Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 56735 документов. Показано: 9 за последние 30 дней.

Дзе знайсці слоўнік, якога няма?   / Панкратава, Настасся /

Фундамент беларускай тэрміналогіі быў закладзены ў 1920-я гады. Тады ствараліся шматлікія навуковыя камісіі, якія імкнуліся распрацаваць і ўпарадкаваць паняційны апарат ва ўсіх сферах жыцця. Яны ж займаліся і выданнем адпаведных слоўнікаў. Адзін за адным з’яўляліся зборнікі для фізікаў, хімікаў, географаў, гісторыкаў. Мастацтва, як заўсѐды, стаяла ў хвасце чаргі. У тым ліку і тэатр. Дарэчы, за адмысловыя тэатральныя слоўнікі не браліся і ў іншых навуковых цэнтрах Савецкага Саюза. Зараз такая неабходнасць адчуваецца. Узяцца за гэтую працу мог бы Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Культура,   04.05.2019
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Тэатр як дыскусійная пляцоўка   / Панкратава, Настасся /

4 красавіка ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва, у Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрасілі студэнтаў і выкладчыкаў сталічных ВНУ. Ім паказалі спектакль "Дзве душы" паводле Максіма Гарэцкага, а пасля закрыцця заслоны запрасілі на тэматычную дыскусію. Мадэратарам дыскусіі выступіў дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч. Удзел у дыскусіі ўзяў і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.

Источник: Культура,   06.04.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Дзверы да схаваных скарбаў   / Панкратава, Настасся /

Гэтым годам Дзень беларускай навукі, які прыпадае на 27 студзеня — святочны ўдвая. Галоўная даследчая ўстанова краіны — Нацыянальная акадэмія навук Беларусі — адзначае сёлета сваё 90-годдзе. Саракагадовы юбілей неўзабаве справіць і бадай недаацэнены шырокай публікай айчынны музей — старажытнай беларускай культуры. падрабязна распавядае дырэктар установы Барыс Лазука.

Источник: Культура,   26.01.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Драматургія Нацпрэміі:як пазбавіцца ад міны запаволенага дзеяння?   / Панкратава, Настасся /

Спрэчкі вакол леташняга тэатральнага спаборніцтва не прытушыў нават карагод калядных святаў. У прафесійных колах паўстаюць шматлікія пытанні. Некаторыя з іх агучваюць члены журы Нацыянальнай тэатральнай прэміі галоўны рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Аляксей Ляляўскі і загадчык аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Антаніна Карпілава.

Источник: Культура,   12.01.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Паўзы ў музычным рэпертуары   / Панкратава, Настасся /

Адвечная тэма на ўсіх калегіях, “круглых сталах” і пасяджэннях — рэпертуарная паліты-ка тэатраў. Часцей за ўсё “пад лупай” разгляда-юць драматычныя і лялечныя спектаклі, бо ад-паведных калектываў па краіне шмат. Музыч-ную нішу кранаюць меней. Сваімі думкамі пра рэпертуар музычнага тэатра дзеліцца загадчык аддзела музычнага мастацтва і этналогіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Надзея Юўчанка.

Источник: Культура,   23.09.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Валянцінава ніша   / Панкратава, Настасся /

Апошнія паўстагоддзя аматарскае тэатральнае жыццё Магілёўскай вобласці віравала і заваёўвала любоў гледачоў і павагу крытыкаў пад зоркай імя Валянціна Ермаловіча. Успамінамі дзеліцца яго ўнук, загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра "Зніч", аспірант Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Дзмітрый Ермаловіч-Дашчынскі.

Источник: Культура,   16.09.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Беларускі тэатр: карта магчымых крокаў   / Панкратава, Настасся /

На працягу 5 гадоў Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Міністэрства культуры краіны даследаваў спажывецкія стратэгіі паводзін насельніцтва на рынку культурных тавараў і паслуг. Высновы даследавання агучыла на калегіі Мінкультуры пра стан, праблемы і перспектывы развіцця тэатральнай дзейнасці ў Беларусі намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сацыялогіі Ірына Лашук.

Источник: Культура,   24.06.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Вызначыць набалелае   / Панкратава, Настасся /

У Нацыянальным акадэмічным тэатры іям Янкі Купалы адбылася калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб стане, праблемах і перспектывах развіцця тэатральнай дзейнасці ў краіне. Як сведчаць дадзеныя сацыялагічных даследванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 63% апытаных увогуле не наведваюць тэатр. Нягледзячы на творчыя поспехі тэатральных калектываў, ёсць пэўныя моманты для хвалявання.

Источник: Культура,   17.06.2017
Рубрика: НАН БеларусиНаука и общество
Кратар на жывапісе   / Панкратава, Настасся /

Не так даўно ў Нацыянальным мастацкім музеі супрацоўнікі Інстытута фізікі імя Барыся Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі дэманстравалі айчынным музейшчыкам і іх замежным калегам мабільны лазерны эмісійны спектрометр. За складанай назвай хаваецца ўнікальны апарат для якаснага і колькаснага аналіза элементарнага складу твораў мастацтва. Папулярна тлумачыць адметнасці айчыннай распрацоўкі старшы навуковы супрацоўнік інстытута Алена Шабуня-Клячкоўская.

Источник: Культура,   22.10.2016
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии