Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 15 за последние 30 дней.

Ноч зачыненых дзвярэй   / Целяшук, Вікторыя /

Мiжнародны дзень i Ноч музеяў сёлета — адна з нешматлiкiх культурных акцый, якiя ў Беларусi вырашылi не пераносiць i не адмяняць, але адаптаваць да цяперашнiх рэалiй. Абсалютная большасць музейных устаноў правяла свята за зачыненымi дзвярыма, цалкам у вiртуальнай прасторы. У лiтаратурным музеi Петруся Броўкi у тым ліку расказалі пра шматлiкiя вандроўкi пiсьменнiка, акадэмiка i ўдзельнiка многiх дэлегацый афiцыйных асоб i дзеячаў культуры СССР.

Источник: Звязда,   19.05.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Пяць стагоддзяў духоўнасці   / Целяшук, Вікторыя /

XVІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні, прымеркаваныя да 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра і бібліятэкі, плануецца правесці ў Мінску 26—27 лістапада. Якія адкрыцці анансавалі ўдзельнікі будучых кнігазнаўчых чытанняў? Напрыклад, кандыдат філалагічных навук Сяргей Гаранін, намеснік дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вывучаў старажытныя паданні па пісьмовых крыніцах.

Источник: Звязда,   22.04.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Чытаць, каб помніць   / Целяшук, Вікторыя /

Каля двух дзясяткаў кніг, якія ўбачылі свет да 75-годдзя Вялікай Перамогі, прадставілі ў Мінску беларускія дзяржаўныя выдавецтвы. У пэўным сэнсе слова флагманам у тэме Вялікай Айчыннай вайны з'яўляецца «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», зазначыла дырэктар выдавецтва Вольга Ваніна. Тут у 2019-2020 гадах у шчыльным супрацоўніцтве з Нацыянальным архівам і Беларускім архівам кінафотафонадакументаў, Інстытутам гісторыі НАН Беларусі, музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны выпушчаны цэлы шэраг выданняў.

Источник: Звязда,   22.04.2020
Рубрика: Наука и общество
Радзiмазнаўства i радзiмалюбства   / Целяшук, Вікторыя /

У сталiцы прайшоў I Рэспублiканскi краязнаўчы форум, зладжаны Нацыянальным гiстарычным музеем i Беларускiм фондам культуры пра падтрымцы мiнiстэрстваў культуры, адукацыi i iнфармацыi, Саюза пiсьменнiкаў i Выдавецкага дома «Звязда». Беларуская навука пастаянна сiлкуецца з краязнаўчых крынiц, падкрэслiў на адкрыццi форуму дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы i лiтаратуры НАН Беларусi Аляксандр Лакотка.

Источник: Звязда,   17.03.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоМероприятия НАН
Захаваць і распаўсюдзіць   / Целяшук, Вікторыя /

Другую чаргу ўнікальнага археалагічнага музея пад адкрытым небам плануецца адкрыць сёлета на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», блізу вёскі Каменюкі. Акурат на гэтай тэрыторыі, нагадвае дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч, археолагі выявілі больш за 50 аб'ектаў каменнага, бронзавага і жалезнага веку, пацвердзіўшы, што на гэтай тэрыторыі ўжо некалькі тысяч гадоў таму жылі людзі.

Источник: Звязда,   18.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Святыні, што нас аб’ядноўваюць   / Целяшук, Вікторыя /

У маі 2020 года Жыровіцкі Свята-Успенскі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр святкуе адразу тры знакавыя падзеі: 550-годдзе з'яўлення цудатворнай іконы Божай Маці Жыровіцкай, 500-годдзе паўторнага знаходжання іконы і 500-годдзе заснавання самога манастыра. Да юбілейных дат прымеркавана мноства не толькі рэлігійных, але і культурных і навуковых мерапрыемстваў. Цягам 2020 года ўбачаць свет тры кнігі, якія рыхтуе выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», аб'яднаныя праваслаўнай тэматыкай. Сярод іх навукова-папулярнае выданне «І Маці Божай памалюся», прысвечанае Бялыніцкай іконе Божай маці, копія якой захоўваецца ў музеі старабеларускай культуры НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   08.02.2020
Рубрика: НАН Беларуси
Сонца для Радзімы   / Целяшук, Вікторыя /

У 1951 годзе загадчык секцыі этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР Міхаіл Кацар увайшоў у групу, якая па загадзе ўрада распрацоўвала новы ўзор сцяга БССР — з нацыянальным каларытам, што адразу б адрозніваў сцяг ад іншых рэспублік. Фрагмент узору з рушніка яго роднай сястры Матроны Маркевіч даследчык адшукаў у даваенных архівах «Белпрамсавету» і ў супрацы з мастаком Міхаілам Гусевым распрацаваў на яго аснове арнаментальную стужку для беларускага сцяга.

Источник: Звязда,   04.02.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
«Багацце Беларусі мусіць прырастаць інтэлектам»   / Целяшук, Вікторыя /

Сярод тых, хто адзначаны высокай прэміяй «За духоўнае адраджэнне» па выніках 2019 года — аўтарскі калектыў у складзе акадэміка-сакратара аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандра Кавалені, галоўнага рэдактара РУП «Белкартаграфія» Галіны Ляхавай, дырэктара ДУ «Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі» Вячаслава Насевіча. Узнагарода ім прысуджана за стварэнне фундаментальнага картаграфічнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі». Аляксандр Каваленя, які, дарэчы, нядаўна быў прызнаны калегамі «Навукоўцам года Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — 2019», згадвае, што напачатку аб'ём маштабнай працы не да канца ўяўлялі нават самі вучоныя.

Источник: Звязда,   10.01.2020
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Аправа для жамчужын гісторыі   / Целяшук, Вікторыя /

Без клопату пра мінулае, без павагі да сваѐй гісторыі і яе вывучэння няма будучыні ні ў адной дзяржавы. Менавіта таму дзеля захавання і па магчымасці аднаўлення архітэктурнай спадчыны ў нашай краіне была распрацаваная і зацверджаная дзяржпраграма «Замкі Беларусі». Праграма дзейнічала з 2012-га да 2016 года, а пазней стала часткай больш маштабнай дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016—2020 гады. Сваімі думкамі пра праграму дзеліцца член-карэспандэнт Нацыянальанй акадэміі навук Беларусі Ігар Марзалюк.

Источник: Звязда,   31.07.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
«А чытаць хто будзе — Пушкін?»   / Целяшук, Вікторыя /

19 красавіка ў сямі бібліятэках сталіцы пачнецца «Бібліяноч» — адзіны дзень у годзе, калі чытальні працуюць да ночы і завабліваюць наведвальнікаў адмысловымі праграмамі. Сёлета Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ператворыцца ў лабараторыю і паспрабуе вывесці сваю формулу «Бібліяночы»: тут правядуць нясумныя навуковыя лекцыі і творчыя майстэрні, пакажуць калейдаскоп унікальных старадаўніх кніг і інтэрактыўныя кніжныя выстаўкі, а таксама паставяць кулінарна-алхімічныя вопыты.

Источник: Звязда,   13.04.2019
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Адсюль мараль   / Целяшук, Вікторыя /

Круглы стол, які адбыўся ў межах ХХVІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу ў сталічным Усіхсвяцкім храме, сабраў кіраўніцтва дзяржаўных ведамстваў і грамадскіх арганізацый, а таксама прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій, выдаўцоў, пісьменнікаў, аглядальнікаў па культуры ў вядучых СМІ, моладзь. Тэма, заяўленая як «Роля кнігі ў фарміраванні культуралагічнага, духоўна-маральнага развіцця грамадства», у працэсе размовы атрымалася значна глыбейшай. Удзел у ім узяў і кіраўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Саверчанка.

Источник: Звязда,   12.02.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоМероприятия НАН
Пра што гавораць на "Нябёсах"?   / Целяшук, Вікторыя /

Любоў, дабрыня і міласэрнасць. Такі лейтматыў V Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы», што праходзіў у адукацыйным цэнтры сталічнага Свята-Елісавецінскага манастыра. Здавалася б, сюжэты батлеечных пастановак маюць дакладна акрэсленыя рамкі, тым не менш удзельнікі год ад году знаходзяць новыя ракурсы ў класічнай тэме, адзначае нязменны член журы фестывалю тэатразнаўца Кацярына Яроміна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Беларусь,   23.01.2019 № 1 С. 12-13
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Цуд на Каляды   / Целяшук, Вікторыя /

Любоў, дабрыня і міласэрнасць. Такі лейтматыў V Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы», што адкрыўся ў адукацыйным цэнтры сталічнага Свята-Елісавецінскага манастыра. З 10 да 13 студзеня свае пастаноўкі на суд журы і публікі прадстаўляюць тэатры з пяці краін — Беларусі, Расіі, Украіны, Эстоніі і Літвы. У складзе журы і тэатразнаўца Кацярына Яроміна, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела тэатральнага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   11.01.2019
Рубрика: Сотрудники НАН
Кропля камень крышыць?..   / Целяшук, Вікторыя /

Больш за дваццаць фалькларыстаў, выкладчыкаў, вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кіраўнікоў творчых аб'яднанняў і ўстаноў, даследчыкаў і практыкаў аўтэнтычнага беларускага мастацтва з усіх рэгіёнаў краіны сабраліся днямі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў за круглым сталом «Традыцыйная культура беларусаў: сучасны стан, праблемы захавання і развіцця». Удзел у круглым стале ўзяла і навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Боганева.

Источник: Звязда,   10.11.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Колькі моў мусіць ведаць сучасны чалавек?   / Целяшук, Вікторыя /

На гэтае пытанне адказалі тэлевядучы («Добрай раніцы, Беларусь!»), прадзюсар Белтэлерадыёкампаніі Алег Ціткоў, пісьменніца, блогерка, вандроўніца Таццяна Прудзіннік і малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, археолаг Марат Клімаў.

Источник: Звязда,   27.09.2013
Рубрика: Сотрудники НАН