Всего: 59035 документов. Показано: 5 за последние 30 дней.
У снежні 1942 года пачаліся заняткі ў Беларускай школе падрыхтоўкі партызанскіх кадраў. Пра падзеі тых часоў распавядае вядучы навуковы супрацоўнік цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Iнстытута гiсторыi НАН Беларусі Анатоль Крыварот.
Источник: Народная газета, 09.12.202221 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Да знакавай даты прымеркаваны публічныя дыктанты, конкурсы чытальнікаў, літаратурныя выставы і адмысловыя вечарыны. Дацэнт кафедры медыялінгвістыкі і рэдагавання факультэта журналістыкі БДУ Сяргей Зелянко штодзень вучыць будучых журналістаў і літаратурных рэдактараў, як зрабіць так, каб беларуская мова не проста гучала, але і захоўвала сваю чысціню і багацце. У Нацыянальнай акадэміі навук не абышлі ўвагай працу Сяргея Зелянко, якую ён даслаў на конкурс творчых работ, прысвечаны Году народнага адзінства.
Источник: Народная газета, 18.02.2022Хрысціянства прыйшло на беларускую зямлю больш за тысячу гадоў таму. Мы з асаблівымі пачуццямі ўспамінаем княгіню Рагнеду і яе сына Ізяслава, асветнікаў Кірыла Тураўскага і Еўфрасінню Полацкую. Цікава, што пры багатай хрысціянскай спадчыне ў нас амаль не захавалася старажытных ікон. Самыя раннія з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея датуюцца канцом XV — пачаткам XVI стагоддзя. Адзін з самых старых іканастасаў Беларусі - іканастас Успенскага сабора Жыровіцкага манастыра. Дакладна высветліць дату яго стварэння дапамагла праца супрацоўніка аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Галіны Флікоп-Світы.
Источник: Народная газета, 12.11.2021Нішто так не ўпрыгожвае нас, як успешка і... здаровыя зубы. Але з гігіенай ротавай поласці не ўсё так проста. Апошнім часам многія пацыенты сталі часцей скардзіцца на рэцэсію дзясны. Інавацыйны сетад лячэння гэтай хваробы распрацавалі у рэспубліканскім навукова-медыцынскім цэнтры "Клетачныя тэхналогіі" Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі.
Источник: Алеся, 01.07.2019 № 7 С. 52-54Месца на вайне і ўнёсак жанчын у Перамогу абмеркавалі ў Мінску падчас круглага стала «Беларусь памятае. Жаночы твар Перамогі». Арганізатарамі выступілі Беларускі саюз жанчын, музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, член-карэспандэнт, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Каваленя нагадаў пра няпросты лёс жанчын і пасля вайны.
Источник: Звязда, 27.03.2019