Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 56735 документов. Показано: 10 за последние 30 дней.

Фізіка для мацнейшых   / Калядзіч, Наталля /

У сталіцы праходзіць Адкрытая беларуская фізічная алімпіяда школьнікаў. На яе адкрыцці намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Кілін прызваў юных фізікаў выкарыстоўваць па максімуме свае магчымасці.

Источник: Настаўніцкая газета,   22.11.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
З крэатывам і навізной   / Калядзіч, Наталля /

У Мінску прайшоў гарадскі фестываль праектных і даследчых работ навучэнцаў пачатковых класаў "Пазнанне і творчасць". Малодшыя школьнікі стваралі прыдатныя да яды фарбы, раскрывалі сакрэты мёду, вырошчвалі куранят і жаб, даследавалі ядавітыя расліны сляпянскага лесу, птушак Беларусі, праблемы незапоўненасці трыбун на хакейных матчах і інш. Фестываль праводзіцца Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі пры актыўным удзеле савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   23.12.2021
Рубрика: Мероприятия НАН
Вопыт каманднай работы ў матэматычных баях   / Калядзіч, Наталля /

Нядаўна ў сталіцы былі падведзены вынікі XXII Рэспубліканскага турніру юных матэматыкаў, які адбыўся на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ў дыстанцыйным фармаце. Кампетэнтнае журы ўзначальваў загадчык аддзела дыферэнцыяльных ураўненняў Інстытута матэматыкі НАН Беларусі Яўген Канстантынавіч Макараў.

Источник: Настаўніцкая газета,   24.12.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Вучэнне з захапленнем — старт у навуку   / Калядзіч, Наталля /

Напрыканцы кастрычніка ў Мінскай вобласці прайшоў XXII конкурс работ даследчага характару (канферэнцыя). Cёлета на конкурс паступіла 736 работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і прафесійнай адукацыі з усіх раёнаў Мінскай вобласці. Найбольшая іх колькасць была заяўлена ў секцыях "Гісторыя: культурная спадчына і сучаснасць" (76 работ) і "Біялогія" (60 работ). Журы, у склад якога ўвайшлі вучоныя, спецыялісты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага інстытута адукацыі, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, беларускіх УВА, Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, адабрала лепшыя работы.

Источник: Настаўніцкая газета,   05.11.2019
Рубрика: НАН БеларусиМероприятия НАННаука и общество
Паспяховы вучань = эфектыўны працэс навучання   / Калядзіч, Наталля /

Гарадская навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя з міжнародным удзелам “Педагагічная навука і адукацыйная практыка: традыцыі і інавацыі”, арганізаваная камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і Мінскім гарадскім інстытутам развіцця адукацыі, завяршылася круглым сталом, на якім былі падведзены вынікі гэтага мерапрыемства. Пытанні прафарыентацыйнай дзейнасці ў школе ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання былі таксама ўзняты на мерапрыемстве. Загадчык аддзела магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі метадыст упраўлення маніторынгу якасці адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Алена Аляксандраўна Бяльніцкая падкрэсліла, што ўжо на стадыі навучання ў школе ўзнікаюць супярэчнасці паміж абстрактнымі аб’ектамі вучэбнай дзейнасці.

Источник: Настаўніцкая газета,   02.11.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоНАН Беларуси
Павышаючы інфармацыйную культуру педагогаў   / Калядзіч, Наталля /

IV Адкрытая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Дарожная карта інфарматызацыі: ад мэты — да выніку” прайшла сёлета ў межах Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Адукацыя і кар’ера”. Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі і ўнітарнае прадпрыемства “Экспафорум”. Намеснік тэхнічнага дырэктара Міжгаліновага навукова-практычнага цэнтра сістэм ідэнтыфікацыі НАН Аляксандр Вітальевіч Рашатняк расказаў аб інавацыйным праекце па выкарыстанні інтэлектуальных дакументаў навучэнцаў у сістэме адукацыі, які рэалізоўваецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, БДУ пры падтрымцы ААТ “АСБ Беларусбанк”, — карце навучэнца.

Источник: Настаўніцкая газета,   04.03.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоНаука и технологии
Першыя навуковыя адкрыцці: ад колькасці да якасці   / Калядзіч, Наталля /

У Мінскім гарадскім Інстытуце развіцця адукацыі падвялі ітогі фестывалю праектаў навучэнцаў І ступені агульнай і сярэдняй адукацыі "Пазнанне і творчасць". У журы конкурса прымаў удзел загадчык лабараторыі Інстытута агульгнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, старшыня савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванавіч Іванец.

Источник: Настаўніцкая газета,   22.11.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
У гармоніі з Сусветам і з сабой   / Калядзіч, Наталля /

Кацярына Вячаславаўна Жудрык узначальвае савет маладых вучоных БДПУ імя Максіма Танка. Па яе словах, сення студэнтаў прываблівае не сухая тэорыя, а практыка-арыентаваныя даследванні, а таму наладжана супрацоўніцтва з даследчымі інстытутамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   20.11.2014
Рубрика: НАН Беларуси
"Настаўнік года Рэспублікі Беларусь - 2014": пасляслоўе   / Калядзіч, Наталля /

Безумоўна конкурс - гэта форум і пляцоўка дэманстрацыі лепшых дасягненняў педагагічнай практыкі. Па меркаванні журы, пераможца конкурсу валодае усімі якасцямі сучаснага педагога. Пераможца Віктар Эдуардавіч негледзячы на малады узрост і невялікі стаж, по-сапраўднаму пранікнуты ў сферу, якой займецца. Удзельнічае ў раскопках разам с вучонымі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рыцарскіх турнірах, рэканструкцыях.

Источник: Настаўніцкая газета,   25.10.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Актуальнасць, навізна, практычнасць вызначаюць работы юных вучоных Міншчыны   / Калядзіч, Наталля /

252 навукова-даследчыя работы школьнікаў былі прадстаўлены на XV конкурсе даследчых работ навучэнцаў Міншчыны. Ацэньвала даследванні навучэнцаў высокапрафесійнае журы, у складзе якога 2 дактары навук і 27 кандыдатаў навук. У журы секцый увайшлі выкладчыкі вядучых устаноў вышэйшай адукацыі краіны: Белдзяржуніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, МДЛУ, МДЭУ імя А.Д. Сахарава, Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, БДПУ імя Максіма Танка і інш.

Источник: Настаўніцкая газета,   06.11.2012
Рубрика: НАН Беларуси