Всего: 59065 документов. Показано: 10 за последние 30 дней.
Сяргей Лепяцёнак больш за дваццаць гадоў працуе ў сельскай гаспадарцы, і амаль увесь гэты тэрмін - у навукова-вытворчым цэнтры пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі "ЖодзінаАграПлемЭліта".
Источник: Звязда, 04.08.2022Гісторыя невялікіх Бешанковічаў цікавая і, можна сказаць, вялікая. Пра гэта ведае мясцовы жыхар, краязнаўца Станіслаў Леаненка. Навуковы падыход да гістарычнай тэмы зрабіў Станіслава сапраўдным прафесіяналам, з нім раяцца нават навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Звязда, 04.11.2021Да 90-гадовага юбілею Уладзіміра Караткевіча, што адзначаецца якраз сёння, па ўсёй Беларусі ладзяцца цікавыя экспазіцыі і імпрэзы. Учора мы завіталі на адну з самых цікавых і вобразных — у Дзяржаўны музей беларускай літаратуры. Там сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем і Цэнтральнай навуковай бібліятэкай Акадэміі навук зладжана часовая экспазіцыя «Уладзімір Караткевіч у выяўленчым мастацтве».
Источник: Звязда, 26.11.2020На працягу васямнаццаці гадоў, а менавіта з 2000-га і па сёння, Аляксей Семяняка вядзе назіранні за вясковымі бусламі. Такіх грунтоўных назіранняў у адным населеным пункце, якія робіць гэты грамадскі арнітолаг, у краіне, бадай, ніхто ніколі не рабіў. Свае назіранні і дзённікі стахаўскі арнітолаг перадае ў Брэст, у Палескі аграрна-экалагічны інстытут нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Звязда, 07.08.2018Адзіная станцыя па кальцаванні птушак у нашай краіне знаходзіцца ў Тураве. Яна адкрыта ў 1999 годзе і спецыялізуецца на куліках, якія ў час міграцыі прыпыняюцца ў пойме Прыпяці. З пачатку вясны і да самага апошняга месяца лета на ёй «акальцоўваюць» птушак і вядуць іх улік. Небывалае мноства птушак на тураўскім лузе падахвоціла маладых арнітолагаў і ў тым ліку навуковага супрацоўніка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Паўла Пінчука набыць невялікі дом на ўскраіне Турава і арганізаваць у ім палявы арніталагічны стацыянар.
Источник: Звязда, 23.05.2017Біёлаг Дзмітрый Шамовіч, былы аспірант Інстытута заалогіі Акадэміі навук Беларусі, ужо некалькі гадоў вядзе радыёназіранне за жыццём глушцоў з дапамогай спецыяльных датчыкаў, замацаваных на шыі птушак. Свой праэкт Дзмітрый назваў паэтычна - "Пранікненне ў свет глушца".
Источник: Звязда, 14.05.2014Навукоўцы Беларусі, заклапочаныя захаваннем важных для нашай экалогіі біятопаў — лясоў, балот, азёр і рэк — сабралі багаты матэрыял для выдання кнігі-даведніка «Рэдкія біятопы Беларусі». Іх памкненні падтрымалі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, Праграма развіцця ААН, Глабальны экалагічны фонд, Праект «Біяразнастайнасць», Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. У кнізе прадстаўлены 43 катэгорыі беларускіх біятопаў, якія маюць міжнароднае і нацыянальнае значэнне.
Источник: Звязда, 05.12.2013Дзякуючы вядучаму навуковаму супрацоўніку навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах Анатолю Аляхновічу адбылася цікавая і вельмі важная прыродаахоўная акцыя: упершыню ў Беларусі прайшло «перасяленне» прадстаўніка фаўны з ліку «чырванакніжнікаў» - шыракапалага рака.
Источник: Звязда, 10.11.2012Дзякуючы вядучаму навуковаму супрацоўніку навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах Анатолю Аляхновічу адбылася цікавая і вельмі важная прыродаахоўная акцыя: упершыню ў Беларусі прайшло "перасяленне" прадстаўніка фаўны з ліку "чырванакніжнікаў" — шыракапалага рака. Гэты спецыяліст уласнаручна адлавіў каля трох соцень асобін ракаў і перавёз у Глыбоцкі раён, каб захаваць і памножыць унікальную папуляцыю нашага жывёльнага свету.
Источник: News.21.by, 10.11.2012— Яшчэ не так даўно лічылася, што адзіным шкодным прышэльцам на нашай зямлі з'яўляецца баршчэўнік. Цяпер спіс інвазіўных раслін пашырыўся да шасці відаў. Тут і клён ясенелісты, і псеўдаакацыя, і так званы "шалёны агурок", — паведаміў старшы навуковы супрацоўнік інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч. — А залатарнік канадскі, пра які яшчэ 15 гадоў таму паняцця ў нас ніхто не меў, імгненна распаўсюджваецца, асабліва вакол дачных пасёлкаў, выжывае нашы традыцыйныя травы і кветкі.
Источник: Звязда, 18.09.2012