Всего: 58471 документов. Показано: 28 за последние 30 дней.
Адным з аўтараў, чые творы актыўна экранізаваліся за савецкім часам (і не толькі ў Беларусі!), быў Васіль Быкаў. Што было важна ў чалавечым досведзе пісьменніка для айчынных рэжысёраў — аўтараў фільмаў, якія, па сутнасці, не страцілі сваёй актуальнасці і сёння? Антаніна Карпілава, загадчыца аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, распавядае пра лепшыя экранізацыі аповесцяў пісьменніка, якія ўвайшлі ў гісторыю беларускага кіно.
Источник: Літаратура і мастацтва, 04.08.2023Пра каштоўнасць слова здаўна складзена шмат прыказак і прымавак. Нездарма — дастаткова далучыцца да беларускага слова праз кнігі. Але беларуская літаратура — гэта больш чым проста прыгожае пісьменства, хоць і яно само па сабе прыцягальнае. У нашай літаратуры не вельмі шмат аўтараў, якія пісалі дзеля чыстай красы. Пра задачы літаратуразнаўцаў і рысы дзяржаватворчасці ў літаратурным працэсе размова з Ганнай Кісліцынай, загадчыкам аддзела тэорыі і гісторыі літаратуры Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Звязда, 06.08.2022Для супрацоўніцтва інтэлігентных людзей у гуманітарнай сферы няма межаў. Гэта засведчыла V канферэнцыя міжнароднага праекта «Мінская ініцыятыва», арганізаваная Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД, Украінскім фондам культуры і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі. Тэмай для абмеркавання стала спадчына Барыса Алейніка, украінскага паэта, якога не стала ў 2017 годзе.
Источник: Звязда, 22.12.2018Для выдавецтва "Мастацкая літаратура" падрыхтоўка збораў пісьменнікаў-класікаў XX стагоддзя - адзін з галоўных і адметных кірункаў у працы. Ужо скончана выданне збору твораў Івана Навуменкі, ажыццяўляецца выданне Уладзіміра Караткевіча. А сёлета выдавецтва пачне працу над зборам твораў Янкі Брыля. Лепшага помніка пісьменніку, чым збор твораў, няма, распавядае галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Сцяпан Лаўшук.
Источник: Літаратура і мастацтва, 02.02.2018Выданне новага збору твораў Янкі Брыля пачнецца сёлета. Лепшага помніка пісьменніку, чым збор твораў, няма, адзначыў галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сцяпан Лаўшук. Янка Брыль пакінуў літаратурнае завяшчанне, што наогул унікальная з'ява ў сусветнай літаратуры, адзначыла загадчыца аддзела выданняў і тэксталогіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Алена Васілевіч.
Источник: Звязда, 23.01.2018Адна з удзельніц круглага стала, што пройдзе ў рамках Дня беларускага пісьменства, - Святлана Ананьева, загадчыка аддзела аналітыкі і знешніх літаратурных сувязей Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. О. Ауэзава тлумачыць цікавасць да асобы Скарыны яго імкненнем выбудоўваць міжкультурны дыялог. Пры абмяркоўванні сучаснай літаратуры Святлана Ананьева прывяла словы дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Івана Саверчанкі: "літаратура не можа развівацца без літаратуразнаўства".
Источник: Літаратура і мастацтва, 25.08.2017Пятрусь Броўка — народны паэт Беларусі, чалавек, узнагароджаны шэрагам прэстыжных (на той час) літаратурных прэмій: Сталінскіх, Ленінскай, таксама беларускіх — імя Я. Коласа, Я. Купалы. Да таго ж ён дзеяч айчыннай навукі — быў акадэмікам Акадэміі навук БССР.
Источник: Звязда, 27.06.2015Карыфей, патрыярх беларускай літаратуры — словы ў адрас Міколы Аўрамчыка. Славуты паэт у снежні адзначыў 95-годдзе, у яго гонар Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры разам з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі наладзілі вечарыну, дзе сабраліся літаратары і дзеячы культуры.
Источник: Звязда, 31.01.2015Прайшла выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Івана Чыгрынава, якая размясцілася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі і была падрыхтавана разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка гаворыць аб тым, што патрэбен поуны збор твораў Івана Чыгрынава.
Источник: Звязда, 24.12.2014На сумесным пасяджэнні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ішла гаворка пра самае важнае: «Культура — ідэйная аснова беларускай дзяржаўнасці». Аляксандр Лакотка, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук, адзначыў што патрэбна распрацоўка новаяй ідэалагічнай парадыгмы.
Источник: Звязда, 24.12.2014Факсімільнае выданне Тураўскага Евангелля прадставілі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Арыгінал захоўваецца ў бібліятэца Акадэміі навук Літвы, але ж з дапамогай сучасных тэхналогій кніга нарэшты даступная беларускаму чытачу. Гістарычнымі каментарамі забяспечыў выданне акадэмік НАН Беларусі Пётр Лысенка, гісторык і археолаг.
Источник: Звязда, 30.08.2014З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава аб пісьменніку, як аб выдатным літаратары, сябры і проста чалавеку ўспамінаюць паэты, грамадскія дзеячы, вучоныя. Свае асобныя думкі выказвае Сяргей Мінскевіч, літаратар, кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Звязда, 19.06.2014Увесь 2014 год праходзіць пад знакам юбілею народнага паэта. Ён пакінуў пасля сябе каля 30 кніг паэзіі. Першыя зборнікі, як, напрыклад, «Росквіт зямлі» (1930), «Медзі дождж» (1932), «Па песню, па сонца» (1932), былі прадстаўлены на выставе «…І сэрца абпалена смагай радка», што 6 лютага, у дзень 100-гадовага юбілею паэта, адкрылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі.
Источник: Звязда, 08.02.201426 лістапада 2013 года ў Менску адбылася канферэнцыя "Кніга новага жыцця", якая была прысвечана 100-годдзю адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў М. Багдановіча "Вянок". Пра ролю паэта Максіма Багдановіча гаварыў Аляксандр Лукашанец, першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прафесар.
Источник: Наша слова, 04.12.2013У музеі Максіма Багдановіча 100 годдзе выхаду зборніка «Вянок» было адзначана сведчаннямі навукоўцаў і даследчыкаў пра яго важнасць і нават актуальнасць — да гэтага часу. Пра ролю паэта Максіма Багдановіча гаварыў Аляксандр Лукашанец, першы намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прафесар.
Источник: Звязда, 30.11.201320 лістапада адзначалася 65-годдзе паэткі Яўгеніі Янішчыц. Успаміны пра яе і яе словы былі галоўнымі на вечарыне памяці паэткі, якую наладзілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Источник: Звязда, 23.11.2013Аб паўстанні 1863-1864 гадоў у Беларусi гавораць i разважаюць навукоўцы розных краiн. У юбiлейны год у памяць пра тыя лёсавызначальныя для розных народаў падзеi, Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi арганiзаваў канферэнцыю па тэме: «Паўстанне 1863 — 1864 гадоў у Польшчы, Беларусi, Лiтве i ва Украiне: гiсторыя i памяць». Тэма паўстання на працягу ўсяго перыяду iснавання Iнстытута гiсторыi ўваходзiла ў сферу iнтарэсаў i даследчай дзейнасцi вядучых навукоўцаў, - аб гэтым паведаміў дырэктар інстытута Вячаслаў Данiловiч. У юбілейны 2013 год супрацоўнiкi актыўна выступалi кансультантамi ў арганiзацыi выстаў да 150-годдзя паўстання («Старонкi гiсторыi паўстання 1863—1864 гг.» (ЦНБ iм. Я. Коласа), «З гiсторыi падзей 1863-1864 гг.» (Нацыянальны гiстарычны музей Рэспублiкі Беларусь); удзельнiчалi ў мiжнародных i нацыянальных навуковых мерапрыемствах.
Источник: Звязда, 05.11.2013Ў гонар 100-годдзя паэткі Эдзі Агняцвет Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа наладзілі вечарыну, да якой была прымеркавана выстава «Гэта — і сэрца, і розум, неба маё і зямля». На ёй былі прадстаўлены асноўныя творы паэткі, а таксама нататнікі, фотаздымкі, лісты, кнігі з аўтографамі. Але найбольш кранальная частка выставы — альбомы з малюнкамі дзяцей, якія ствараліся і натхняліся дзякуючы творам Эдзі Агняцвет.
Источник: Звязда, 12.10.2013Артыкул прысвечаны 100-гадоваму юбілею аднаго з найвыдатных беларускіх паэтаў - Сяргея Грахоўскага. Да знамянальнай даты была прымеркавана вечарына ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа, арганізаваная сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Успаміны пра паэта блізкіх і сяброў (не стала Сяргея Іванавіча ў 2002 годзе) дапаўнялі архіўныя матэрыялы з фондаў Літаратурнага музея і сям'і Грахоўскіх, прадстаўленыя на выставе «…Ад словаў свеціцца жыццё».
Источник: Звязда, 27.09.2013Нарыс-успамін пра беларускую паэтку Ніну Мацяш, Ў гонар і памяць якой ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа прайшла вечарына, прысвечаная 70-годдзю гэтай таленавітай і мужнай жанчыны. Да арганізацыі мерапрыемства прычыніўся Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры. Назвай вечарыны сталі словы Ніны Мацяш "Шчаслівай долю назаві..."
Источник: Звязда, 21.09.2013«Нам асабліва прыемна адзначыць, што беларуская праблематыка традыцыйна займае значнае месца ў тэматыцы міжнародных з´ездаў славістаў», — адзначыў у сваім выступленні прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец як беларускі даследчык. І як старшыня Міжнароднага камітэта славістаў падкрэсліў, што наогул правядзенне Міжнароднага з´езда славістаў у Беларусі варта разглядаць як «прызнанне пэўных поспехаў славістыкі ў нашай краіне», якая засведчыла пра сябе яшчэ з часоў выдатнага даследчыка Яўхіма Карскага. Факт правядзення ХV Міжнароднага з´езда славістаў значны для краіны: падзея можа даць новы стымул як для развіцця і пашырэння славістычных даследаванняў у нашай краіне, так і для прыцягнення ўвагі беларускага грамадства да праблем нацыянальна-культурнага жыцця дзяржавы ў ХХІ стагоддзі.
Источник: Звязда, 22.08.2013Слова «славісты» днямі будзе гучаць часта: сёння адкрыццё Міжнароднага з´езда ў канцэртнай зале «Мінск». Старшынёй Беларускага нацыянальнага камітэта славістаў з´яўляецца Аляксандр Лукашанец, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, першы намеснік дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Ён жа старшынствуе ў Міжнародным камітэце славістаў.
Источник: Звязда, 21.08.2013Ад сённяшняга дня і на цэлы тыдзень сталіца Беларусі стане навуковым цэнтрам славянскага свету. Міжнародны з´езд славістаў праходзіць ужо ў пятнаццаты раз з 1929 года, але наша краіна яго прымае ўпершыню. Галоўнымі арганізатарамі з´езда з´яўляюцца Міжнародны камітэт славістаў, Беларускі камітэт славістаў, Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі. З беларускага боку далучыліся да арганізацыі міністэрствы адукацыі, культуры, інфармацыі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Источник: Звязда, 20.08.2013Навукоўцы, якія сабраліся ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў", — людзі апантаныя і зацікаўленыя кожны ў сваёй тэме, сферы ці відзе мастацтва. Аляксандр Каваленя, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, адзначыў: «Нацыянальная культура ва ўмовах глабалізацыі павінна стаць галоўным фактарам нацыянальнай дзяржаўнай самаідэнтыфікацыі». Сяргей Віцязь, намеснік дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: «Паколькі мяняецца грамадская структура, мяняецца гаспадарчы ўклад, мяняюцца сферы дзейнасці, парушаецца традыцыйная сістэма рэтрансляцыі традыцыйнай культуры».
Источник: Звязда, 27.04.2013Каб павярнуць грамадзян Беларусі да гісторыі, у рэдакцыі газеты "Звязда" сабраліся гісторыкі, філосафы, палітолагі на "круглы стол", які праводзіцца па ініцыятыве Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У ім узялі ўдзел акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя, прадстаўнікі Інстытута гісторыі: Вячаслаў Даніловіч, Мікалай Смяховіч, Сяргей Траццяк, Валянцін Мазец, Андрэй Унучак, а таксама загадчык цэнтра гісторыка-філасофскіх і карпаратыўных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі Валерый Явароўскі і іншыя.
Источник: Звязда, 26.03.2013Каб павярнуць грамадзян Беларусі да гісторыі, у рэдакцыі газеты "Звязда" сабраліся гісторыкі, філосафы, палітолагі на "круглы стол", які праводзіцца па ініцыятыве Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У ім узялі ўдзел акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Аляксандр Каваленя, прадстаўнікі Інстытута гісторыі: Вячаслаў Даніловіч, Мікалай Смяховіч, Сяргей Траццяк, Валянцін Мазец, Андрэй Унучак, а таксама загадчык цэнтра гісторыка-філасофскіх і карпаратыўных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі Валерый Явароўскі і іншыя.
Источник: Наша Ніва, 26.03.2013У 100-ую гадавіну з дня нараджэння крытыка, даследчыка і пісьменніка Юліяна Пшыркова ёсць нагода ўзгадаць пра яго чулую душу, якая беспамылкова ўмела адзначаць талент. Літаратуразнаўцы, крытыкі, паважаныя навукоўцы Юліян Пшыркоў і Навум Перкін прыйшлі амаль у адзін час працаваць у Інстытут літаратуры імя Якуба Коласа Акадэміі Навук БССР. Яны абодва сталі лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за 2-томнае даследаванне "Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры".
Источник: Звязда, 27.10.2012Збор твораў Максіма Танка у 13-ці тамах быў прадстаўлены ў Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры: выданне ажыццяўлялася з 1996 года, першыя тамы выйшлі ў 2006 годзе, апошні — у 2012-м. Праца над ім ажыццяўлялася Інстытутам мовы і літаратуры імя Янкі Купалы і Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выдавецтвам "Беларуская навука".
Источник: Звязда, 15.09.2012