Всего: 59093 документов. Показано: 5 за последние 30 дней.
На Усходніх могілках у Мінску знайшлі апошні прытулак многія беларускія славутасці. Сярод іх - Андрэй Александровіч, адзін з арганізатараў беларускага літаратурна-мастацкага аб’яднання «Маладняк». У далейшым ён — член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларускай ССР, член Саюза пісьменнікаў СССР.
Источник: Літаратура і мастацтва, 01.07.2022У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі працуе фотавыстаўка "Бачу Беларусь такой" члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіслава Цыдзіка.
Источник: Літаратура і мастацтва, 10.01.2020Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адзначыў 90-годдзе. Саюз пісьменнікаў Беларусі далучыўся да шматлікіх віншаванняў. Важкасці юбілейным урачыстасцям надало правядзенне I Міжнароднага навуковага кангрэса "Беларуская мова галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы". Удзельнікаў урачыстасці павіталі старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў.
Источник: Літаратура і мастацтва, 15.11.2019Прыродны патэнцыял, якім валодае наша краіна, значна пераўзыходзіць яго выкарыстанне. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь усё больш настойліва праводзіць палітыку, арыентаваную на павелічэнне спажывання рэсурсаў жывёльнага і расліннага свету, пры абавязковай умове беражлівых адносін да багаццяў нашай прыроды. Аб тым, якія запасы мы маем, як яны выкарыстоўваюцца, разважаюць спецыялісты — прадстаўнікі Мінпрыроды, Белкаапсаюза, навукоўцы і практыкі. У тым ліку навуковы супрацоўнік сектара кадастру расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Ірына Сысой і начальнік аддзела тэхналогій кансервавання харчовых прадуктаў НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Людміла Паўлоўская.
Источник: Звязда, 18.10.2016Адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі - Рагачоў - квітнее новымі фарбамі. Шматлікія госці прыехалі сюды з розных куткоў Беларусі і з дальняга замежжа. На свята Дня беларускага пісьменства ў першую чаргу запрошаны менавіта тыя майстры мастацкага слова, хто працягвае лепшыя традыцыі беларускага пісьменства. Непасрэднае далучэнне да гэтага краю меў Уладзімір Караткевіч. Дырэктар Рагачоўскага лясгаса Павел Дземянцей расказвае, што турызм - тэма для лясгаса перспектыўная. Літаральна некалькі тыдняў таму перадалі з Інстытута лесу НАН Беларусі два распрацаваныя турыстычныя маршруты, у якія уваходзяць і гістарычныя, і прыродныя аб'екты.
Источник: Белорусская лесная газета, 08.09.2016