Всего: 58464 документов. Показано: 15 за последние 30 дней.
У Мінску ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Мікалая Астроўскага прайшоў круглы стол «Дзіцячае чытанне: дарослыя пытанні». Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч звярнуў увагу на цэлы шэраг праблемных аспектаў. Шапрыклад, што ў такой аўтарытэтнай структуры, як Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, няма сектара дзіцячай літаратуры.
Источник: Літаратура і мастацтва, 17.05.2024У выдавецтве «Беларусь» пабачыў свет адрыўны каляндар «Родны край» на 2024 год. Якія значныя гістарычныя, асветніцкія даты будуць адзначаць беларусы ў 2024-м?.. Напрыклад, 2 студзеня - 95 гадоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 24.11.2023Гэтая постаць у многім звязаная для нас з імем Максіма Багдановіча. Менавіта Іван Замоцін узначаліў Літаратурную камісію Інстытута беларускай культуры па падрыхтоўцы і выданні першага збору твораў Максіма Багдановіча і вѐў перамовы з бацькам паэта. Менавіта Іван Замоцін папулярызаваў творчасць Багдановіча і пераканаўча акрэсліў яе месца ў нашай культуры. Заснавальнік беларускай тэксталогіі, знаўца беларускай літаратуры... А між тым ѐн не беларус, і нарадзіўся 150 гадоў таму ў сялянскай сям’і ў вѐсцы Крывуліна Бежацкага павету Цвярской губерні.
Источник: Звязда, 21.11.2023Людзі, якія сабраліся на круглы стол, прысвечаны рабоце часопіса «Роднае слова», у большасці сваёй ведаюць адзін аднаго. Бо яны — або аўтары, або члены рэдакцыйнага савета, або дасведчаныя чытачы гэтага выдання на працягу многіх гадоў. Мовазнавец, доктар філалагічных навук Віктар Іўчанкаў, літаратуразнавец, крытык, перакладчык, доктар філалагічных навук Вячаслаў Рагойша, літаратуразнавец, празаік, доктар філалагічных навук Алесь Бельскі, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук Іван Саверчанка.
Источник: Літаратура і мастацтва, 10.03.2023Пасяджэнне рэдакцыйнага савета серыі «Беларускі кнігазбор», выдаўцом якой выступае выдавецтва «Беларуская навука», прайшло ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Размова ішла пра творчыя праекты на 2022–2025 гг.
Источник: Літаратура і мастацтва, 08.07.20221-2 ліпеня на Віцебшчыне, у горадзе Сянно, пройдзе навукова-практычная канферэнцыя "Сенненскі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна". Пра будчую падзею распавядае дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза.
Источник: Звязда, 25.06.2022Сустрэча са старшынёю Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктарам - галоўным рэдактарам Выдавецкага дома "Звязда" Аляксандрам Карлюкевічам адбылася ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 24.06.20223 чэрвеня у Гродне пройдзе круглы стол "Беларусь - наш агульны дом: адзінства нацый і пакаленняў". Удзел у круглым стале возьме і дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Мікалай Мыслівец.
Источник: Літаратура і мастацтва, 03.06.2022У Прэзідыуме Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла рабочая нарада, прысвечаная стварэнню "Бібліятэкі часопіса "Союзное государство" (назва ўмоўная).
Источник: Літаратура і мастацтва, 04.02.2022Часовая экспазіцыя «Туды, на захад!» (Абаян — Мінск)» будзе разгорнута ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 15 мая 2021 года а 16-й гадзіне і прысвечана 100-годдзю вяртання Якуба Коласа ў Беларусь. У часовай экспазіцыі будуць прадстаўлены матэрыялы аб педагагічнай дзейнасці Якуба Коласа на Куршчыне, у Белпедтэхнікуме, Беларускім дзяржаўным універсітэце, настаўніцкіх курсах у Слуцку, навуковай дзейнасці ў Інбелкульце, Акадэміі навук, рукапісы і фотаздымкі пісьменніка, выданні твораў розных гадоў.
Источник: Звязда, 14.05.2021Багатая на гістарычныя падзеі і яркія гістарычныя персанажы Пухавіцкая зямля. На жаль, болей як з 70 вуліц Мар'інай горкі толькі шэсць носяць характар, так бы мовіць, персаніфікаваны з пункту гледжання мясцовай гісторыі. Няма ў горадзе назваў вуліц паводле акадэмікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія нарадзіліся на Пухавіччыне - Станіслава Астапчыка, Івана Юркевіча, Івана Лупіновіча.
Источник: Літаратура і мастацтва, 28.08.2020Цімох Ліякумовіч — імя ў беларускім літаратуразнаўстве вядомае. Хаця ўжо каля двух дзесяцігоддзяў жыве ў ЗША. Так склаўся яго лёс, лёс яго сям'і... У ЗША літаратуразнаўца выявіў сябе і як перакладчык беларускай паэзіі ды прозы на рускую мову. У полі зроку Ц. Ліякумовіча — вершы, апавяданні, навелы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Васіля Быкава і іншых. Вучоны, літаратар актыўна супрацоўнічае з беларускім друкам. Як з літаратурна-мастацкім, так і з часопісамі навуковымі, выданнямі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, выданнямі розных ВНУ краіны.
Источник: Літаратура і мастацтва, 08.07.2016Малодшаму сыну Якуба Коласа Міхасю Міцкевічу споўнілася 90 гадоў. Міхась Міцкевіч з 1949 года працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі.
Источник: Наша слова, 10.02.2016У Выдавецкім доме «Звязда» пабачыла свет кніга, падрыхтаваная намаганнямі беларускіх і расійскіх архівістаў, бібліятэкараў і музейных работнікаў, - «Панцеляймон Панамарэнка: асабісты архіў і кніжны збор: зводны каталог». У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі захоўваецца 447 кніг 1933-1983 гг. з асабістай бібліятэкі П. Панамарэнкі. З іх 426 – з дарчымі надпісамі.
Источник: Літаратура і мастацтва, 12.07.2013У самым разгары – сезон кніжных выставак у блізкіх да Беларусі краінах. Чарговая сустрэча кніжнікаў і паліграфістаў – у Казахстане. Прадстаўнічая беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра інфармацыі краіны Ліліяй Ананіч прадстаўляе кніжную галіну нашай краіны на выстаўцы-кірмашы ў Алматы. Добрыя адносіны і ў пісьменніцкіх арганізацый Беларусі і Казахстана. У Алматы, Астане неаднойчы бывалі беларускія творцы, у тым ліку пісьменік, літаратуразнаўца, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гніламёдаў, Мікалай Чаргінец, Леанід Левановіч, Алесь Бадак і іншыя.
Источник: Літаратура і мастацтва, 12.04.2013