Всего: 58456 документов. Показано: 24 за последние 30 дней.
У Выдавецкім доме «Звязда» выйшла чарговая манаграфія Валерыя Максімовіча «Эстэтыка творчасці Максіма Багдановіча» — плён шматгадовай працы вядомага даследчыка літаратуры, крытыка, культуролага, загадчыка аддзела філасофіі літаратуры і эстэтыкі Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Звязда, 20.01.2024Сярод устаноў культуры існуе значны попыт на маладых спецыялістаў. Пра падрыхтоўку студэнтаў - гутарка з загадчыкам кафедры гісторыка-культурнай спадчыны БДУКМ Дзмітрыем Герасімёнкам. На кафедры падтрымліваюсь цягу студэнтаў да навукі - напрыклад, штогод ладзіцца археалагічна-этнаграфічная практыка сумесна з Інстытутам гісторыі НАН Беларусі.
Источник: Культура, 03.06.202311 лістапада споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння знакамітага рускага пісьменніка Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Маштабныя святкаванні з гэтай нагоды ладзяцца сёння ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі, адкуль паходзіць шляхецкі род Дастаеўскіх. Так, у Іванаўскім раёне 11 лістапада прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Асоба і творчасць Ф.М. Дастаеўскага ў кантэксце агульнакультурнай парадыгмы". У мерапрыемствах прымаў ўдзел і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка.
Источник: Культура, 13.11.20214 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася IX Навукова-практычная канферэнцыя “Электронная культура” на тэму “Рэальнасць і віртуальнасць ва ўмовах пандэміі”. Сярод арганізацый-удзельнікаў — Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь, Музей беларускага кнігадрукавання (Полацк), Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі, СТАА “Беларускія воблачныя тэхналогіі”, Нацыянальны цэнтр электронных паслуг ды многія іншыя.
Источник: Культура, 08.05.202121 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Пра тыя цікавосткі, якія чакалі і чакаючь аматараў роднай мовы ў гэтыя тыдні, распавядае выконваючая абявязкі вучонага сакратара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Вольга Міцкевіч.
Источник: Культура, 20.02.2021Стварыць пазнавальны брэнд сёння даволі складана. Ці ўсё ж такі проста? Адказ на гэтае пытанне будзе самым розным у кожным раёне Беларусі. За прыкладамі далёка хадзіць не трэба: у адным толькі Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці сёння функцыянуе цэлы шэраг унікальных музейных устаноў на любы густ. Далёка за межамі раёна вядомы ўнікальны музей народнай медыцыны ў вёсцы Стрэльна. Установа гэтая цяпер — філіял традыцыйнай культуры "Дом траўніка" Мотальскага музея народнай творчасці. Прыязжалі сюды і навукоўцы з НАН Беларусі, якія былі ўражаны тымі лекавымі раслінамі, што сёння збіраюцца ў наваколлях Стрэльна, — распавядае загадчыца ўстановы Галіна Вайцяшчук.
Источник: Культура, 28.03.202013 снежня ў будынку Прэзідыума НАН Беларусі адбылася прэзентацыя 100-томнага ўнікальнага кніжнага праекта "Беларускі кнігазбор", у якім прадстаўлены лепшыя творы мастацкай літаратуры, айчыннага літаратуразнаўства і гісторыі. Першы том унікальнага кніжнага выдання быў апублікаваны яшчэ ў 1996 годзе. А апошні, 100-ты юбілейны том — выйшаў у свет у кастрычніку бягучага года. Серыя распрацавана ў Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі.
Источник: Культура, 14.12.201931 кастрычніка і 1 лістапада ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў Першы міжнародны кангрэс "Беларуская мова — галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы", прысвечаны 90-годдзю з дня заснавання аднаго з найстарэйшых інстытутаў у сістэме Акадэміі навук — Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У прадстаўнічым міжнародным форуме ўзялі ўдзел больш за 130 навукоўцаў-беларусістаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Літвы.
Источник: Культура, 09.11.2019У кожным з рэгіёнаў Беларусі месцяцца свае адметныя гісторыі: пра тое, што было ці што яшчэ толькі запланавана, пра паездкі за мяжу і поспехі нашых калектываў на міжнародных фестывалях ці фальклорных конкурсах у межах Беларусі, пра невялікія імпрэзы ў сельскім клубе ці пра маштабныя мерапрыемствы ў гарадскім або раѐнным Цэнтры культуры... Напрыклад, метадыст Карэліцкай раѐннай бібліятэкі Наталля Казарэз паведамляе пра XIII Карэліцкія краязнаўчыя чытанні, што ладзіліся 25 кастрычніка ў раённай "кніжніцы". Сярод дакладчыкаў былі краязнаўцы і навукоўцы, у тым ліку прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў краіны, Інстытута гісторыі і Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.
Источник: Культура, 09.11.2019У ліпені бягучага года пры Інстытуце філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі створаны Цэнтр філасофіі культуры. Пра дзейнасць установы, нацыянальныя мастацкія традыцыі, гуманітарную бяспеку краіны ды многае іншае - у гутарцы з загадчыкам Цэнтра, былым першым прарэктарам Беларускай акадэміі мастацтваў, доктарам філалагічных навук, прафесарам Валерыем Максімовічам.
Источник: Культура, 14.09.2019У Дзень роднай мовы на сем пытанняў адказвае кандыдат філалагічных навук Дзмітрый Дзятко, які ўжо не першы год узначальвае кафедру мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Выказвае сваё меркаванне і аб выкарыстанні беларускай мовы ў надпісах на спажывецкіх таварах, у назвах вуліц. З назвамі вуліц сітуацыя асаблівая. Практыка афіцыйнага зацвярджэння надпісаў на ўказальніках і шыльдах з назвамі вуліц карысная, існуючая Рэспубліканская тапанімічная камісія пры НАН Беларусі вельмі добра магла б справіцца з гэтай задачай.
Источник: Культура, 23.02.201921 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя “Вялікага гістарычнага атласа Беларусі”. У распрацоўцы выдання ўдзельнічалі не толькі супрацоўнікі прадпрыемства “Белкартаграфія”, але і вучоныя Інстытута гісторыі НАН Беларусі, спецыялісты Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і некаторых іншых арганізацый.
Источник: Культура, 24.11.2018Казкі завабліваюць у палон не толькі малых дзетак. Іх свет зачароўвае сваім хараством і дарослых. Менавіта таму казкі лічацца найбуйнейшым здабыткам нацыянальнай культуры, які да сёння захоўвае сваё эстэтычнае, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне. У гэтым можна было пераканацца, наведаўшы Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. Пра форум распавядаюць яго ўдзельнікі дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лакотка, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела Цэнтра фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Алена Ляшкевіч, супрацоўнік Цэнтра Сяргей Мінскевіч.
Источник: Культура, 02.06.2018У топ-10 вынікаў дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за 2017 год увайшоў “Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы”, дзе прадстаўлена 117 тысяч слоў. Яго стварылі спецыялісты двух інстытуцый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі. У чым навізна гэтага слоўніка, тлумачаць дырэктар Інстытута мовазнаўства Ігар Капылоў, загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства Валянціна Русак, аспірант лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Станіслаў Лысы.
Источник: Культура, 27.01.201817 кастрычніка ў рамках XVII Сусветнага тыдня італьянскай мовы ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася перадача ў дар факсімільнага выдання найстаражытнага на сёння манускрыпта “Боскай камедыі” Дантэ Аліг’еры. Акрамя таго, падчас мерапрыемства супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі распавялі пра працу над першым італьянска-беларускім слоўнікам.
Источник: Культура, 21.10.201716 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся ўрачыстасці да 25-годдзя з дня заснавання Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі. Былі падведзены вынікі конкурсу "Лепшая бібліятэка года". Пераможцай конкурсу ў намінацыі "Лепшая навуковая бібліятэка" вызначана Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі.
Источник: Культура, 17.06.201715 чэрвеня ў сталіцы Чэхіі адбыўся сімпозіум "Францыск Скарына і Прага". Удзел у рабоце сімпозіума прынялі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Валерый Курдзюкоў, дэлегацыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі і вучоныя з Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Источник: Культура, 17.06.2017"Бібліяноч-2017" пакінула шмат уражанняў. І адно з іх, бадай, галоўнае: каб правесці шыкоўную бібліятэчную ноч, не трэба "вынаходзіць ровар", выпрошваць значныя сродкі ці запрашаць на выступленні вядомых артыстаў. Заўсёды магчыма справіцца сваімі сіламі. Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі не акрэслівала праграму для пэўнай аўдыторыі, але, не гледзячы на стракатасць, было даволі ўтульна. Навуковы супрацоўнік аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Марына Ліс распавяла пра каштоўныя выданні, якія можна было пабачыць на працягу мерапрыемства.
Источник: Культура, 29.04.2017З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, а таксама Тыдня роднай мовы, які ладзіць Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кіраўнік гэтай установы Ігар Капылоў адказвае на шэраг пытанняў.
Источник: Культура, 25.02.201721 лютага ва ўсім свеце і, натуральна, у Беларусі адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы. Што падрыхтавалі ўстановы сферы культуры і навукі да гэтай даты? 22 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя аднатомнага "Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы".
Источник: Культура, 18.02.2017Выступленні па скайпе, прэзентацыі праэктаў, расповеды пра актуальныя тэндэнцыі ў бібліятэчнай сферы і пра тое, як змагацца за чытача - пра ўсё гэта ды многае іншае можна было даведацца на II Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Бібліятэкі ў інфармацыйным грамадстве: захаванне традыцый і развіццё новых тэхналогій". Мерапрыемства адбылося 1-2 снежня на базе Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі. З дакладам выступіла і загадчык аддзела маркетынгавых даследванняў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі Аліна Шкутава.
Источник: Культура, 10.12.2016"Ноч з навукай" прайшла ў ЦНБ НАН Беларусі. Супрацоўнікі ўстановы культуры прадставілі на суд гледачоў лекцыю по генетыцы чалавека, а таксама зладзілі інтэрактыўныя варкшопы і тэматычныя майстр-класы на тэму навукі.
Источник: Культура, 23.04.2016Сёння многія "касмічныя" тэхналогіі выкарыстоўваюцца і ў чыста "зямных" справах. Загадчык аддзела сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Карэняка і навуковы супрацоўнік Дзмітрый Прадун распавядаюць пра такія тэхналогіі, якія сёння выкарыстоўваюцца і ў сферы культуры.
Источник: Культура, 11.04.2015Віртуальныя інтэр'еры часоў радзівілаў, сацыялагічныя апытанні ў раенных дамах культуры ці кіназалах, высокакваліфікаваныя экспертызы помнікаў гісторыка культурнай спадчыны. Усе гэта і многае іншае робіцца дзякаючы, у першую чаргу, шматгадоваму і плённаму узаемадзеянню спецыялістаў і шматлікіх інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі са сферай культуры.
Источник: Культура, 27.12.2014