Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58508 документов. Показано: 10 за последние 30 дней.

Руплівы даследчык роднай зямлі   / Пясецкі, Яўген /

Вучоны-археолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Пётр Лысенка абяссмерціў сваё імя многімі яскравымі адкрыццямі, якія прынеслі яму заслужаную сусветную вядомасць. Пра жыццёвы шлях, багатую навуковую спадчыну Пятра Лысенкі расказвае зборнік успамінаў «Скарбаў падземных шчаслівы шукальнік», які выдаў Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.

Источник: Звязда,   23.01.2024
Рубрика: НАН БеларусиМероприятия НАН
Маршрутам веры   / Пясецкі, Яўген /

Рэспубліканская навукова-творчая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» па традыцыі папярэднічае штогадоваму Дню беларускага пісьменства. Ніводнага населенага пункта не мінала экспедыцыя без таго, каб не высадзіць там навуковы і літаратурны «дэсант». На сустрэчах з мясцовымі жыхарамі выступалі ў тым ліку член-карэспандэнт НАН Беларусі Сцяпан Лаўшук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Наталля Дубіцкая, супрацоўнікі Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Анатоль Трафімчык і Ігар Шаладонаў.

Источник: Літаратура і мастацтва,   09.09.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Гуляў па планеце Цэратазаўр   / Пясецкі, Яўген /

Супрацоўнік Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі Дзмітрый Такальчык у вольны ад работы час захапляецца палеаанімалістыкай — маляваннем дыназаўраў і іншых жывёлін далёкіх гістарычных перыядаў. Кіруючыся сучаснымі навуковымі данымі, ён малюе іх у традыцыйнай тэхніцы алоўка. Калі гэта патрэбна, выкарыстоўвае камп'ютарныя тэхналогіі каляровага малявання.

Источник: Звязда,   01.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Як Мінск сталіцай стаў   / Пясецкі, Яўген /

Музейны лекторый з інтэрактыўнымі ілюстрацыямі «Як Мінск сталіцай стаў» пройдзе 3 сакавіка ў сталічнай ратушы ў музеі гісторыі горада. На мерапрыемстве, прысвечаным 951-й гадавіне першай летапіснай згадкі пра Мінск, можна будзе пазнаёміцца з рознымі перыядамі развіцця горада як адміністрацыйна-гаспадарчага і культурнага цэнтра воласці, ваяводства, губерні, краіны. З лекцыямі выступяць вядомыя навукоўцы, мастацтвазнаўцы, вядучыя навуковыя супрацоўнікі музея гісторыі Мінска, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, рэспубліканскай лабараторыі гісторыка-культурнай спадчыны Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Источник: Звязда,   27.02.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Зямля Наркевіча-Ёдкі   / Пясецкі, Яўген /

Шмат якім планетам дало чалавецтва імя сваіх слынных сыноў. Але ў гонар каго назвалі б людзі ўласную блакітную планету Зямля? Можна доўга пералічваць прозвішчы зорак розных кірункаў дзейнасці, але ў сузор'ях сусветных славутасцяў заўжды застанецца імя нашага земляка Якуба Наркевіча-Ёдкі. Пра цікавыя факты навуковай дзейнасці беларускага вучонага, вынаходніка, даследчыка можна было даведацца на канферэнцыі, прысвечанай яго 170-годдзю ў сценах Уздзенскай сярэдняй школы імя Кандрата Крапівы. Расказвалі на ёй і пра сумесную працу вучняў Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя з археолагамі НАН Беларусі на месцы былой сядзібы.

Источник: Звязда,   03.01.2018
Рубрика: НАН Беларуси
«Віртуальныя падарожжы па старонках творчасці...»   / Пясецкі, Яўген /

Залу музею Кандрата Крапівы Уздзенскай сярэдняй школы №2 запоўнілі дарослыя наведвальнікі — удзельнікі семінара па вывучэнні вопыту літаратурна-краязнаўчых музеяў у далучэнні навучэнцаў да культурных каштоўнасцяў краіны і інавацыйнага падыходу ў стварэнні такіх музеяў. У экспазіцыі асабістыя рэчы славутага пісьменніка і вучонага, рэпрадукцыі фотаздымкаў амаль стогадовай даўнасці, копіі некаторых дакументаў з архіва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда,   01.02.2017
Рубрика: НАН Беларуси
Шляхамі памяці і веры   / Пясецкі, Яўген /

Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да святыняў" з Дабрадатным агнём ад Гроба Гасподняга штогод прыбывае на адкрыццё ўрачыстасцяў, прысвечаных Дню беларускага пісьменства. Традыцыйна ўдзел у экспедыцыі прымаюць вядомыя дзеячы культуры і навукі, у гэтым годзе у складзе экспедыцыі працаваў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук Сцяпан Лаўшук.

Источник: Звязда,   06.09.2014
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Святыні, якія яднаюць   / Пясецкі, Яўген /

Аб экспедыцыі «Дарога да святыняў». Дзякуючы экспедыцыі сотні тысяч слухачоў пачулі цікавыя выступленні кандыдата багаслоўя, прафесара, протаіерэя Сергія Гардуна; члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Сцяпана Лаўшука; археолага, доктара гістарычных навук, прафесара Пятра Лысенкі.

Источник: Звязда,   06.09.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Святло эпохі – на старонках   / Пясецкі, Яўген /

Юбілейны вечар, прысвечаны 90-годдзю з дня выхаду ў свет першага нумара літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса "Полымя", прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, якая арганізавала яго сумесна з Выдавецкім домам "Звязда". Акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя распавёў пра навуковыя стасункі з часопісам "Полымя".

Источник: Звязда,   22.12.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Адной дарогай аб’яднаныя   / Пясецкі, Яўген /

Пра сустрэчы на маршруце XIX Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Адзін з першых прыпынкаў: вёска Лясная Баранавіцкага раёна. Тут адбыліся хрэсны ход, малебен, перадача Дабрадатнага Агню на свечкі прыхаджан і, зразумела, найцікавейшыя выступленні такіх аўтарытэтных знаўцаў беларускай тэатральнай культуры, як народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч і член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Сцяпан Лаўшук.

Источник: Звязда,   08.09.2012
Рубрика: Сотрудники НАН