Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 56735 документов. Показано: 10 за последние 30 дней.

Зручна, прыгожа, рацыянальна   / Паклонская, Вольга /

Што складала аснову гардэроба нашых далёкіх продкаў? Якія колеры часцей за ўсё выкарыстоўваліся для вышыўкі на адзенні і ў якой тэхніцы яна выконвалася? Пра што трэба памятаць сёння дызайнерам, каб ствараць сучасныя мадэлі, якія разам з тым нясуць магутны этнічны пасыл?Пра тое ў гутарцы са старшым навуковым супрацоўнікам аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдатам мастацтвазнаўства Марыяй Віннікавай.

Источник: Беларусь,   18.03.2021 № 3 С. 14-15
Рубрика: Сотрудники НАН
Радасць пазнання, або Па крупінках аднаўляючы мінулае   / Паклонская, Вольга /

Цыкл артыкулаў старшага навуковага супрацоўніка аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Кірыла Сыцько, прысвечаных дакументам і матэрыялам парафіяльных архіваў рымска-каталіцкага касцѐла Беларусі ў XVІ — XX стагоддзях, адзначаны спецыяльнай прэміяй НАН Беларусі імя Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага для маладых навукоўцаў за мінулы год.

Источник: Звязда,   11.03.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Закадзіраваная эстэтыка   / Паклонская, Вольга /

Што складала аснову гардэроба нашых далёкіх продкаў? Якія колеры часцей за ўсё выкарыстоўваліся для вышыўкі на адзенні і ў якой тэхніцы яна выконвалася? Пра што трэба памятаць сёння дызайнерам, каб ствараць сучасныя мадэлі, якія разам з тым нясуць магутны этнічны пасыл? Пра гэта ў гутарцы са старшым навуковым супрацоўнікам аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдатам мастацтвазнаўства Марыяй Віннікавай.

Источник: Звязда,   06.02.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
Клетачная дапамога   / Паклонская, Вольга /

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сумесна з 1‑й кафедрай унутраных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта праводзіць клінічнае выпрабаванне новага метаду лячэння пнеўманій, выкліканых COVІD-19, з ужываннем біямедыцынскага клетачнага прадукту на аснове мезенхімальных ствалавых клетак.

Источник: Беларусь,   18.12.2020 № 12 С. 16
Рубрика: НАН Беларуси
Клетачная дапамога   / Паклонская, Вольга /

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі сумесна з 1-й кафедрай унутраных хвароб БДМУ праводзіць клінічнае выпрабаванне новага метаду лячэння пнеўманій, выкліканых COVІD–19, з ужываннем біямедыцынскага клетачнага прадукту (БМКП) на аснове мезенхімальных ствалавых клетак (МСК).

Источник: Звязда,   15.12.2020
Рубрика: НАН Беларуси
"Калі ты навуковец, сумна ніколі не бывае"   / Паклонская, Вольга /

За 13 гадоў у Інстытуце фізіялогіі НАН Беларусі Маргарыта Досіна абараніла кандыдацкую дысертацыю, стала лаўрэатам конкурсу «100 талентаў НАН Беларусі», дарасла да пасады вучонага сакратара і паступіла ў дактарантуру.

Источник: Звязда,   10.12.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Навука паспяваць   / Паклонская, Вольга /

Уніяцкі іканапіс Галіна Флікоп-Світа, старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнай беларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вывучае 11 гадоў.

Источник: Алеся,   01.12.2020 № 12 С. 16-19
Рубрика: Сотрудники НАН
Палюбіць, захаваць, абараніць   / Паклонская, Вольга /

Паводле ацэнак экспертаў, сёння каля паловы моў свету знаходзіцца пад пагрозай знiкнення. Iх абарона, захаванне ва ўмовах глабалiзацыi — пытанне годнасцi кожнай нацыi. Мэта Мiжнароднага дня роднай мовы — напомнiць аб тым, што менавiта мова звязвае чалавека з яго продкамi, традыцыямi, гістарычнымі каранямi. Што варта зрабiць для большага распаўсюджвання беларускай мовы, больш актыўнага яе ўжывання? Чаму некаторыя законы не вельмi добра працуюць на самой справе? Якiя змены ў сучаснай беларускай мове адзначаюць спецыялiсты? Аб гэтым - размова з першым намеснiкам дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi Аляксандрам Лукашанцам.

Источник: Минский курьер,   21.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Для мовы ёсць усе ўмовы   / Паклонская, Вольга /

Юрась і Света Гецэвічы дамовіліся будаваць сумеснае жыццё, трымаючыся хрысціянскіх каштоўнасцяў, на іх выхоўваць сваіх нашчадкаў і размаўляць у сям'і па-беларуску. Сёння няма ніякіх перашкодаў, каб размаўляць на роднай мове, ліча Юрась Гецэвіч, загадчык лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі.

Источник: Вечерний Минск,   20.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Сын за бацьку   / Паклонская, Вольга /

Вядомы беларускі археолаг, гісторык, пісьменнік Міхась Чарняўскі 45 гадоў адпрацаваў у Інстытцу гісторыі НАН Беларусі, больш за 10 гадоў загадваў аддзелам археалогіі каменнага і бронзавага вякоў. Але у калектыве і зараз ёсць супрацоўнік з такім жа прозвішчам ды ініцыяламі: яго сын Максім Чарняўскі - загадчык сектара неаліту і бронзавага веку аддзела археалогіі першабытнага грамадства.

Источник: Минский курьер,   20.09.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество