Всего: 58471 документов. Показано: 28 за последние 30 дней.
Большасць з нас не ведае, як трэба сябе паводзіць у запаведных тэрыторыях, і вырашаюць не заходзіць у іх. Аднак ёсць людзі, якія часта наведваюцца на ахоўваемыя тэрыторыі з навуковымі мэтамі і могуць шмат пра іх расказаць. Адзін з іх - загадчык сектара запаведнай справы НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах Уладзімір Усцін.
Источник: Родная прырода, 18.11.2022 № 11 С. 10-13У многіх на слыху агрэсіўны баршчэўнік Сасноўскага, але ў нашай краіне ён не адзіны. Старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч тлумачыць, як і калі баршчэўнік завалодал тэрыторыяй Беларусі і чаму трэба рэгуляваць яго распаўсюджанне і колькасць.
Источник: Родная прырода, 19.07.2022 № 7 С. 2-4Мінчанка Вольга Вайніцкая шые для сваіх керамічных лялек традыцыйнае беларускае адзенне. У дапамогу ёй - шматлікія кніжкі і парады навукоўцаў, асабліва знаўцы беларускага традыцыйнага аддзення Марыі Віннікавай, старэйшай навуковай супрацоўніцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Источник: Голас Радзімы, 29.04.2022“Беларусы ў Малдове і Малдова ў беларусах” — такая кніга выйшла ў серыі “Народы і культуры” ў выдавецтве “Беларуская навука”. Кнігу напісала этнолаг, доктар (хабілітаваны) гістарычных навук Елізавета Квілінкова (Касым) у суаўтарстве з доктарам (хабілітаваным) палітычных навук Васілём Саковічам. Пісаць кнігу пра беларусаў Малдовы Елізавета Квілінкова пачала тады, калі працавала ў Інстытуце культурнай спадчыны Акадэміі навук Малдовы. Цяпер яна працуе ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы й літаратуры НАН Беларусі.
Источник: Голас Радзімы, 27.10.2021Дзень беларускага пісьменства святкуецца шмат гадоў, і гэта на Беларусі ўжо добрая традыцыя. У гэтым годзе пісьменнікаў, аматараў прыгожага пісьменства вітаў Капыль. З самай раніцы госці сабраліся пры Капыльскім раённым краязнаўчым музеі, каб адкрыць помнік майстру слова, акадэміку Акадэміі навук БССР, зямляку Цішку Гартнаму.
Источник: Голас Радзімы, 29.09.2021Клетачныя тэхналогіі ў медыцыне параўнальна новыя, набылі папулярнасць у Беларусі ў 2000‑х гадах. Нядаўна ў нас пачалі лячыць з дапамогай клетак розныя захворванні. Прычым лідар у гэтай справе ў сістэме Нацыянальнай акадэміі навук — Інстытут біяфізікі й клетачнай інжынерыі. З 2014 года ў Інстытуце функцыянуе аддзяленне клетачнай тэрапіі. Больш падрабязна пра тое расказвае дырэктар Інстытута Андрэй Ганчароў.
Источник: Голас Радзімы, 26.02.2021Аўтэнтык-стыль займеў нямала прыхільнікаў па свеце. Фалькларыстка-навукоўца і этнаспявачка Наталля Матыліцкая распавядае, як аўтэнтычная песня прабівалася на сцэнічныя пляцоўкі ў Беларусі. Наталля Віктараўна пасля філфака БДУ закончыла аспірантуру па спецыяльнасці фалькларыстыка ІМЭФ Акадэміі навук Беларусі.
Источник: Голас Радзімы, 26.01.2021Марыя Віннікава, старэйшая навуковая супрацоўніца Цэнтра даследаванняў беларскай культуры, мовы й літаратуры НАН Беларусі, даўно вывучае беларускі традыцыйны строй. Даследчыца распавядае пра розныя складнікі традыцыйнага касцюма.
Источник: Голас Радзімы, 29.12.2020б працэсах трансфармацыі ў беларускай мове, яе важнасці ў нашым часе разважалі ў прэс-цэнтры Дома прэсы
Источник: Звязда, 22.12.2020На нядаўняй прэс-канферэнцыі “Мова беларускіх класікаў і грамадства Web 4.0: узаемадзеянне і трансфармацыя, папулярызацыя ў СМІ” акрэслены надзённыя для грамадства пытанні. Як вядома, праблемам зберажэння й развіцця моўнай разнастайнасці сёння надаецца асаблівае значэнне ва ўсім свеце. Бо прызнана: мова кожнага народа — гэта ўнікальны інструмент для разумення й апісання наваколля, унутранага жыцця чалавека, важны сродак камунікацыі, перадачы ведаў. У анлайн-выступленні дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў заўважыў: “Страта нацыянальных моў вядзе не толькі да страты нацыянальнай духоўнай спадчыны і яе пераемнасці, але й да страты сусветнай культурнай разнастайнасці. Мастацкая літаратура адыгрывае выключна важнае значэнне ў развіцці беларускай мовы”.
