Всего: 58471 документов. Показано: 4 за последние 30 дней.
На сталах — пранумараваныя плеценыя вазы з прыгожымі адборнымі пладамі. Усяго дваццаць сартоў яблык і груш — па дзесяць адных і другіх — і ўсе з іх можна прадэгуставаць. Наразалі іх супрацоўнікі РУП «Інстытут пладаводства», які днямі зладзіў дэгустацыю сваіх калекцый.
Источник: Звязда, 25.10.2022Падчас цвіцення лаванды Францыя як магнітам прыцягвае шматлікіх турыстаў. Людзі гатовыя плаціць сотні еўра, каб зладзіць фотасесію на фоне квітнеючага лавандавага поля. Але каб удыхнуць водар Праванса, сёння зусім не абавязкова траціць шмат грошай. Лавандавыя палі, хоць пакуль і не такія маштабныя, ёсць і ў беларускіх вёсках. Паводле слоў Барыса Аношанкі, вядучага навуковага супрацоўніка Цэнтральнага батанічнага сада Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, на беларускіх палях лаванда вузкалістая адчувае сябе камфортна.
Источник: Звязда, 20.07.2022У Самахвалавічах штогод ладзяць «самазборы» сезонных ягад. Зараз пачаўся самазбор бружмелю. Бружмель — першыя ягады, якія саспяваюць у Беларусі: сезон звычайна пачынаецца ў канцы мая — пачатку чэрвеня, распавядае старшы навуковы супрацоўнік аддзела ягадных культур РУП «Інстытут пладаводства» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Марына Пігуль.
Источник: Звязда, 23.06.2022Як сэканоміць на жывой агароджы? Якія расліны падыходзяць для такіх мэт найбольш? Пра гэта і не толькі распавядае навуковы супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі Настасся Гуліс.
Источник: Звязда, 18.03.2022