Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 56735 документов. Показано: 5 за последние 30 дней.

Статус чароўнай выцінанкі   / Кудрэйка, Надзея /

Калі гадоў 30 таму ў Беларусі масава пачало адраджацца мастацтва выцінанкі, адным з першых, хто падхапіў хвалю і з цягам часу стаў прызнаным майстрам у гэтай справе, быў Станіслаў Муліца з Гродна. Станіслаў Вітольдавіч за амаль 30 гадоў стварыў больш за тысячу значных твораў, якія знаходзяцца не толькі ў прыватных калекцыях, але і ў фондах вялікіх музеяў: выцінанкі Муліцы ёсць і ў Музеі старадаўняй беларускай культуры Акадэміі навук Беларусі.

Источник: Культура,   19.02.2022
Рубрика: Наука и общество
Ад "непраліваек" да старадаўніх буквароў   / Кудрэйка, Надзея /

У Музеі гісторыі горада Мінска адкрылася выстава "Ізноў у школу". Сярод экспанатаў - вучэбная дошка з кабінету знакамітага беларускага фізіка Мікалая Барысевіча, які многа гадоў узначальваў Акадэмію навук БССР.

Источник: Культура,   11.09.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Браслаўская сям’я ўладароў гліны і саломкі   / Кудрэйка, Надзея /

Унікальны кераміст, носьбіт традыцыі спіральнага саломапляцення, майстар вырабаваў з бяросты, майстар народных сувеніраў… Гэта не адзін чалавек, а цэлая творчая сям’я з Браслава, якая красавіцкімі днямі ўпершыню зладзіла сваю агульную сямейную выставу "Разам". Калі некалькі гадоў таму ў нацыянальным парку "Белавежская пушча" пачаў стварацца археалагічны музей пад адкрытым небам, то Акадэмія навук звярнулася менавіта да Валерыя Зінкевіча, і тры гады ён напаўняў музей усімі рэканструяванымі керамічнымі вырабамі.

Источник: Культура,   24.04.2021
Рубрика: НАН Беларуси
Кіч як эдэм вакол сябе   / Кудрэйка, Надзея /

Слова "кіч" у мастацкім асяроддзі звыкла мае негатыўнае адценне. Але ўсе мы бачым і сутыкаемся з ім ледзь не кожны дзень. Даследчыкамі гэтая з’ява часта ігнаруецца як "немастацтва", але не заўсёды да яе варта ставіцца выключна негатыўна, лічыць аўтар кнігі "Кіч у мастацкай культуры Беларусі" Дар’я Бунеева. Книга заснавана на дысертацыі, і насамрэч — гэта навуковая манаграфія як супрацоўніка Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Культура,   03.04.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Дамачаўскі, маларыцкі і далей па Беларусі   / Кудрэйка, Надзея /

Напрыканцы мінулага года адбылася прэм'ера першага відэакліпа з анлайн-энцыклапедыі "Традыцыйныя строі" - яго героем стаў дамачаўскі строй, новы год адкрываецца відэа з маларыцкімі касцюмамі. Праект здзяйсняецца ў супарцоўніцтве з Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Культура,   30.01.2021
Рубрика: НАН Беларуси