленні можна, толькі здаўшы аналізы. Як сачыць за ўзроўнем глюкозы ў крыві і пры гэтым не марнаваць час на паездкі да ўрача? Адказ просты: набыць партатыўны глюкометр. А дзякуючы глюкозным тэст-палоскам новага пакалення паказанні прыбора сталі яшчэ больш дакладнымі. Распрацоўкай перадавых метадаў кантролю ўзроўню глюкозы ў крыві займаюцца вучоныя Інстытута мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Падрабязна распавядае выконваючая абавязкі намесніка дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Таццяна Сямашка.
Источник: Рэспубліка, 04.06.2019Інавацыйныя носьбіты — распрацоўка вучоных Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі. Яны перашкаджаюць утварэнню спаек пасля аперацый, а ствалавыя клеткі паскараюць загойванне. Сам носьбіт складаецца з біясумяшчальных палімераў, ці, прасцей кажучы, поліцукрыдаў. На працягу двух тыдняў ён цалкам раствараецца ў арганізме. Падрабязна распавядаюць загадчык лабараторыі мікра- і нанаструктураваных сістэм Вікторыя Кулікоўская і старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі Ксенія Гілеўская.
Источник: Рэспубліка, 17.05.2019Прычыны ўтварэння ям на дарогах могуць быць розныя. Вучоныя Акадэміі навук таксама знаёмыя з такой праблемай і прапанавалі яе вырашэнне — усепагодныя складзіруемыя асфальтабетонныя сумесі. Падрабязна распавядае загадчык лабараторыі нафтавых і арганамінеральных дысперсій Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі Вольга Апанасенка.
Источник: Рэспубліка, 15.03.2019Прэзідэнт неаднаразова гаварыў пра неабходнасць паступовага адмаўлення ад пластыкавай тары, якая наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю. Сваю лепту ў вырашэнне пытання гатовыя ўнесці вучоныя Акадэміі навук. Яны распрацавалі водарастваральны біяцыд — яго можна выкарыстоўваць для вырабу ўпаковак з антымікробнай засцярогай. Праца над праектам пачалася яшчэ ў 2014 годзе, распавядае намеснік загадчыка лабараторыі палімерных біяактыўных рэчываў Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі Уладзімір Тарасевіч.
Источник: Рэспубліка, 12.03.2019У краіне зроблены акцэнт на неабходнасць развіваць электратранспарт. Пазалетась Нацыянальная акадэмія навук Беларусі паказала першы ўзор беларускага электрамабіля. У студзені на выставе, прысвечанай Дню беларускай навукі, прадэманстравалі новыя сродкі індывідуальнага электратранспарту. У тым ліку матацыкл, корпус для электрычнай батарэі якога вырабілі з дапамогай адытыўных тэхналогій у Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі. Загадчык навукова-даследчай лабараторыі ўстановы Аляксандр Заіка распавядае падрабязнасці.
Источник: Рэспубліка, 21.02.2019Правізія, тэхніка, паліва, навуковае абсталяванне і канструкцыі новых секцый. Каб перакінуць 42 тоны грузу з борта расійскага навукова-экспедыцыйнага судна «Акадэмік Фёдараў» на беларускую антарктычную станцыю «Гара Вячэрняя», верталёту давялося зрабіць дванаццаць рэйсаў. У карэспандэнтаў атрымалася звязацца з удзельнікамі палярнай экспедыцыі і даведацца падрабязнасці. Напрыклад, га мінулым тыдні ў інтарэсах нацыянальнай касмічнай праграмы правялі сінхронную наземную здымку з Беларускім касмічным апаратам, сабраныя матэрыялы апрацавалі і выслалі ў Інстытут фізікі НАН Беларусі, перадае нязменны кіраўнік беларускіх навуковых антарктычных экспедыцый Аляксей Гайдашоў.
Источник: Рэспубліка, 18.01.2019Адна справа, калі ломiцца дэталь аўтамабіля. Мы можам заехаць на СТА ці выклікаць эвакуатар... Зусім іншае, калі ўзнікаюць праблемы з дэталлю самалёта, які ляціць на вышыні некалькіх тысяч метраў. Наступствы могуць быць фатальнымі. Распрацаваная вучонымі Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі тэхналогія дазваляе павысіць трываласць дэталяў рухавіка самалёта ў два-тры разы. І яны адрозніваюцца высокай устойлівасцю да нагрузак нават пры тэмпературах да 900 градусаў. Падрабязна распавядае навуковец Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі Уладзімір Пятрэнка.
Источник: Рэспубліка, 11.10.2018Ласі, казулі, зайцы, дзікі... Дзікія насельнікі лесу нярэдка становяцца прычынамі аварый. Некалькі гадоў таму спецыялісты НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах вывучылі аварыі з жывёламі і вызначылі месцы іх найбольшай канцэнтрацыі. Улічылі таксама праходжанне міграцыйных калідораў і колькасць папуляцыі. Яе даныя выкарыстоўваюцца пры праектаванні аўтамагістраляў.
Источник: Рэспубліка, 24.08.2018Нашы вучоныя Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыдумалі новы спосаб зваркі без плаўлення металу — з дапамогай моцнага магнітнага поля. падрабязна распавядаюць загадчыца лабараторыі аб'ёмных гетэрагенных сістэм Ганна Мілюкова і старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі магнітна-імпульснай апрацоўкі Юрый Крыванос.
Источник: Рэспубліка, 29.06.2018Нацыянальная акадэмія наук Беларусі і Акадэмія навук Кітая абмяркуюць у Мінску перспектыўныя напрамкі і механізмы развіцця супрацоўніцтва.
Источник: Рэспубліка, 23.05.2018Як пабудаваць станцыю ў самым цяжкадаступным месцы планеты? Над гэтым ламаюць галовы вядучыя інжынеры свету. Архітэктура адзінага кантынента, дзе ніколі не было карэнных жыхароў і пастаянных паселішчаў, з кожным годам становіцца ўсё больш уражлівай. Вось і каманда нашых палярнікаў ужо трэці год узводзіць першую беларускую антарктычную станцыю. У сераду ўдзельнікі 10-й антарктычнай экспедыцыі вярнуліся ў Мінск. За час экспедыцыі было зроблена нямала, распавядаюць начальнік Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў НАН Беларусі Ігар Пільшчыкаў і нязменны кіраўнік беларускіх антарктычных экспедыцый Аляксей Гайдашоў.
Источник: Рэспубліка, 11.05.2018