Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Усачонак Максім Сяргеевіч

УСАЧОНАК Максім Сяргеевіч

Максім Сяргеевіч Усачонак (27.08.1987, г. Мінск), фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук (2015).

Галіна навуковай дзейнасці М.С. Усачонка – фізіка і дыягностыка плазмы. Асноўным напрамкам яго навуковай дзейнасці з’яўляецца даследаванне электрамагнітных крышталёў з плазменнымі неаднастайнасцямі з мэтай выяўлення ключавых параметраў плазмы для кіравання распаўсюджаннем ЗВЧ выпраменьвання ў крышталях, што можа паслужыць асновай для стварэння новых хваляводных ЗВЧ элементаў хуткага дзеяння і з магчымасцю электрычнага перастройвання (фільтры, мадулятары, пераключальнікі, мультыплексары і інш.), здольных працаваць пры вялікіх узроўнях ЗВЧ магутнасці ў аўтаматызаваных сістэмах сувязі і радыёлакацыі. Займаецца таксама даследаваннем узаемадзеяння моцнага ЗВЧ выпраменьвання з неаднароднай замагнічанай плазмай з мэтай эксперыментальнага мадэлявання ўмоў узнікнення параметрычнай распаднай няўстойлівасці пры ЗВЧ нагрэве плазмы, што паслужыла эксперыментальным пацвярджэннем новага тэарэтычнага апісання наяўных анамальных эфектаў, якія ўзнікаюць пры ЗВЧ нагрэве плазмы ва ўстаноўцы тыпу ТАКАМАШ.

Усачонак М.С. падтрымлівае навуковыя кантакты з замежнымі калектывамі Лабараторыі плазмы і пераўтварэння энергіі LAPLACE (Францыя) і Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А.Ф. Іофэ Расійскай акадэміі навук.

Аўтар больш за 70 навуковых работ, у тым ліку 8 патэнтаў.

Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам (2014) і таленавітым маладым вучоным (2018).

Асноўныя працы:

  1. One-dimensional electromagnetic band gap plasma structure formed by atmospheric pressure plasma inhomogeneities / V. S. Babitski, Th. Callegari, L. V. Simonchik, J. Sokoloff, and M. S. Usachonak / JOURNAL OF APPLIED PHYSICS. – 2017. – Vol. 122, № 8. 083302 (8 pp.)
  2. Delay of a microwave pulse in a photonic crystal / V. S. Babitski, V. G. Baryshevsky, A. A. Gurinovich, E. A. Gurnevich, P. V. Molchanov, L. V. Simonchik, M. S. Usachonak, and R. F. Zuyeuski / JOURNAL OF APPLIED PHYSICS. – 2017. – Vol. 122, № 8. 083104 (4 pp.)
  3. Низкопороговое параметрическое возбуждение верхнегибридной волны в экспериментах по электронному циклотронному резонансному нагреву обыкновенной волной / Е. Сысоева, Е. Гусаков, Л. Симончик, М. Усачёнок / Физика плазмы. – 2016. – Том 42, № 7. – С. 638-643.
  4. Observation of the strong anomalous absorption of the X-mode pump in a plasma filament due to the two-plasmon decay / L.V. Simonchik, A.B. Altukhov, V.I. Arkhipenko, A.D. Gurchenko, E.Z. Gusakov, A.Y. Popov and M.S. Usachonak / EPL (Europhysics Letters)/ Vol. 126, № 1. – 2019. – 15002.