Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 58471 документов. Показано: 46 за последние 30 дней.

Самая прыгожая, самая каштоўная і самая загадкавая...   / Чэмер, Мікола /

Факсімільнае выданне Брэсцкай бібліі прэзентавалі ў Нацыянальанй бібліятэцы Беларусі. Узноўленая яна з экзэмпляра з бібліятэкі Багуслава Радзівіла ў Польшчы. Гэта поўная Біблія. У Беларусі, на жаль, ёсць только фрагментарныя асобнікі ў дзяржаўных зборах, у тым ліку ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   31.08.2019
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Слоўнік Ярушэвіча   / Чэмер, Мікола /

Грамадскасці быў прэзентаваны "Расейска-беларускі слоўнік" (1918) гісторыка і педагога Апанаса Ярушэвіча, які пабачыў свет у выдавецтве "Беларуская навука". Кніга - сумесны праект Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Удзел у прэзентацыі ўзялі дырэктар Інстытута Ігар Капылоўзагадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута Вераніка Курцова.

Источник: Настаўніцкая газета,   16.03.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Гісторыя, якой можна ганарыцца   / Чэмер, Мікола /

У Мінску працягвае работу ХХVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. І, хоць яе слоган сёлета гучыць як “Больш чым кнігі”, усё-такі менавіта яны, нашы папяровыя мудрыя сябры, застаюцца, як і мінулыя гады, у цэнтры ўвагі ўдзельнікаў і наведвальнікаў беларускага кніжнага форуму. На палях ХХVI ММКВК ужо адбылася прэзентацыя многіх знакавых выданняў, у прыватнасці, кнігі “У рытме імклівых гадоў… Нарысы гісторыі камсамола Беларусі”. На прэзентацыі выступіў і сацыёлаг член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Данілаў.

Источник: Настаўніцкая газета,   09.02.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Сэрцы саграваюцца лёдам…   / Чэмер, Мікола /

У Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць V фестываль-конкурс лядовых і снежных скульптур “Свет крышталёў у батанічным садзе”. У гэтым творчым спаборніцтве ці, хутчэй нават, адмысловым снежна-ледзяным шоу прынялі ўдзел 9 каманд прафесійных скульптараў і 9 студэнцкіх і навучэнскіх каманд профільных дзяржаўных устаноў адукацыі ці асобных факультэтаў.

Источник: Настаўніцкая газета,   02.02.2019
Рубрика: НАН БеларусиМероприятия НАННаука и общество
Чытаць. Чытаць шмат. Чытаць заўсёды і ўсюды…   / Чэмер, Мікола /

Напрыканцы студзеня ў прэс-цэнтры сталічнага Дома прэсы адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму “Папулярызацыя чытання як спосаб інтэлектуальнага развіцця асобы”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі пісьменніцкай, навуковай, бібліятэчнай, педагагічнай грамадскасці і нават буйной гандлёвай сеткі. Сваім меркаваннем дзеліцца і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Васільевіч Саверчанка.

Источник: Настаўніцкая газета,   02.02.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Казка... на асфальце   / Чэмер, Мікола /

16 студзеня ў сталічным Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ветразь" адбыўся II адкрыты раённы конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы "Кацігарошак". Сваімі прафесійнымі меркаваннямі дзеляцца некаторыя сябры экспертнай рады і ганаровыя госці конкурса, у тым ліку загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Валодзіна, старшыня экспертнай рады конкурсу.

Источник: Настаўніцкая газета,   19.01.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Аб’ектаванае і суб’ектаванае аблічча нацыі   / Чэмер, Мікола /

10 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя электроннага выдання “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці: па старонках беларускіх газет 1917—1922 гг.”. Электроннае выданне забяспечана зручным інтэрфейсам (на беларускай і рускай мовах), грунтоўным уводным артыкулам загадчыка аддзела гісторыі Беларусі Новага часу Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А. У. Унучка і падрабязнай бібліяграфічнай інфармацыяй.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.01.2019
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
З Новым годам — з новым беларускім стагоддзем!   / Чэмер, Мікола /

З нагоды юбілею заснавання папярэдніцы БССР — ССРБ ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрылася маштабная выстава “Маніхвэст” Рэспублікі”, арганізаваная НББ сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. На адкрыцці выставы таксама выступілі намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Мазец і інш.

Источник: Настаўніцкая газета,   29.12.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и обществоМероприятия НАН
Не саромецца сваёй гісторыі   / Чэмер, Мікола /

Прэзентацыя Вялікага гістарычнага атласа Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стала нацыянальным святам. Удзел у прэзентацыі ўзялі старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза, загадчык аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянціна Яноўская, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч і інш.

Источник: Настаўніцкая газета,   08.12.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Кожнае роднае слова мае сваю душу   / Чэмер, Мікола /

12 чэрвеня ў прэс-цэнтры сталічнага Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму "Роднае слова на прасторах Беларусі". Удзел у канферэнцыі прынялі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай кульутры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лакотка, першы намеснік дырэктара гэтай установы па навуковай рабоце Аляксандр Лукашанец, дырэктар Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Іван Саверчанка і інш.

Источник: Настаўніцкая газета,   16.06.2018
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Бульба, Лялька, Піглас...   / Чэмер, Мікола /

Сярод аглядаемых кніг - "Энциклопедия блюд из картофеля" Аляксандра Баханькова, прадмову да якой напісаў галоўны навуковы супрацоўнік аддзела тэхналогій прадукцыі з карняплодаў Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбагадоўлі ды плодаагародніцтву У. Ліцвяк.

Источник: Настаўніцкая газета,   24.03.2018
Рубрика: Сотрудники НАН
30 гадоў на ўзлёте   / Чэмер, Мікола /

2 лютага ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 30-годдзю заснавання навукова-метадычнага часопіса "Роднае слова". Падзея, у якой прынялі ўдзел кіраўніцтва і супрацоўнікі НАН Беларусі, прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, культуры і інфармацыі і іншыя.

Источник: Настаўніцкая газета,   06.02.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Моўны камфорт   / Чэмер, Мікола /

У праекце Стратэгіі “Навука і інавацыі: 2018—2040”, падрыхтаванай Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі да ІІ з’езда вучоных, ёсць такія словы: “…умацаванне культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа; забеспячэнне захавання, развіцця і распаўсюджвання, папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы”. Гэта словы-функцыі. Ад нас з вамі залежыць іх выкананне. Пра праблему моўнай кампетэнцыі разважае першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.12.2017
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
І ў надзейных руках - таксама   / Чэмер, Мікола /

2 лістапада ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла ХХХІ Міжнародная навуковая канферэнцыя “Каласавіны”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа. У канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: музей прыняў цёплыя віншаванні ад першага намесніка дырэктара па навуковай рабоце цэнтра А. А. Лукашанца. З цэнтральным выступленнем на пленарным пасяджэнні выступіў адзін з самых аўтарытэтных айчынных коласазнаўцаў, член-карэспандэнт НАН Беларусі М. І. Мушынскі

Источник: Настаўніцкая газета,   04.11.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Тры загадкі   / Чэмер, Мікола /

У чэрвені з беларускіх выдавецтваў выйшлі ў свет тры кнігі: выданні Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НЫН Беларусі, кнігі акадэміка Аляксандра Лакотка "Прымаўкі ды прыказкі – мудрай мовы прывязкі" і "Архітэктура нацыянальная і архітэктура фрактальная: дзве культуры - адзін шлях", а таксама кніга Зміцера Санько "Хто адгадае? (Беларускія народныя загадкі)". Усе тры кніжкі незвычайныя, кожная з іх - адмысловая загадка.

Источник: Настаўніцкая газета,   10.06.2017
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Моладзь і творчасць — гісторыя будучыні   / Чэмер, Мікола /

26—27 мая ў Маладзечне адбылося рэспубліканскае свята “Моладзь і творчасць — гісторыя будучыні”, арганізаванае Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Праграма свята была вельмі насычанай. Пачаўшы свой дыялог з моладдзю, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка закрануў і такую тэму, як пытанне выбару паміж вышэйшай адукацыяй і адукацыяй прафесійна-тэхнічнай, наогул значнасці апошняй. Наш герой-канструктар Міхаіл Высоцкі закончыў спачатку прафесійна-тэхнічнае вучылішча. І толькі потым ужо закончыў інстытут, а яшчэ потым стаў галоўным канструктарам “МАЗа”, акадэмікам НАН Беларусі, прывёў прыклад міністр адукацыі.

