Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 13 за последние 30 дней.

Камянец   / Лешніца, Кастусь /

Літаратурна-мастацкая біяграфія Камянца, яго ваколіц звязана з яркімі імёнамі паэтаў, празаікаў, публіцыстаў, асветнікаў, з творчымі асобамі... Літаратурная Камянеччына — гэта і лёс Уладзіміра Васільевіча Гніламёдава. Сёння Уладзімір Гніламёдаў — вядомы літаратуразнаўца, акадэмік, многія гады ўзначальваў калектыў Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда,   02.05.2024
Рубрика: Сотрудники НАН
Кандрату Крапіве - 85: "Стварыць камісію..."   / Лешніца, Кастусь /

Жыццё і творчасць народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (1896—1991) — ужо сама гісторыя беларускай літаратуры. Не пералічваючы тых высокіх адзнак (а іх у Кандрата Кандратавіча Атраховіча было звышдастаткова: Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій, Дзяржаўнай прэміі СССР, званне акадэміка АН БССР і інш.), трэба адразу звярнуць увагу на маштаб зробленага пісьменнікам.

Источник: Літаратура і мастацтва,   19.01.2024
Рубрика: Сотрудники НАН
Доўгая дарога да двухтомніка   / Лешніца, Кастусь /

У 1981 годзе ў «Мастацкай літаратуры» пабачылі свет Выбраныя творы старэйшай беларускай пісьменніцы Канстанцыі Буйло ў двух тамах. Традыцыя выдання выбраных твораў у двух тамах толькі складвалася. І, несумненна, шмат што залежала не толькі ад самога выдавецтва ці Дзяржкамдруку і ўрада, ЦК... Шмат залежала і ад фарміравання думкі, прапаноў, якія ішлі ад непасрэдных кіраўнікоў літпрацэсам — ад Саюза пісьменнікаў, у значнай ступені — ад пазіцыі Інстытута літаратуры АН БССР.

Источник: Звязда,   14.11.2023
Рубрика: НАН Беларуси
Падзяка за "Міхасёвы прыгоды"   / Лешніца, Кастусь /

Кастрычнік 1935 года. Толькі што створаны Саюз савецкіх пісьменнікаў СССР. Якуб Колас з 1926 года — народны паэт Беларускай ССР. З 1928-га — акадэмік АН Беларускай ССР. З 1929 года — віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук БССР. Колас — ужо аўтар «Новай зямлі», «Сымона-музыкі», «палескіх аповесцей», многіх іншых твораў. У 1934 годзе пісьменнік выдае аповесць «Дрыгва», прысвечаную легендарнаму Дзеду Талашу. І вось у 1935 годзе ў Коласа нараджаецца паэма «Міхасёвы прыгоды».

Источник: Літаратура і мастацтва,   10.11.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
"Выдавецкія валы так марудна ходзяць, а падагнаць іх не можа нават крытыка"   / Лешніца, Кастусь /

Імя, асоба Аляксандра Іванавіча Аўчарэнкі былі добра вядомыя ўдзельнікам беларускага літаратурнага працэсу. Шмат сіл і часу Аляксандр Іванавіч аддаў працы ў Савеце па беларускай літаратуры Саюза пісьменнікаў СССР. Захавалася шмат лістоў беларускіх пісьменнікаў, адрасаваных літаратуразнаўцу, у тым ліку і ад члена-карэспандэнта НАН Беларусі Івана Шамякіна.

Источник: Літаратура і мастацтва,   25.08.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Перабудова адукацыі: прапановы ад Івана Шамякіна   / Лешніца, Кастусь /

"Прапановы аб перабудове народнай адукацыі" акадэміка Івана Шамякіна.

Источник: Звязда,   18.07.2023
Рубрика: Наука и обществоСотрудники НАН
Часопіс як складнік культуры   / Лешніца, Кастусь /

Людзі, якія сабраліся днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы краіны на круглы стол, прысвечаны рабоце часопіса «Роднае слова», у большасці сваёй ведаюць адзін аднаго. Бо яны — або аўтары, або члены рэдакцыйнага савета, або дасведчаныя чытачы гэтага выдання на працягу многіх гадоў. Мовазнавец, доктар філалагічных навук Віктар Іўчанкаў, літаратуразнавец, крытык, перакладчык, доктар філалагічных навук Вячаслаў Рагойша, літаратуразнавец, празаік, доктар філалагічных навук Алесь Бельскі, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук Іван Саверчанка.

