Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 24 за последние 30 дней.

Магічная вязь сакральнай кнігі   / Ляшкевіч, Алена /

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, 16 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі парйшоў круглы стол "Беларуская мова ў кітабах".

Источник: Культура,   27.02.2021
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Зразумець элементы асобных традыцый…   / Ляшкевіч, Алена /

Алена Ляшкевіч, супрацоўніца Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, працягвае чытаць зборнік "Місія выканальная-2", у якім перспектывы вывучэння фальклору разглядаюцца навукоўцамі з Беларусі і Эстоніі.

Источник: Культура,   06.02.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Няпросты шлях у брэнды   / Ляшкевіч, Алена /

Выйшаў зборнік “Місія выканальная-2”, у якім перспектывы вывучэння фальклору разглядаюцца навукоўцамі з Беларусі і Эстоніі. Некаторыя артыкулы акрамя тэарэтычнай маюць вялікую практычную значнасць, у тым ліку для работнікаў сферы культуры на месцах. Адзін з такіх тэкстаў — “Пагрозы інстытуялізацыі народнай творчасці ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі” Таццяны Мармыш. Пра артыкул распавядае Алена Ляшкевіч, супрацоўніца Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Культура,   23.01.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Гэта ўжо не фантастыка!   / Ляшкевіч, Алена /

Бадай, ніводзін беларускі народны інструмент не міфалагізаваны так моцна, як дуда. Напачатку ХХ стагоддзя яна стала адным з сімвалаў беларускага нацыянальнага адраджэння, фігуравала ў шматлікіх літаратурных творах, захавала гэтую ролю і ў міжваенны час. Пра свае даследаванні супрацоўніцы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алене Ляшкевіч распавялі кандыдат мастацтвазнаўства, майстар па вырабе дуд, дудар Аляксандр Сурба і пісьменнік, дудар, арганізатар фестывалю "Дударская Глыбоччына" Віталь Воранаў.

Источник: Культура,   16.01.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
А зімой думаем пра вясну...   / Ляшкевіч, Алена /

У акадэмічнай фальклорнай серыі “Беларуская народная творчасць” выйшаў 48-ы том “Масленіца. Абрад. Песні. Напевы”. Найбольш падрабязныя, комплексныя апісанні масленічных святкаванняў у зборніку ўзятыя з архіва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі (цяпер у складзе Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН) і з уласных палявых запісаў супрацоўніцы цэнтра Алены Ляшкевіч.

Источник: Культура,   09.01.2021
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Як маладая канчаткова станавілася жонкай: цэлы год   / Ляшкевіч, Алена /

Ідзе Піліпаўскі пост, блізяцца Каляды. Праектуючы гадавы сямейны цыкл на каляндарны, можна сказаць, што гэта пара, калі маладая, выйшаўшы замуж у Вялікую Вясельніцу, паступова звыкалася са сваім новым сямейным становішчам. Наперадзе яе чакалі вялікія святы — Каляды і Масленіца — на якія ў першы год замужжа жанчына заставалася ў асаблівым статусе. Падрабязна распавядае супрацоўніца Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч.

Источник: Культура,   19.12.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
У госці да цешчы: на пярэзвы і бліны   / Ляшкевіч, Алена /

Завяршэнне пераходу маладых у новы статус сямейных людзей пасля вяселля расцягвалася да года ці да нараджэння першага дзіцяці. Падрабязна распавядае супрацоўніца Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч.

Источник: Культура,   12.12.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Новае жыццё традыцыйных песень   / Ляшкевіч, Алена /

Што можна зрабіць з песнямі, запісанымі ў этнаграфічнай экспедыцыі? Заархіваваць, выставіць у публічны дасяг і на гэтым спыніцца? Ці… даць ім новае жыццё? Пра работы гуртоў Relikt, Vuraj і музыку Дзмітрыя Сляповіча распавядае cупрацоўніца Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч.

Источник: Культура,   05.12.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Як упрыгожвалі ёлку на вяселлі   / Ляшкевіч, Алена /

На Гомельшчыне і паўднёвай Магілёўшчыне падчас вяселля ўпрыгожвалі ёлку. У Лельчыцкім раёне дрэўца застаецца неабходным атрыбутам і каляндарных свят: Стрэчання (Грамніцаў), Масленіцы. Такі звыклы нам сімвал сустрэчы Новага года, Раства ў лакальных беларускіх традыцыях мае значна шырэйшыя функцыі. Падрабязна распавядае супрацоўніца Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч.

Источник: Культура,   28.11.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Магія вясельнага вянка   / Ляшкевіч, Алена /

Пра адзін з галоўных святочных атрыбутаў беларускага вяселля — вянок маладой - распавядае супрацоўніца Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч.

Источник: Культура,   31.10.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Карнавал на традыцыйным вяселлі: "падменныя маладыя" і "цыганы"   / Ляшкевіч, Алена /

Восень - пара вяселляў. У беларускай вёсцы яны пачыналіся ад Пакроваў, 14 кастрычніка. Пра вясельныя традыцыі продкаў распавядае супрацоўніца Цэнтард аследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч.

Источник: Культура,   03.10.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Успенне: свята ўраджаю між летам і восенню   / Ляшкевіч, Алена /

28 жніўня праваслаўныя святкуюць Успенне. Католікі адзначаюць яго 15 жніўня. Падрабязна пра гэтае свята распавядае супрацоўніца Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Культура,   29.08.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Спасаўка-ласаўка, або Пчала на духмяным яблыку   / Ляшкевіч, Алена /

На 14, 19 і 29-га жніўня праваслаўныя святкуюць тры спасы. Падрабязна пра тэтыя святы распавядае супрацоўніца Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч.

Источник: Культура,   15.08.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Куды "ходзяць" танцы?   / Ляшкевіч, Алена /

Этнахарэолаг Мікола Козенка ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны за шматгадовую плённую працу ў сферах культуры і адукацыі. Ён з'яўляецца аўтарам ідэі і мастацкім кіраўніком Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва "Берагіня". Аўтар шматлікіх навуковых публікацый. Пра беларускую танцавальную культуру с харэографам размаўляе супрацоўніца Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч.

Источник: Культура,   07.12.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Танцавальныя вандроўнікі   / Ляшкевіч, Алена /

Побытавыя танцы могуць "жыць" не толькі на сцэне, а і на сапраўдных вечарынках, якія праходзілі ў беларускіх клубах яшчэ ў 1970-х. Танцы гэты сацыяльныя, не патрабуюць вялікага майстэрства і сталага партнёра, даюць магчымасць перазнаёміцца з вялікай колькасцю людзей. Фігурныя Лявоніха і Лысы, нефігурныя полькі, вальсы, факстроты, што даюць прастору для імправізацыі... Як гэта ўсё ўпісваецца ў сучаснае жыццё? Агляд шэрага восеньскіх танцавальных імпрэз, якія прайшлі па ўсёй Беларусі, прапануе супрацоўніца Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч.

Источник: Культура,   02.11.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Распытаць старажылаў — напісаць сцэнар   / Ляшкевіч, Алена /

Практычна ў кожнай беларускай вёсцы яшчэ памятаюць даўнейшыя святы традыцыйнага календара, але далёка не ўсюды святкуюць. Якія ёсць шляхі актуалізацыі звестак, што захоўваюцца ва ўспамінах старэйшых жыхароў? Пра некалькі цікавых выпадкаў з Беларусі і суседніх краін распавядае супрацоўніца Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч.

Источник: Культура,   28.09.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Прайм-тайм для старажылаў   / Ляшкевіч, Алена /

"Асацыяцыі з Купаллем у масавай свядомасці, бадай, прыкладна наступныя: вогнішча, вадаём, вянкі, песня “Купалінка”. І быццам бы ўсё гэта ёсць і ў лакальных праявах традыцыйнай культуры, але д’ябла, як заўжды, хаваецца ў дэталях. Па-першае, дата святкавання: найчасцей — ноч з 6 на 7 ліпеня, “праваслаўнае Купалле”. Мала хто святкуе “па сонцы” ў дваццатых чыслах чэрвеня…", - гаворыць супрацоўніца Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч.

Источник: Культура,   06.07.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Псіхатып паспяховага навукоўца   / Ляшкевіч, Алена /

24 чэрвеня споўнілася 75 гадоў этнамузыколагу Тамары Варфаламеевай. Сёлета яна адзначыла і 55 гадоў навуковай дзейнасці. У інтэрв’ю “К” навукоўца распавяла пра свае палявыя даследаванні лакальных музычных культур Беларусі і падзялілася развагамі пра сувязь навукі і адукацыі.

Источник: Культура,   06.07.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Нагойскі пратакол і бабка- траўніца   / Ляшкевіч, Алена /

22 мая адзначаўся Міжнародны Дзень біяразнастайнасці. Якое ѐн мае дачыненне да сферы культуры? Як культработніку карыстацца "няпрофільнымі", на першы погляд міжнароднымі дакументамі: Канвенцыяй аб біялагічнай разнастайнасці ААН і дадатковым да яе Нагойскім пратаколам? Распавядае супрацоўніца Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Ляшкевіч.

Источник: Культура,   25.05.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Віркаўскія Каляды: “куры”, “цыганы” і “Гарэзы”   / Ляшкевіч, Алена /

Пра жывыя калядныя абрады беларускай глыбінцы распавядае Алена Ляшкевіч, малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Культура,   20.01.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Была ці не Магілёўская школа жывапісу?   / Ляшкевіч, Алена /

У гісторыі беларускага мастацтва дасюль шмат "белых плямаў". Аспірантка аддзела мастацтвазнаўства Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катажына Шаўрук вывучае асаблівасці манументальнага жывапісу Магілёўшчыны XVII - XVIII стагоддзяў, які ў пэўным сэнсе можна аднесці да нераскрытых таямніц нашай мінуўшчыны.

Источник: Культура,   13.05.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Доўгая дарога да імені...   / Ляшкевіч, Алена /

У выдавецтве "Вышэйшая школа" выйшла кніга "Сямейныя абрады і звычаі". Аўтар тэксту, Тамара Варфаламеева, грунтоўна апісала сямейную абрадавасць усіх гісторыка-культурных рэгіёнаў Беларусі. На электронным дадатку да кнігі змешчаны экспедыцыйныя фальклорныя аудыя- і відэазапісы Ірыны Мязюк. Узровень тэкстаў, запісаў і ўкладання высока ацанілі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Але ж імя Ірыны Мазюк не змешчана ні ў бібліяграфічным апісанні кнігі, ні на паверхні дыска. Чаму так адбылося?

Источник: Культура,   04.03.2017
Рубрика: НАН Беларуси
Этнограф і фатограф   / Ляшкевіч, Алена /

У мінскім Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры прайшла выстава факсімільных фотаздымкаў з фондаў Расійскага этнаграфічнага музея "Сям'я ў культуры народаў Еўразіі. XX стагоддзе". На выставе было некалькі фота з тэрыторыі Беларусі, у тым ліку зробленых Аляксандрам Сержпутоўскім. Пра розныя аспекты спадчыны этнографа і фатографа распавядае кіраўнік міжнароднага праэкта "Беларуская этнамузеялагічная спадчына Аляксандра Сержпутоўскага ў зборах Расійскага этнаграфічнага музея", старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Сяргей Грунтоў

Источник: Культура,   10.12.2016
Рубрика: Сотрудники НАН
Ад васковых валікаў да сучасных інвентароў   / Ляшкевіч, Алена /

У XX стагоддзі шматлікія пецярбургскія этнамузыколагі выпраўляліся на беларускае палессе з фанографам і васковымі валікамі. Запісы 30-х гадоў захоўваюцца ў фанаграмархіве Пушкінскага дома (Інстытут рускай літаратуры РАН) у Санкт-Пецярбургу. Шмат матэрыялу собрана ў супольных экспедыцыях акадэмій навук СССР і БССР.

Источник: Культура,   12.11.2016
Рубрика: НАН Беларуси