Источник: Звязда, 22.12.2020Аб працэсах трансфармацыі ў беларускай мове, яе важнасці, разважалі на прэс-канферэнцыі ў прэс-цэнтры Дома прэсы. Удзел у ёй узялі дырэктар Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Ігар Капылоў і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Іван Саверчанка.
Источник: Голас Радзімы, 15.12.2020Міжнародны форум “Белагра—2020” у чарговы раз адбудзецца ў Мінску. Апошнія распрацоўкі прадэманструюць навукова-практычныя цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук па механізацыі сельскай гаспадаркі, земляробстве, бульбаводстве, агародніцтве й харчаванні. А НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі ды “Белплемжываб’яднанне” ладзяць спецыяльную экспазіцыю дасягненняў айчыннай жывёлагадоўлі й птушкаводства.
Источник: Голас Радзімы, 29.09.2020Ёсць добрыя навіны для тых, хто жадае прыехаць парыбаліць на беларускіх рэчках. З рыбнымі гаспадаркамі, якія разводзяць рыбу, цесна супрацоўнічае Інстытут рыбнай гаспадаркі НАН Беларусі. Сёння рэкі й азёры краіны зарыбляюцца шчукай, сомам, карпам, карасём, таўсталобікам, белым амурам, лінём і сцерляддзю. Андрэй Сяргееў, загадчык лабараторыі сажалкавага ды індустрыяльнага рыбаводства інстытута, расказаў, што ў беларускія вадаёмы ўсяляюць і новыя віды рыб — у прыватнасці, язя й чорнага амура. Нашы навукоўцы вывучаюць іхтыёфауну рэк і азёр сумесна з калегамі з іншых краін. З расіянамі, напрыклад, штогод праводзяць маніторынг Дняпра.
Источник: Звязда, 18.09.2020Сталіцай Дня беларускага пісьменства-2020 быў горад Бялынічы. Там у 1983‑м быў знойдзены абраз Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Кіраваў экспедыцыяй навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лапата-Загорскі.
Источник: Голас Радзімы, 16.09.2020Будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі надае новы імпульс для развіцця новых тэхналогій у краіне. І ўжо вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў, якія будуць на ёй працаваць. Сёлета ў БНТУ на энергетычным факультэце адкрылі новую спецыяльнасць “Праектаванне ды эксплуатацыя атамных электрычных станцый”. Выкладанне па новай спецыяльнасці будзе весціся на кафедры “Цеплавыя электрычныя станцыі”, якая ў савецкую пару супрацоўнічала з Інстытутам ядзернай энергетыкі АН БССР (цяпер “Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны”).
Источник: Голас Радзімы, 31.08.2020Дзевяць саджанцаў бэзу ўпрыгожылі Акопы — жывапіснае месца на Лагойшчыне. Там расквітнеў геній Купалы, праявіўся ў поўную моц ягоны талент лірыка сусветнага значэння и выдатнага драматурга.
Источник: Голас Радзімы, 17.07.2020Сяржук Доўгушаў вядомы ў беларусі як спявак, музыка й культурны дзяяч. Нядаўна ён заснаваў установу "Традыцыя". раней такую назву меў праект па развіцці, пашырэнні беларускай традыцыйнай музыкі. У межах праекту былі выдадзены шмат кніжак с кампакт-дыскамі, традыцыйныя спевы на іх узяты ў тым ліку з архіва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі й фальклору НАН Беларусі. Сяржук Доўгушаў распавядае пра далейшыя планы новай установы.
Источник: Голас Радзімы, 12.03.2020“Воины-армяне в боях за Беларусь (1941–1944 гг.)” — такое выданне выйшла ў свет у выдавецтве “Беларуская навука”. Спецыялісты называюць гэтае навукова-даследчае й мемарыяльнае выданне ўнікальным: том фарматам А4, каля 1000 старонак. Праект рэалізаваны Фондам развіцця й падтрымкі армяназнаўчых даследаванняў “АНИВ” сумесна з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі ды Упраўленнем па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны й ахвяр войнаў Узброеных Сіл Беларусі. Першая прэзентацыя кнігі, што вельмі сімвалічна, прайшла ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Аперацыя Баграціён”, прысвечанай 75‑годдзю вызвалення нашай краіны ад нацысцкай акупацыі. Праект, безумоўна, знакавы і ў плыні падрыхтоўкі да 75‑годдзя Вялікай Перамогі.
Источник: Звязда, 18.11.2019"Воины-армяне в боях за Беларусь (1941–1944 гг.)" — такое выданне выйшла ў свет у выдавецтве "Беларуская навука". Праект рэалізаваны Фондам развіцця й падтрымкі армяназнаўчых даследаванняў "АНИВ" сумесна з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі. Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч адзначыў, што кніга не мае аналагаў. Актыўны ўдзел у працы над выданнем прымаў і загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Літвін.
Источник: Голас Радзімы, 15.11.2019Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тэатразнаўства, музыка, фатаграфія, кіно, а таксама этнакультура, фалькларыстыка і антрапалогія... Гэтыя важныя сферы культурнага жыцця грамадства на два вераснёўскія дні апынуліся ў полі зроку навукоўцаў. У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася X Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў”. Удзельнікі таксама наведалі залу экспазіцыі Чарнобыльскай зоны Музея старажытнабеларускай культуры і Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі.
Источник: Голас Радзімы, 27.09.2019Факсімільнае выданне Берасцейскай або Радзівілаўскай Бібліі першымі ўбачылі журналісты на прэзентацыі ў Прэс-цэнтры Дома прэсы ў Мінску. Выпуск знакамітай кнігі прымеркаваны да 1000‑годдзя Брэста, над праектам працавалі спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі. Выпуск факсімільнага выдання для культуры Беларусі — вялікая падзея. Дагэтуль поўнага такога выдання краіна не мела. У фондах Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі і Брэсцкай абласной бібліятэкі імя Максіма Горкага захоўваюцца два няпоўныя асобнікі арыгінала.
Источник: Голас Радзімы, 13.09.2019Сталіцай XXVІ форуму літаратараў стаў старажытны цэнтр культурнага і духоўнага жыцця Слонім. Уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі стала самай значнай падзеяй свята. У Слоніме лаўрэаты літаратурнай прэміі пачулі ў свой адрас шмат цёплых слоў. Іх віншавалі міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец і старшыня журы конкурсу, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Саверчанка.
Источник: Голас Радзімы, 13.09.2019Наколькі важная археалогія для айчыннай навукі, наколькі яна цікавая звычайнаму чалавеку — пра тое гаварылі напярэдадні Дня археалогіі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі. Археалагічныя раскопкі цяпер праводзяцца амаль у кожнай вобласці краіны, дзясятках рэгіёнаў. І кожная экспедыцыя знаходзіць старажытныя рэчы. На ўсе раскопкі ў Беларусі дазвол выдае Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у якім працуюць лепшыя археолагі краіны. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута Вадзім Лакіза расказаў, што сёлета выдадзена 154 дазволы на правядзенне археалагічных даследаванняў на імя 54 даследчыкаў з Інстытута гісторыі, шэрагу ўстаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.
Источник: Голас Радзімы, 27.08.2019Літаратурна-адукацыйны праект "Разнамоўны дзіўны свет" ладзілі да Свята роднай мовы супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Источник: Голас Радзімы, 27.02.2019Аб’яднанне нямецкай культуры “Масты” адкрыла ў Мінску галерэю “Дыялог”. Гасцей у галерэі прымае Вольга Штокман, стваральніца суполкі “Масты”. Мэта аб'яднання - знаходзіць, адбудоўваць усё тое добрае й светлае, што раней (многія стагоддзі!) злучала немцаў і беларусаў. Займалася Вольга і выданнем часопіса, дзе згадвала шмат знакамітых немцаў, якія раней жылі на тэрыторыі Беларусі, зрабілі свой унёсак у яе культуру й навуку. Сярод іх і Тэадор Гаусман, заслужаны дзеяч навук БССР: у 1936-41 гадах працаваў у Акадэміі навук.
Источник: Голас Радзімы, 28.12.2018Новым старшыня прафесарскага сходу, загадчык кафедры філасофіі і метадалогіі навукі, доктар філасофскіх навук, прафесар Анатоль Зелянкоў падкрэсоіў, што найбольш важнымі напрамкамі дзейнасці мінулага складу прэзідыума з’яўляліся аптымізацыя кіраўнічых структур БДУ, актыўнае ўзаемадзеянне з навуковымі інстытутамі і цэнтрамі НАН Беларусі, сацыяльная абарона прафесарска-выкладчыцкага складу.
Источник: Настаўніцкая газета, 04.06.2015Уладзімір і Людміла Навумовічы святкуюць залатое вяселле. Уладзімір Аляксандравіч - дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ. Людміла Арсеньеўна працавала ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР.
Источник: Настаўніцкая газета, 02.04.2015Уладзімір і Людміла Навумовічы святкуюць залатое вяселле. Уладзімір Аляксандравіч - дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ. Людміла Арсеньеўна працавала ў Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР.
Источник: Літаратура і мастацтва, 06.03.2015