Всего: 58471 документов. Показано: 17 за последние 30 дней.
Газету "Культура" прафесіяналы не толькі выпісваюць, але і шлюць у рэдакцыю лісты. Журналіст з Клімавічаў Іван Лапо піша пра тое, што сярод пераможцаў конкурса НАН Беларусі "За што я люблю родную зямлю" - прадстаўнікі Магілёўскай вобласці, у тым ліку сам Іван Лапо.
Источник: Культура, 17.04.2021Доктар мастацтваўнаўства, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Яўген Сахута з нагоды свайго 75-годдзя распавядае пра свае жыцце і працу, пра беларускую культуру.
Источник: Культура, 22.02.2020У сталіцу ў міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага прайшоў шэраг акцый. Сярод іх - першы этап II вучнёўскай навукова-парктычнай канферэнцыі "Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!" Партнерамі канферэнцыі сталі Інстытуты мовазнаўства і літаратуразнаўства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ды Саюз пісьменнікаў Беларусі.
Источник: Культура, 22.02.2020Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур адзначыў у снежні 25-годдзе. З 2016-га ім кіруе Вольга Антоненка, колішні начальнік упраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама. Менавіта пры Вользе Вітальеўне цэнтр пашырыў свае паўнамоцтвы, сярод іншага наладзілася супрацоўніцтва з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
Источник: Культура, 18.01.2020У снежні ў поште газеты - шмат добрых навін. Напрыклад, Лоеўскі музей бітвы за Днепр арганізаваў выставу "Іларыён Ігнаценка. 100 гадоў з гісторыі". Іларыён Мефодзьевіч - акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ураджэнец Лоеўшчыны.
Источник: Культура, 28.12.201926 лістапада 1930 года нарадзіўся Уладзімір Караткевіч. Мерапрыемствы з гэтай нагоды становяцца на фінішы года адной з важных восеньскіх культурных падзей. Адыходзячы год адметны яшчэ 390-годдзем з дня нараджэння Сімяона Полацкага. З нагоды гэтай даты Нацыянальны Полацкі гісторыка-культуры музей-запаведнік прадставіў выставу, на якой дэманстраваліся ў тым ліку і прадметы з фондаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі.
Источник: Культура, 07.12.20192 красавіка ў Доме прэсы быў арганізаваны "круглы стол", прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Тэма для абмеркавання была наступнай: "Сугучча: беларуска-расійскія літаратурныя праекты". Да размовы былі запрошаны пісьменнікі, выдаўцы, кіраўнікі і супрацоўнікі вядучых беларускіх выданняў, у тым ліку дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Іван Саверчанка.
Источник: Культура, 06.04.2019Пэўны час культура Карэліччыны знаходзілася ў ценю Мірскага замка. Але які ўжо год запар мясцовыя работнікі культуры рэалізоўваюць ідэі, вартыя самага падрабязнага разгляду. Сярод іх - мядовы фэст вёскі Цырын. Тут спакон веку шмат пчаляроў, якіх актыўна падтрымлівае бортніцкая суполка з Баранавіччыны ды навукоўцы НАН Беларусі.
Источник: Культура, 21.07.201824-25 красавіка ў Любані пройдзе рэспубліканскі навукова-парктычны семінар "Любанскі край на гісторыка-кульутрнай карце Беларусі". Мерапрыемства прымеркавана да Года малой радзімы. Арганізатары - Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Любанскі райвыканкам.
Источник: Культура, 21.04.2018Выніковае краязнаўства — як археалогія. Адшуканы артэфакт становіцца набыткам грамадства. Цудоўны прыклад таму — асоба Якуба Наркевіча-Ёдкі. Гэтае імя з нябыту вярнуў краязнаўца Уладзімір Кісялёў, а яго ініцыятыву падхапілі вядомыя навукоўцы на чале з членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прафесарам Віктарам Грыбкоўскім. Якія яшчэ таямніцы захоўвае ўздзенская зямля?
Источник: Культура, 17.03.2018Восенню адбылося шмат мерапрыемстваў, паведамляюць лісты ў рэдакцыю газеты. Карэліцкія краязнаўчыя чытанні адбыліся ў раённай бібліятэцы, паведамляе метадыст бібліятэчнай установы Наталля Казарэз. Бібліятэка правяла іх сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, удзел у чытаннях прыняў і загадчык аддзела краязнаўства і археалогіі Інстытута гісторыі Аляксандр Доўнар.
Источник: Культура, 18.11.2017Рэдакцыя газеты атрымала мноства паведамленняў, звязаных са святкаваннем Вялікай Перамогі. У іх - гаворка пра тэматычныя кніжныя выставы, новыя музейныя экспазіцыі, урачыстыя канцэрты і сустрэчы з ветэранамі. Прыйшлі такія лісты літаральна з кожнай вобласці Беларусі. Напрыклад, у Старадзедзінскай сельскай бібліятэцы Клімавіцкай бібліятэчнай сеткі рэалізуецца праект "Гонар і слава зямлі Старадзедзінскай". Удзел у чарговай сустрэчы ўзяў акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Кавалёў.
Источник: Культура, 13.05.2017У пятніцу Мінск апанавала "Бібліяноч" - акцыя ў падтрымку чытання. Далучылася да падзеі і Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі. Пра гэту і іншыя падзеі - у лістах чытачоў газеты.
Источник: Культура, 22.04.2017У Асіповіцкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі пройдзе навуковая канферэнцыя, прысвечаная вынікам археалагічных даследванняў гэтага краю. У мерапрыемстве прымуць удзел супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія займаліся тут раскопкамі. Агляд пісьмаў, што былі дасланы ў рэдакцыю газеты, змяшчае звесткі і пра іншыя падзеі.
Источник: Культура, 10.12.2016Дырэктар Музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» Руслан Кніга паведаміў, што 18 снежня ў музейнай экспазіцыі з´явіўся… метэарыт. Што гэта менавіта ружанскі метэарыт, вядомы з 1894 года, даказана, пас ловах кіраўніка ўстановы, на 99 працэнтаў. Да такога меркавання прыйшлі пасля візуальнага агляду аб´екта спецыялісты з Расіі і Украіны. Далейшая экспертыза будзе праведзена, магчыма, у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Культура, 11.01.201427 чэрвеня ў БДУКіМ прайшло пасяджэнне калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Было абмеркавана пытанне "Аб стане і перспектывах падрыхтоўкі спецыялістаў для сферы традыцыйнай мастацкай культуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў". У ходзе мерапрыемства дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі Аляксандр Лакотка казаў пра неабходнасць падрыхтоўкі рэстаўратараў не толькі для аднаўлення народнай архітэктуры, але і тканін, вырабаў з дрэва...
Источник: Культура, 30.06.201221 - 24 чэрвеня ў Акцябрскім пройдзе VII Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня". Пра статус фестывалю, запатрабаванасць аўтэнтыкі ды адсутнасць кантактаў паміж рэгіёнамі разважаюць спецыялісты розных напрамкаў, у ліку якіх старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Тамара Варфаламеева.
Источник: Культура, 09.06.2012