Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58838 документов. Показано: 14 за последние 30 дней.

Расліны-прышэльцы   / Пралюк, Вольга /

Праблеме інвазійных відаў аддаецца ў апошнія гады шмат увагі. Што ж такое інвазійны від? Гэта не проста чужародная расліна, якая вырасла ў нашых умовах, але і дала мноства насення, а гэтае насенне, у сваю чаргу, засяліла велізарныя тэрыторыі. Трэба адзначыць, што колькасць чужародных раслін з кожным годам пастаянна павялічваецца і праводзіцца пастаянная работа па адсочванні іх паводзін у прыродзе. Яны асвойваюць новыя тэрыторыі за вельмі кароткі час. Напрыклад, баршчэўнік трапіў у нашу краіну толькі ў 1954 годзе, расказвае старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аркадзь Скуратовіч.

Источник: Звязда,   18.06.2019
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Ці выжыве сатыра юта?   / Пралюк, Вольга /

Забарона на наведванне лясоў у засушлівыя перыяды вясны, лета і восені стала для беларусаў звычайнай з'явай. Такое абмежаванне сведчыць пра тое, што ў падпалах (наўмысных або выпадковых) часцей за ўсѐ вінаватыя людзі. Прычыны ўзгаранняў могуць быць розныя — вясновыя палы, летняя спякота і неасцярожна кінуты недакурак, восеньскія наведванні лесу, звязаныя са зборам ягад і грыбоў. Вынік жа адзін — знішчэнне біятопаў і доўгі перыяд біялагічнай рэстаўрацыі. Анатоль Кулак, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі наземных беспазваночных жывѐл НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, кажа, што пажары могуць мець і апасродкаваны ўплыў на насякомых праз пераўтварэнне мікрастацый спакою і зімоўкі (выгаранне купін, сцѐблаў раслін).

Источник: Звязда,   18.06.2019
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Нагойскі пратакол у дзеянні   / Пралюк, Вольга /

У нашай краіне рэалізоўваецца праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ПРААНHГЭФ “Узмацненне людскіх рэсурсаў, прававых сістэм і інстытуцыйнага патэнцыялу для рэалізацыі Нагойскага пратаколу ў Рэспубліцы Беларусь”. Намеснік дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі Алена Гузенка распавяла пра рэалізацыю праекта.

Источник: Родная прырода,   17.04.2019 № 4 С. 24
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Рагаты, вялікі, а не зубр...   / Пралюк, Вольга /

Адна з асноўных характарыстык папуляцыі жывёл — іх колькасць. Чым яна вышэйшая, тым большыя шанцы, што прадстаўнікі віду змогуць выжыць у складаных умовах, створаных як самой прыродай, так і чалавекам. Гэта тычыцца ўсіх прадстаўнікоў беларускай фаўны, нават волатаў нашых лясоў — ласёў. На пачатак 2018 года, паводле даных НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, іх колькасць склала больш за 36 тысяч асобін.

Источник: Родная прырода,   15.02.2019 № 2 С. 22-24
Рубрика: Экологическая деятельность
Каб зямля не стала пустыняй   / Пралюк, Вольга /

Сёння ў многіх пунктах планеты землі імкліва страчваюць сваю прадукцыйнасць. Па ацэнках спецыялістаў, ва ўсім свеце ўжо дэградавала каля двух мільярдаў урадлівых зямель. У Беларусі прыродныя ўмовы выключаюць развіццё апустыньвання ў крайніх формах. Тым не менш для краіны, па словах дырэктара Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі Віталія Лапы, таксама актуальныя пытанні захавання ўрадлівасці глебаў і абароны ад дэградацыі.

Источник: Звязда,   11.08.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
Не даць зямлі сысці з-пад ног   / Пралюк, Вольга /

Паводле даных ФАО ААН, да 2050 года насельніцтва Зямлі павялічыцца да 9 млрд чалавек. У той жа час штогод з сельскагаспадарчага абароту выключаецца каля 50 млн га ўрадлівых зямель. У выніку харчовая бяспека многіх краін свету можа апынуцца пад пагрозай. Менавіта таму пытанне захавання глебы такое важнае сёння. Для Беларусі актуальныя пытанні захавання ўрадлівасці глебаў і абароны ад пяці відаў дэградацыі. Пра іх распавядае Віталь Лапа, дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі.

Источник: Родная прырода,   16.07.2018 № 7 С. 6-9
Рубрика: Сотрудники НАН
Дзікія жывёлы заходзяць у горад   / Пралюк, Вольга /

Нядаўна ў Мінску адбыўся нетрывіяльны выпадак: лось зайшоў на тэрыторыю дзіцячага садка № 79 па вуліцы Галадзеда. Што ж прымусіла дзікую траваедную жывёлу пакінуць лес і накіравацца проста да небяспекі? Распавядае Рыгор Янута, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі папуляцыйнай экалогіі наземных пазваночных і кіравання біярэсурсамі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах.

