Всего: 58471 документов. Показано: 6 за последние 30 дней.
Прыемным пахам свежага хлеба, напаленай печкі, зёлкавай гарбаты сустракала родная хата. Гэта была калыска для некалькіх пакаленняў адной сям’і. Тут пераплецены самабытная культура, традыцыі, звычаі, сакральная сімволіка, магічныя абрады. Нават кветкаводства: супрацоўнікі Цэнтральнага батанічнага сада НАН Беларусі вылучылі каля 50 відаў раслін на ўласных сядзібах. Але перш-наперш родная хата заставалася сваёй прасторай, якая засцерагае, дае сілы, а за парогам, лічылі раней, пачынаецца жыццё чужое – не такое добрае ды бяспечнае.
Источник: Беларуская думка, 26.06.2024 № 6 С. 48-55Сёння мы лёгка можам пакаштаваць стравы італьянскай, французскай, кітайскай кухні, але ж свае, родныя, – з добра вядомым водарам ды смакам – да страўніка ўсё ж такі бліжэй. Дарэчы, што мы ведаем аб прыправах, якія забяспечваюць той самы смак, той знаёмы водар? Якія расліны здаўна вырошчвалі беларусы, як вызначыць якасць прыпраў, што прадаюцца ў крамах? Ці ёсць у сучасных гаспадынь сакрэты па выкарыстанні спецый? Паспрабуем высветліць разам з экспертамі Цэнтральнага батанічнага сада і НПЦ НАН Беларусі па харчаванні.
Источник: Беларуская думка, 25.03.2024 № 3 С. 44-50У кастрычніку 2023 года, напярэдадні 95-гадовага юбілею Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у прыгожым і ўтульным акадэмічным скверы з шырокім удзелам вучоных і грамадскасці адбылося ўрачыстае адкрыццё ўнікальнай архітэктурна-мастацкай кампазіцыі «Залатое кольца беларускай навукі». Як ствараўся незвычайны манумент, чаму і хто з выбітных вучоных увасоблены ў бронзе?
Источник: Беларуская думка, 26.01.2024 № 1 С. 34-40Медык, перакладчык, пісьменнік, выдавец, асветнік, біблеіст, філосаф, паэт, мастак, прыродазнавец-садоўнік – такім разнастайным і насычаным было жыццё Францыска Скарыны. Дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Аляксандр Груша і загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай работы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксей Шаланда, якія выступаюць у якасці экспертаў, аналізуюць некаторыя з міфаў і загадак, што цягнуцца за легендарным першадрукаром шлейфам амаль з эпохі Адраджэння.
Источник: Беларуская думка, 28.08.2017Сярод старажытных гарадоў, што існуюць на беларускіх землях, менавіта з Полацкам звязана найбольшая колькасць легенд і міфаў. Пра вывучэнне гісторыі старажытнага Полацка і некаторыя з такіх міфаў распавядае загадчык Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольга Мікалаеўна Ляўко.
Источник: Беларуская думка, 21.04.2017Зусім нядаўна скарбонку навуковых ведаў нашай краіны папоўніла ўнікальнае даследванне, праведзенае загадчыкам аддзела музычнага мастацтва і этнамузыкалогіі Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Надзеяй Аляксандраўнай Юўчанка. У ім канцэптуальна прадстаўлена сутнасная, дзейсная роля музыкі ў эвалюцыі беларускага драматычнага тэатру
Источник: Беларуская думка, 25.04.2014 № 4 С. 28-35