Источник: Настаўніцкая газета,   30.05.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Мова як ДНК   / Чэмер, Мікола /

У Мінску адбылося чарговае пасяджэнне аналітычнай групы Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Тэму дыскусіі, у якой прынялі ўдзел беларускія парламентарыі, прадстаўнікі навуковай і творчай супольнасці краіны, аспіранты і студэнты, вызначылі актуальныя сёння пытанні моўнай культуры. У планах аналітычнай групы - запрасіць на свае пасяджэнні кіраўніка Інстытута мовазнаўства Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігара Капылова.

Источник: Настаўніцкая газета,   22.04.2017
Рубрика: Сотрудники НАН
Рэстаўрацыя адбываецца і чакаецца   / Чэмер, Мікола /

18 красавіка сусветаня супольнасць адзначае Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў. З гэтай нагоды адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва РБ, навуковай супольнасці краіны. Выступілі на прэс-канферэнцыі загадчык Цэнтра археалогіі і старажытнай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольга Ляўко, супрацоўнікі Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі: загадчык аддзела архітэктуры Таццяна Гаранская, загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Барыс Лазука і старшы навуковы супрацоўнік Таццяна Кухаронак.

Источник: Настаўніцкая газета,   18.04.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАННаука и общество
Беларусы займеюць свой нацыянальный корпус беларускай мовы   / Чэмер, Мікола /

У грамадскім Прэс-цэнтры Дома прэсы была арганізавана прэс-канферэнцыя "Сучасная беларуская мова ў сітуацыі дзяржаўнага двухмоўя". Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуы НАН Беларусі Ігар Капылоў распавёў пра сучасны стан беларускай мовы ў грамадстве. Дарэчы, 22 лютага ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя аднатомнага "Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы", падрыхтаванага лексікографамі інстытута.

Источник: Настаўніцкая газета,   21.02.2017
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНЦНБ НАН Беларуси
Беларускія прыказкі пераклалі на кітайскую мову   / Чэмер, Мікола /

Нацыянальная акадэмяі навук Беларусі выпусціць зборнік беларускіх прыказак з іх перакладам на кітайскую мову, паведаміў дырэктар Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Лакотка.

Источник: Настаўніцкая газета,   03.12.2016
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНМеждународное сотрудничество
“Пантэон беларускай асветы”: карыстайся ўласным розумам   / Чэмер, Мікола /

Аздін з культурніцкіх праектаў фіналістаў конкурсу 100 ідэй для Беларусі — серыя навукова-папулярных фільмаў "Пантэон беларускай асветы". Яго аўтары — два маладыя вучоныя з Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — малодшы супрацоўнік інстытута Надзея Ільюшэнка і старшыня Савета маладых вучоных гэтай установы Міхаіл Завадскі.

Источник: Настаўніцкая газета,   22.03.2016
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
Наша Перамога, наш пераможны бэз: як гэта было, ёсць і будзе...   / Чэмер, Мікола /

Як расказвае загадчык аддзела бияхіміі і біятэхналогіі раслін Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі, акадэмік, сустаршыня Савета батанічных садоў Расіі і Беларусі Уладзімір Рашэтнікаў не засталіся ў баку ад праекта "Бэз Перамогі" і вучоныя-селекцыянеры нашай партызанскай рэспублікі.

Источник: Настаўніцкая газета,   28.04.2015
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Дачыненне да важных справаў   / Чэмер, Мікола /

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь была прысуджанна дзеячам культуры і мастацтва 2014 года. Прэмія была таксама прысуджана супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: Лазуку Барысу Андрэевічу, які стварыў і рэалізаваў канцэпцыю тэматычнага музея на базе прадпрыемства «Слуцкія паясы», Алене Багаевай і Тамары Варфаламеевай за падрыхтоўку 6-томнага выдання "Традыцыйная мастацкая культура беларусаў"

Источник: Настаўніцкая газета,   10.01.2015
Рубрика: Сотрудники НАННаука и власть
Зборнікі-помнікі   / Чэмер, Мікола /

Беларускія архівісты працягваюць адкрываць шырокай грамадскасці раней невядомыя старонкі з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сведчаннем гэтага стаў выхад двух унікальных выданняў - "Партызаны ў аперацыі "Баграціён" і "Хатынскі некропаль". На прэзентацыі выданняў выступілі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя і аўтар прадмовы да зборніка "Партызаны ў аперацыі "Баграціён", загадчык аддзела гісторыі Вялікай Айчыннай вайны Інстытута гісторыі НАН Беларусі, прафесар Аляксей Літвін.

Источник: Настаўніцкая газета,   18.09.2014
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАН
Бласлаўлёныя, неўміручыя...   / Чэмер, Мікола /

Выданне дыхтоўнага трохтомніка "Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы. Народная духоўная культура Лагойшчыны" стала вынікам навуковага праэкта "Сучасны стан духоўнай культуры Лагойшчыны: гістарычныя падзеі, знакамітыя асобы, абрады, звычаі і песні". Значную частку выдання складаюць фальклорныя запісы з фальклорнага архіва Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Настаўніцкая газета,   17.05.2014
Рубрика: НАН Беларуси
"Без паэзіі не было б паловы мяне..."   / Чэмер, Мікола /

Станіслаў Шастак - дырэктар Цэнтра лазернай медыцыны пры Клініцы вочных захворванняў універнсітэта Лейпцыга, кіраўнік лабараторыі мінімальна-інвазіўнай лазернай тэрапіі раку, прафесар, кандыдат фізіка-матэматычных навук, доктар біяфізікі і эксперыментальнай медыцыны, былы супрацоўнік Інстытута фізікі Акадэміі навук Беларусі, а яшчэ... паэт.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.04.2014
Рубрика: Сотрудники НАН
Радасць сустрэчы з кнігай   / Чэмер, Мікола /

Агляд беларускіх выдавецкіх праектаў і выданняў, якія былі прадстаўлены падчас ХХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа". Ў прыватнасці, асобна адзначаецца першы том чатырохтомных "Нарысаў гісторыі культуры Беларусі", выпушчаны выдавецтвам "Беларуская навука" пад эгідай Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Над томам "Культура сацыяльнай эліты XIV - пачатку XX ст." працаваў вялікі калектыў аўтараў, у тым ліку такія вядомыя ў акадэмічных колах навукоўцы, як А.І.Лакотка, І.У.Чаквін, С.А.Шыдлоўскі, С.А.Мілючэнкаў, Б.А.Лазука і іншыя.

Источник: Настаўніцкая газета,   11.02.2014
Рубрика: Наука и обществоСотрудники НАНМероприятия НАН
Сугучча галасоў жывых і вечных   / Чэмер, Мікола /

Нядаўна ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі «Мажэйка Зінаіда Якаўлеўна. Да 50-годдзя навуковай і творчай дзейнасці».

Источник: Настаўніцкая газета,   28.12.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Брэсцкая, яна ж Радзівілаўская...   / Чэмер, Мікола /

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы (ЦНБ) НАН Беларусі святкавалі дзень нараджэння Брэсцкай Бібліі. Ён не абышоўся без нечаканых фішак і сюрпрызаў, якія падрыхтавалі супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў на чале з яго кіраўніком Аляксандрам Сцефановічам. Загадчык сектара кнігазнаўства аддзела Алена Цітавец нагадала прысутным гісторыю стварэння Брэсцкай Бібліі і гісторыю яе падарожжа з Брэста ў Мінск, дзе кніга цяпер знаходзіцца ў сховішчы ЦНБ. На мерапрыемстве таксама выступіў і загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук і інфармацыйна-аналітычнай дзейнасці Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук Аляксей Шаланда, які адзначыў, што з выданнем звязана яшчэ шмат таямніц і загадак.

Источник: Настаўніцкая газета,   10.09.2013
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси
Што варта ведаць пра Быхаў і Быхаўшчыну, выпраўляючыся туды ў вандроўку?   / Чэмер, Мікола /

Быхаўшчына літаратурная прадстаўлена цэлым сузор´ем вядомых літаратараў мінулага і сучаснасці, каго зрадніла з гэтым краем жыййё або творчая дзейнасць. Гэта вядомы літаратуразнаўца, тэкстолаг, крытык, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Міхась Мушынскі; публіцыст, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, прафесар, адзін з заснавальнікаў тэорыі сучаснай айчыннай журналістыкі Барыс Стральцоў; паэт, празаік, перакладчык, сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў і інш.

Источник: Настаўніцкая газета,   31.08.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Адвечная еднасць славян   / Чэмер, Мікола /

Учора ў канцэртнай зале «Мінск» урачыста адкрыўся XV Міжнародны з´езд славістаў. Па словах старшыні Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў члена-карэспандэнта НАН Беларусі Аляксандра Лукашанца, факт правядзення XV Міжнароднага з´езда славістаў у Рэспубліцы Беларусь можна разглядаць як прызнанне пэўных поспехаў у развіцці нашай краіны наогул і славістыкі ў Беларусі ў прыватнасці.

Источник: Настаўніцкая газета,   22.08.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Славісты ўсіх краін аб´яднаюцца   / Чэмер, Мікола /

Заўтра ў канцэртнай зале «Мінск» урачыста адкрываецца XV Міжнародны з´езд славістаў. Наша краіна ўпершыню прыме гэты аўтарытэтны ва ўсім культурным свеце форум, які праводзіцца кожных пяць гадоў, пачынаючы з 1929 года. Галоўнымі арганізатарамі XV Міжнароднага з´езда славістаў выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі камітэт славітаў і Міжнародны камітэт славістаў пры актыўным удзеле міністэрстваў адукацыі, культуры і інфармацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама Мінскага гарвыканкама.

Источник: Настаўніцкая газета,   20.08.2013
Рубрика: Мероприятия НАН
Прабег Дружбы і Памяці   / Чэмер, Мікола /

8 мая ўрачыстымі мерапрыемствамі завяршыўся юбілейны X Міжнародны студэнцкі лёгкаатлетычны прабег, арганізаваны Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам і Іжэўскім дзяржаўнуым тэхнічным універсітэтам імя М.Ц. Калашнікава. Прысутных віталі рэктар БНТУ, акадэмік НАН Беларусі, доктар тэхнічных навук, прафесар, член нацыянальнага алімпійскага камітэта Барыс Міхайлавіч Хрусталёў; рэктар ІжДТУ імя М.Ц. Калашнікава, доктар тэхнічных навук, прафесар Барыс Анатольевіч Якімовіч і інш.

Источник: Настаўніцкая газета,   16.05.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
"БГЧ" як люстэрка айчыннай гістарычнай навукі і адукацыі   / Чэмер, Мікола /

11 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся круглы стол, прысвечаны 20-годдзю з дня выхаду ў свет першага нумара «Беларускага гістарычнага часопіса». У круглым стале прынялі ўдзел прадстаўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У сувязі з надыходзячым у наступным годзе 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя нагадаў, што на сённяшні дзень сярод беларусаў засталося толькі тры ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Героі Савецкага Саюза. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Міхаіл Касцюк нагадаў прысутным і пра такую знамянальную дату, як 400-годдзе дынастыі Раманавых.

Источник: Настаўніцкая газета,   13.04.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Кніжнае свята скончылася – кніга не скончыцца ніколі   / Чэмер, Мікола /

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» прэзентавала на форуме чацвёрты том з 12-томнай серыі «Энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў» - «Свет тэхнікі». Гэтая серыя выходзіць з 2009 года пад агульнай редакцыяй доктара фізіка-матэматычных навук прафесара БДУ В.І. Стражава, а ў стварэнні яе прымаюць удзел вядучыя навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, галіновых НДІ, БДУ, БДУІР і іншых устаноў вышэйшай адукацыі.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.02.2013
Рубрика: НАН Беларуси
«Полымю» - шукаць і шугаць!   / Чэмер, Мікола /

У канцы снежня споўнілася 90 гадоў з дня выхаду першага нумара найстарэйшага айчыннага літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «Полымя». З цёплымі віншавальнымі словамі да юбіляраў-палымянцаў звярнуліся галоўны рэдактар выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Каваленя, акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Гніламёдаў, першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі Генадзь Пашкоў і іншыя выступоўцы.

Источник: Настаўніцкая газета,   05.01.2013
Рубрика: Сотрудники НАН
Полацкае евангелле вяртаецца на радзіму   / Чэмер, Мікола /

4 снежня ў Мінску адбыўся ўрачысты запуск у друк факсіміле знакамітага Полацкага евангелля канца XII - пачатку XIII стагоддзя. Рэалізацыя праекта стала магчымай дзякуючы супрацоўніцтву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Выдавецтва Беларускага экзархата, Міжнароднага дабрачыннага фонду «Сям´я – Яднанне – Айчына».

Источник: Настаўніцкая газета,   08.12.2012
Рубрика: НАН Беларуси
Дарогі класіка…   / Чэмер, Мікола /

У рамках літаратурна-асветніцкай акцыі “Народны настаўнік”, што адбылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, былі прэзентаваны аднайменная кніжная выстава і віртуальны праект “Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас”. Падчас мерапрыемства выступіў дэрэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец, які звярнуў асаблівую ўвагу прысутных на ўклад Якуба Коласа ў развіццё новай беларускай літаратурнай мовы. Загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі ДНУ “Цэнтр даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” НАН Беларусі Тэрэза Голуб прэзентавала новы Збор твораў Якуба Коласа ў 20 тамах.

Источник: Настаўніцкая газета,   03.11.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Зіхоткае святло двайной зоркі   / Чэмер, Мікола /

Рэцэнзія на манаграфію Міхася Тычыны “Янка Купала і Якуб Колас: учора і сёння”, што выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука”.

Источник: Настаўніцкая газета,   23.10.2012
Рубрика: НАН Беларуси
Купала і Колас – для душы і розуму   / Чэмер, Мікола /

Днямі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася VII Міжнародная навуковая канферэнцыя “МОВА – ЛІТАРАТУРА - КУЛЬТУРА”. Сёлета навуковы форум на філфаку быў прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Удзел ў чытаннях прыняў дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А. Лукашанец з дакладам “Янка Купала і Якуб Колас ля вытокаў сучаснай беларуская мовы”.

Источник: Настаўніцкая газета,   04.10.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Дарогі да Паэта   / Чэмер, Мікола /

17 верасня споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, класіка айчыннай літаратуры, лаўрэата Ленінскай прэміі, дзяржаўных і літаратурных прэмій СССР і Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Максіма Танка (Яўгена Іванавіча Скурко).

Источник: Настаўніцкая газета,   15.09.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Бібліятэка будзе існаваць да таго часу, пакуль будзе існаваць Homo sapiens   / Чэмер, Мікола /

У першы дзень работы міжнароднага кангрэса “Нацыянальная бібліятэка як феномен культуры” 5 верасня на яго ўдзельнікаў абрынуўся цэлы дождж віншаванняў ад высокапастаўленых асоб у сувязі з правядзеннем форуму і 90-годдзем беларускай “нацыяналкі”. Свае віншаванні даслалі міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег Праляскоўскі, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч, старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Анатоль Русецкі і інш.

Источник: Настаўніцкая газета,   08.09.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Глыбокае: яны гэта зрабілі   / Чэмер, Мікола /

Аб падарожжы па адукацыйнай Глыбоччыне. Кіраўнік гісторыка-краязнаўчага музея “Мінулае Залешчыны” Рыгор Шарыпкін — асоба вядомая ў краязнаўчым асяроддзі ў маштабах усёй краіны. У краязнаўстве ён з 1994 года. Удзельнік археалагічных раскопак старажытнагрэчаскай калоніі-поліса Ольвіі, гарадзішчаў ранняга жалезнага веку каля вёскі Зубкі і каля вёскі Запруддзе пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь археолага А. М. Мядзведзева.

Источник: Настаўніцкая газета,   01.09.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
“Жыціе…” як сімвал   / Чэмер, Мікола /

Пра тое, як ішла падрыхтоўка выдання “Житие блаженной Евфросинии, игумении монастыря Вседержителя Святого Спаса во граде Полацке”, пра яго гісторыю і асаблівасці распавядае старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовы і літарартуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі Эльвіра Ярмоленка.

Источник: Настаўніцкая газета,   02.06.2012
Рубрика: Сотрудники НАН
Калегіум, універсітэт… вечнасць   / Чэмер, Мікола /

Аб правядзенні міжнароднай навуковай канферэнцыі “Полацк у гісторыі і культуры Еўропы”, арганізаванай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і інш.

Источник: Настаўніцкая газета,   02.06.2012
Рубрика: Мероприятия НАН
Aurea mediocritas - залатая пара даследчыка!   / Чэмер, Мікола /

У цэнтральнай навуковай бібліятэцы НАН Беларусі адкрылася кніжная выстава "Творчая лабараторыя даследчыка: каштоўнасці кніжна-пісьмовай культуры" і адбылася прэзентацыя кнігі "Паэтыка і семіётыка публіцыстычнай літаратуры Беларусі XVI - XVII стагоддзяў" вядомага гісторыка, філолага і філосафа, доктара філалагічных навук Івана Саверчанкі.

Источник: Настаўніцкая газета,   12.04.2012
Рубрика: ЦНБ НАН Беларуси