Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 56735 документов. Показано: 9 за последние 30 дней.

Марыя Касцюковіч: "Спачатку дзiцячае кiно было вялiкiм выхавальнiкам, а потым стала часткай дзяцiнства"   / Кацяловіч, Ірэна /

У сферы нашай культуралагiчнай лiтаратуры чакаецца прыбаўленне: праз пэўны час пад цвёрдай вокладкай мы зможам знайсцi грунтоўнае i займальнае даследаванне беларускага дзiцячага кiно — таго, што ў савецкiя i постсавецкiя часы адмыслова стваралася для вельмi асаблiвай аўдыторыi. Кнiга «Дзiцячы сеанс», багатая на знойдзеныя ў архiвах матэрыял i iлюстрацыi, ставiць задачай адказаць на пытанне, якога гледача выхавалi беларускiя дзiцячыя карцiны. Гэтую i iншыя iнтрыгi раскрывае даследчыца з Нацыянальнай акадэмii навук, а таксама каардынатарка конкурсу нацыянальных кiнашкол кiнафестывалю «Лiстапад» Марыя Касцюковiч.

Источник: Звязда,   23.05.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Фільмы славутага беларускага рэжысёра Рубінчыка раяць кінааналітыкі   / Кацяловіч, Ірэна /

Валерый Рубінчык — адзін з самых значных беларускіх рэжысёраў, і 17 красавіка яму б споўнілася 80 гадоў. Да юбілею мы папрасілі прафесіяналаў, што маюць справу з аналізам кіно, а таксама рэжысёра, які ведаў майстра асабіста, успомніць творчасць Рубінчыка і расказаць пра адзін з яго фільмаў.

Источник: Звязда,   20.04.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Навука пра кіно   / Кацяловіч, Ірэна /

Ціхай сапай беларускае кіно прыйшло да значнага юбілею: 17 снежня стварэнню інстытуцыі «Белдзяржкіно» пры народным камісарыяце асветы БССР споўніцца 95 гадоў. Каб даследаваць і прааналізаваць мінулае і сучаснасць нацыянальнай кінематаграфіі на «Беларусьфільме» і ў Акадэміі навук праходзіць двухдзённая навукова-практычная канферэнцыя, што аб’ядноўвае акадэмікаў і хіповых рэжысёраў, замежных кіназнаўцаў і айчынных кінадзеячаў. Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Міністэрства культуры і кінастудыя «Беларусьфільм».

Источник: Звязда,   12.12.2019
Рубрика: Мероприятия НАННаука и общество
Святкаванне юбілею айчыннага кінаматографа пачалося з лекцый   / Кацяловіч, Ірэна /

Ціхай сапай беларускае кіно прыйшло да значнага юбілею: 17 снежня стварэнню інстытуцыі «Белдзяржкіно» пры народным камісарыяце асветы БССР споўніцца 95 гадоў. Каб даследаваць і прааналізаваць мінулае і сучаснасць нацыянальнай кінематаграфіі на «Беларусьфільме» і ў Акадэміі навук праходзіць двухдзённая навукова-практычная канферэнцыя, што аб’ядноўвае акадэмікаў і хіповых рэжысёраў, замежных кіназнаўцаў і айчынных кінадзеячаў.

Источник: Звязда,   11.12.2019
Рубрика: Мероприятия НАННАН Беларуси
«Па партытуры Манюшкі можна дакладна сказаць, што гэта — наш кампазітар»   / Кацяловіч, Ірэна /

З Дня нараджэння Станіслава Манюшкі, дзякуючы якому з вялікай сцэны ўпершыню прагучала беларуская мова, 5 мая споўнілася 200 гадоў. Нагода для свята з'явілася адразу ў некалькіх краін: класік адзначыўся ў беларускай, польскай, літоўскай і рускай музыцы. 30—31 мая ў Мінску і Смілавічах, на радзіме кампазітара, пройдзе міжнародны навукова-практычны форум «Мастацкая прастора Еўропы ХІХ—ХХ стагоддзяў і Станіслаў Манюшка: гісторыя, сучасны стан». Рыхтуе форум Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску. Музыказнаўцы Цэнтру Галіны Цмыг, Наталля Капыцько і Ірына Гарбушына дапамагаюць больш даведацца пра знакамітага кампазітара.

Источник: Звязда,   11.05.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоМероприятия НАН
Шчыра пра культуру   / Кацяловіч, Ірэна /

Міністр культуры Барыс Святлоў прыехаў у рэдакцыю «Звязды», каб адказаць на пытанні чытачоў. Падчас «прамой лініі» міністр падкрэсліў, што стварэнне мемарыяльных зон ажыццяўляецца сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, мясцовымі ўладамі, мастакамі і грамадскасцю.

Источник: Звязда,   21.02.2015
Рубрика: НАН Беларуси
"Сфера мастацкасці, эстэтыкі, вобразнасці пайшла ў малыя формы: у дакументальнае кіно і анімацыю"   / Кацяловіч, Ірэна /

Напрыканцы мінулага года беларускае кіно адзначыла юбілей. Нацыянальны кінематограф, можа, і не ідэальны, але нечага варты. Аб чым и распавяла загадчыца аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдата мастацтвазнаўства, адзін з членаў конкурснай камісіі па адборы фільмаў рэспубліканскага конкурсу кінапраектаў Антаніна Карпілава.

Источник: Звязда,   03.01.2015
Рубрика: Сотрудники НАН
У снежні 14 га…   / Кацяловіч, Ірэна /

Беларускія кінематаграфісты і тыя, хто мае да экраннага мастацтва непасрэднае дачыненне, адзначылі 90-годдзе беларускага кіно. На мерапрыемстве Гісторык кіно, кінакрытык, доктар мастацтвазнаўства Анатоль Красінскі прэзентаваў сваю кнігу «Гісторыя майго кіно». Наклад кнігі невялікі і, як сказала кінакрытык, загадчыца аддзела экранных мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Антаніна Карпілава, кніга ўжо стала рарытэтам.

Источник: Звязда,   20.12.2014
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Лепшы захавальнік бацькоўскай спадчыны   / Кацяловіч, Ірэна /

30 верасня 2014 спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Данілы Міцкевіча, вучонага, заслужанага работніка культуры, старэйшага сына народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У музеі Якуба Коласа адкрыта выстава прысвечаная Даніле Міцкевічу. Даніла Міцкевіч прцаваў у хімічнай группе Акадэміі навук БССР, загадчыкам лабараторыі ў інстытуце хіміі Аакадэміі навук БССР, дырэктарам Літаратурнага музея Якуба Коласа.

Источник: Звязда,   11.10.2014
Рубрика: Сотрудники НАН