Источник: Звязда,   07.03.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Якім планаваўся папярэдні скарынаўскі юбілей?   / Лешніца, Кастусь /

Не за гарамі 2025 год. Краіна будзе адзначаць 535 гадоў з дня нараджэння легендарнага ўсходнеславянскага першадрукара Францыска Скарыны. На яго 500-годзе Саюз пісьменнікаў беларусі сярод іншага прапаноўваў сумесна з АН БССР выпусціць спецвыпуск юбілейнай газеты.

Источник: Літаратура і мастацтва,   19.08.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Незадавальняльная мастацкая прапаганда. Год 1984...   / Лешніца, Кастусь /

Андрэй Ануфрыевіч Бембель быў з кагорты скульптараў-сацрэалістаў. Узначальваў Саюз мастакоў БССР. У Бембеля былі ўсе падставы даваць ацэнкі і рабіць высновы. 6 лютага 1984 года ён даслаў ліст у ЦК Кампартыі Беларусі. Штуршком для кіраўніка грамадскага аб'яднання стаў даклад Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору «Стан і асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускага мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі».

Источник: Звязда,   23.06.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Сур'ёзная размова аб стане крытыкі і яе задачах   / Лешніца, Кастусь /

Хто вінаваты ў тым, што няма добрых твораў у мастацкай літаратуры? Гэтае пытанне часцей носіць рытарычны характар, але часам на яго знаходзяцца і адказы. Шмат у чым вінаватая і літаратурна-мастаццкая крытыка. Ці хутчэй - яе адсутнасць. Гэтае пытанне падымалася яшчэ на Пятым з'езде Саюза пісьменнікаў СССР. Максім Танк у сваім выступе прапанаваў шэраг крокаў да вырашэння праблемы сумесна СП БССР і інстытутам літаратуры АН БССР.

Источник: Літаратура і мастацтва,   20.05.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Якую крытыку чакалі пісьменнікі ў савецкія часы?   / Лешніца, Кастусь /

У Пастанове ЦК студзеня 1972 года пад подпісам Максіма Танка была звернута ўвага на недастаткова глыбокі аналіз працэсаў развіцця савецкай літаратуры і мастацтва. Сярод прапаноў - сумесна з інстытутам літаратуры АН БССР імя Я. Купалы правесці тэарэтычную канферэнцыю аб метадалагічных асновах і прынцыпах савецкай крытыкі.

Источник: Звязда,   20.04.2022
Рубрика: Наука и общество
Лёс як Прыклад   / Лешніца, Кастусь /

З мінскай «Акадэмкнігі» — чарговая, уражальная па сваѐй энергетычнай насычанасці кніга пра беларускую культуру. Размова — пра зборнік нарысаў, артыкулаў, эсэ «Застаецца святло: успаміны пра Міхася Мушынскага». Сярод аўтараў зборніка акадэмікі Уладзімір Гніламёдаў, Радзім Гарэцкі, Ігар Валатоўскі, члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Данілаў, Сцяпан Лаўшук.

Источник: Звязда,   24.02.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Скарына як сімвал яднання   / Лешніца, Кастусь /

Завяршыла сваю работу 18-я Вільнюская кніжная выстаўка-кірмаш. Прадстаўнічая беларуская дэлегацыя пазнаёміла гасцей свята са шматлікімі навінкамі белаарускага кнігавыдання. Удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах да 500-годдзя першадрукара ўзяў і вядомы культуролаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец. У Бібліятэкі імя Урублеўскіх - добрыя стасункі с беларускімі навукоўцамі, наладжаны сувязі з НББ, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай НАН Беларусі. Бібліятэка імя Урублеўскіх прэзентавала адмысловае выданне пра скарынаўскія скарбы ў сваіх сховах.

Источник: Літаратура і мастацтва,   03.03.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоЦНБ НАН Беларуси