Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 56735 документов. Показано: 11 за последние 30 дней.

Матэрыяльна, маральна, па-чалавечы   / Хідджаз, Марына /

Яшчэ ў пачатку красавіка на сумесным пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Прэзідыума Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі было прынята рашэнне аб сумесных мерах у сувязі з няпростай санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыяй. Адразу ж пачалася актыўная рэалізацыя гэтых мер, якая працягваецца і зараз. У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стварылі свой аператыўны штаб па барацьбе з пагрозай распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, у які ўвайшлі прафсаюзныя актывісты. Пра пэўныя канкрэтныя дзеянні расказалі ў галіновым прафсаюзе.

Источник: Настаўніцкая газета,   05.05.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Ад вынікаў да перспектыў   / Хідджаз, Марына /

X з'езд Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі адбыўся 19 лютага на базе Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў у Мінску. У ходзе з'езду адбылося і ўзнагароджанне членаў прафсаюза. Так, юбілейным медалём "115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі" быў адзначаны кіраўнік апарата НАН Беларусі Пётр Аляксандравіч Віцязь.

Источник: Настаўніцкая газета,   22.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Пра што даведаліся акадэмікі?   / Хідджаз, Марына /

SOS-Дзіцячая вёска ў Бараўлянах, пад Мінскам — месца адкрытае, гасціннае, і нядаўна яе наведалі новыя госці. У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” сюды прыехалі старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў, яго першы намеснік Сяргей Антонавіч Чыжык, галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Андрэй Іванавіч Іванец і намеснік акадэміка-сакратара аддзялення хіміі і навук аб зямлі старшыня прафсаюзнага камітэта апарата прэзідыума Уладзімір Георгіевіч Левашкевіч.

Источник: Настаўніцкая газета,   31.12.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Квант узаемадзеяння   / Хідджаз, Марына /

Ад аграгарадка Ракава, што на Валожыншчыне, праз хваёвы лес па ўтаптанай сцяжынцы кіламетр-два да дзіцячага аздараўленчага лагера "Фатон" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Мае акадэмія навук тут і санаторый "Іслач". Летась лагер "Фатон" заняў 2-е месца ў Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе ў намінацыі "Лепшая арганізацыя харчавання ў аздараўленчым алегра "Здаровае харчаванне - здаровае дзіця".

Источник: Настаўніцкая газета,   27.06.2019
Рубрика: НАН Беларуси
Ці лёгка быць маладым?   / Хідджаз, Марына /

Як не памыліцца з выбарам прафесіі, асабліва калі яна тычыцца работы з дзецьмі? Як пераканацца ў тым, што выбар правільны, і хто можа дапамагчы ў гэтай няпростай справе? На гэтыя і іншыя складаныя пытанні шукаюць адказы ўдзельнікі круглага стала, які прайшоў у рэдакцыі “Настаўніцкай газеты”, у тым ліку старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванец; намеснік старшыні Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі.

Источник: Настаўніцкая газета,   29.01.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Аглядаючыся на год мінулы   / Хідджаз, Марына /

Год амаль прайшоў. Што ён прынёс? Гэтым пытаннем задаецца не только кожны з нас, але і такія арганізацыі, як Беларускі прафсаюз работнікаў адукацыі і навукі. Чым жылі прафсаюзныя арганізацыі ў 2018 годзе, распавядае старшыня галіновага прафсаюза Аляксандр Бойка. Сярод значных дасягненняў - змены ў калектыўных дагаворах арганізацый сістэмы адукацыі і НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   29.12.2018
Рубрика: НАН Беларуси
Больш малака, менш солі   / Хідджаз, Марына /

Школа - гэта не толькі сцены і навучанне ў гэтых сценах, гэта яшчэ і тое месца, дзе дзеці харчуюцца. Таму і ўвага да арганізацыі школьнага харчавання заўсёды павышаная. Сёлета ў рэцэптуры школьных страў унесены пэўныя змяненні на карысць здаровага харчавання. Магчыма, надышоў час задумацца і пра ўкараненне іншых сістэм харчавання, выказвае думку начальнік аддзела харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Валерый Шылаў.

Источник: Настаўніцкая газета,   25.08.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Мы да вас у карагод   / Хідджаз, Марына /

Рэспубліканскі цэнтр для дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннем слыху наедалі ўдзельнікі навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Супрацоўнікі НАН Беларусі, яе прафсаюзнай арганізацыі, прыязджаюць не ўпершыню. Да бацькоў дзяцей, якія наведваюць цэнтр, звярнуўся намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксандр Сукала.

Источник: Настаўніцкая газета,   28.12.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоНАН Беларуси
Горача! Школьнае харчаванне   / Хідджаз, Марына /

У 2017/2018 навучальным годзе ў беларускіх школах, ліцэях і гімназіях будуць працаваць 3522 аб'екты грамадскага харчавання. Але спецыялісты падкрэсліваюць: галоўнае для здароўя дзяцей - харчаванне дома. Бацькам рэкамендуюць набываць прадукты з адпаведнай маркіроўкай, якую, напрыклад, распрацоўвае навукова-парктычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні.

Источник: Настаўніцкая газета,   24.08.2017
Рубрика: Наука и общество
Моладзь і ветэраны: стратэгія ўзаемадзеяння   / Хідджаз, Марына /

У Полацку адбылося сумеснае пасяджэнне Рэспубліканскага савета ветэранаў працы галіны і маладзёжнага савета Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел старшыні абласных, Мінскай гарадской арганізацый прафсаюза, саветаў ветэранаў, маладзёжных саветаў, прадстаўнікі саветаў ветэранаў устаноў вышэйшай адукацыі краіны, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   13.06.2017
Рубрика: НАН БеларусиМероприятия НАН
Вось вырасту і стану веліканам   / Хідджаз, Марына /

Як мяняюцца рост і вага юных і больш сталых беларусаў з цягам часу і ад чаго гэта залежыць? Як мы выглядаем па гэтых паказчыках на фоне іншых народаў? Аб гэтым расказалі супрацоўнікі аддзела антрапалогіі і экалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі: старшы навуковы супрацоўнік, кандыдат гістарычных навук Вольга Марфіна і загадчыца аддзела, доктар медыцынскіх навук Лідзія Цягака.

Источник: Настаўніцкая газета,   17.09.2013
Рубрика: Сотрудники НАН