Источник: Звязда,   23.05.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
Формула вады   / Пралюк, Вольга /

Мы, беларусы, пяшчотна называем сваю краіну Сінявокай, ганарымся рэкамі, азёрамі, якія ў незлічонай колькасці пакінуў нам на пачатку гісторыі шчодры ледавік. У той жа час вялікая колькасць сцёкавых вод накіроўваецца ў рэкі, а ў XXI стагоддзі забруджвальнікі сталі больш складанымі і небяспечнымі, прамысловасць і сельская гаспадарка разрасліся, колькасць шкодных выкідаў павялічылася. Усё гэта прывяло да парушэння біялагічнай раўнавагі ў вадаёмах, праблемы біягеннага забруджвання. Якая рэальная сітуацыя сёння і якое выйсце прапануюць беларускія навукоўцы для выратавання водных аб’ектаў, распавядаюць супрацоўнікі лабараторыі аптымізацыі геасістэм Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі: загадчыца лабараторыі Алена Санец, старшы навуковы супрацоўнік Вольга Кадацкая.

Источник: Родная прырода,   16.02.2018 № 2 С. 2-5
Рубрика: Сотрудники НАН
Выць ці не выць ваўку ў Беларусі?   / Пралюк, Вольга /

У нашай краіне сёння вядуцца гарачыя спрэчкі пра неабходнасць рэгулявання колькасці ваўкоў. Паляўнічыя, некаторыя навукоўцы, а таксама грамадзяне, жывёла якіх пацярпела ад нападаў драпежнікаў — як мяркуецца, ваўкоў, сцвярджаюць: такая неабходнасць наспела. Свае аргументы ім супрацьпастаўляюць навукоўцы, даследчыкі і члены грамадскіх арганізацый. У вострым пытанні спрабуюць разабрацца прадстаўнікі НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах, ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”, Міністэрства лясной гаспадаркі, Мінпрыроды.

Источник: Родная прырода,   18.12.2017 № 12 С. 2-5
Рубрика: НАН Беларуси
Вяз Ваньковічаў   / Пралюк, Вольга /

Дом Ваньковічаў — гэта не проста шляхецкі маёнтак XVIII-XIX стст., які цудам захаваўся падчас Вялікай Айчыннай вайны, гэта куток старой Беларусі, які супрацоўнікі філіяла Нацыянальнага мастацкага музея абараняюць ад замахаў камерсантаў. Яны знаходзяць сродкі для рэстаўрацыі будынкаў і аднаўлення інтэр’ераў, а таксама клапоцяцца пра зялёныя насаджэнні на ўчастку, якія заслугоўваюць асаблівай увагі. На тэрыторыі сядзібы расце вяз, якому больш за сто гадоў. Даныя пра узрост дрэва былі атрыманы яшчэ ў 2015 годзе, пасля яго абследавання супрацоўнікамі сектара маніторынгу расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі, распавядае вядучы навуковы супрацоўнік сектара Ірына Вазнячук.

Источник: Родная прырода,   20.11.2017 № 11 С. 22-24
Рубрика: Сотрудники НАННАН БеларусиНаука и общество
Архідэі з… прабіркі!   / Пралюк, Вольга /

У сусветнай флоры да архідных адносяцца каля 20 тысяч відаў. У Беларусі яны таксама ёсць — іх 37 відаў, але сустракаюцца архідэі вельмі рэдка. Большасць беларускіх дзікіх архідэй знаходзяцца пад пагрозай поўнага знікнення ці маюць тэндэнцыю да скарачэння колькасці і таму занесены ў Чырвоную кнігу. Беларускія навукоўцы не засталіся ўбаку ад праблемы знікнення архідэй у нашай краіне. Расліны актыўна вырошчваюць у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі. Вольга Казлова, навуковы супрацоўнік лабараторыі клетачнай біятэхналогіі ЦБС, расказала пра тэхналогіі і шчырую працу біёлагаў у справе захавання дзікіх раслін.

Источник: Звязда,   20.06.2017
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
“Зяленая” Дэмакратыя   / Пралюк, Вольга /

Чысты транспарт, экалагічная маркіроўка і сертыфікацыя, «зялёная» навука для чыноўнікаў — чаго чакаць ад новага Нацыянальнага плана па ўкараненні прынцыпаў «зялёнай» эканомікі? Асноўнымі каардынатарамі сённяшняга праекта з'яўляюцца Мінпрыроды, Мінэканомікі і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Источник: Звязда,   29.11.2016
Рубрика: НАН Беларуси
Агульны клопат   / Пралюк, Вольга /

У Мінску прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемы рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і ўстойлівае развіццё Палесся». У форуме прынялі ўдзел звыш 300 вучоных і спецыялістаў, з іх больш за 80 з замежных краін — Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі. Форум праведзены НАН Беларусі сумесна з акадэміямі навук Расіі, Польшчы, Украіны, Нацыянальнай акадэміяй аграрнынавук Украіны, Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, Дзяржаўным камітэтам патэхналогіях, Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў, Міністэрствам адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі.

Источник: Звязда,   20.09.2016
Рубрика: Мероприятия НАНМеждународное сотрудничество
Перапіс старых "веліканаў"   / Пралюк, Вольга /

У краіне распачаўся праект па выяўленні, інвентарызацыі і ўліку старых дрэў і насаджэнняў. Рэалізуе яго Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча НАН Беларусі сумесна з грамадскімі арганізацыямі «Беларуская батанічная суполка» і таварыства «Зялёная сетка» з 2016-га па 2018 год. Кіраўнік праекта Ірына Вазнячук, вядучы навуковы супрацоўнік сектара маніторынгу расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф. Купрэвіча, запрашае далучыцца да гэтай справы неабыякавых людзей.

Источник: Звязда,   30.08.2016
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси