Всего: 58456 документов. Показано: 7 за последние 30 дней.
Змена клiмату — гэта наша рэальнасць i сусветная праблема, прычым не толькi экалагiчная, але i эканамiчная. Зрэшты, у Беларусi ёсць i свае клiматычныя асаблiвасцi, пра якiя расказаў Сяргей Лысенка, дырэктар iнстытута прыродакарыстання НАН Беларусi.
Источник: Рэспубліка, 19.05.2021Асаблiвасць эканомiкi Беларусi заключаецца ў тым, што доля газу, які расходуецца для вытворчасцi цеплавой i электрычнай энергii, складае каля 90 працэнтаў. З-за гэтага ўзнiкае праблема энергетычнай залежнасцi. Як паведамiў дырэктар ДНУ «Iнстытут эканомiкi НАН Беларусi» Васiль Гурскi, яе рашэнне — у дыверсiфiкацыi палiўна-энергетычнага балансу краiны за кошт уключэння мясцовых палiўных рэсурсаў i аднаўляльных крынiц энергii.
Источник: Рэспубліка, 01.12.2020Надышоў дзясяты месяц года, i можна ўжо падводзiць пэўныя вынiкi палявога археалагiчнага сезона гэтага года. Зразумела, на яго наклала адбiтак агульнасусветная эпiдэмiялагiчная сiтуацыя: пэўныя абмежаваннi паўплывалi на колькасць экспедыцый, якiя былi праведзены ў краiне. Тым не менш на пачатак кастрычнiка НАН выдала 44 даследчыкам 180 дазволаў на права правядзення археалагiчных пошукаў. Аб самых цiкавых аб’ектах, вынiках даследаванняў i значэннi для гiсторыi знойдзеных артэфактаў расказаў Вадзiм Лакiза, намеснiк дырэктара па навуковай працы Iнстытута гiсторыi НАН Беларусі.
Источник: Рэспубліка, 16.10.2020Cтаражытны меч у Бабруйскі краязнаўчы музей прынѐс мясцовы жыхар, які знайшоў яго на левым беразе Бярэзіны — у двух кіламетрах ад месца, дзе год назад зямля адкрыла людскім вачам унікальны, магчыма, княжацкі пазалочаны шлем. Вельмі высокая канцэнтрацыя знаходак узбраення (а паблізу яшчэ знойдзена некалькі баявых сякер) паказвае, што недзе тут хаваецца археалагічны помнік, лічыць член-карэспандэнт НАН Беларусі Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу.
Источник: Рэспубліка, 26.05.2020На днях у краіне вызначылі тэрміны збору дзікарослых ягад. Ва ўсіх абласцях краіны, акрамя Гродзенскай, ужо можна хадзіць па брусніцы. Па інфармацыі Інстытута лесу НАН Беларусі, плоданашэнне брусніц у Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях сярэдняе, на Брэстчыне ўраджай чакаецца ніжэй за сярэдні, а на Гомельшчыне — увогуле нізкі. Ці адаб’ецца гэта на цэнах?
Источник: Рэспубліка, 17.08.2018У Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі. Стэнды выставы навукова-тэхнічных дасягненняў прадставілі 268 перадавых распрацовак НАН Беларусі і іншых арганізацый.
Источник: Рэспубліка, 27.01.20182017 год аб'яўлены ў краіне годам навукі. Пра свае планы на гэты год распавядаюць старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, прарэктар па навуковай рабоце БДУ Васіль Сафонаў, дырэктар Інстытута механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі Мікалай Мышкін, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.
Источник: Рэспубліка, 27.12.2016