Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Распрацоўкі

Дзейнасць Акадэміі навук ажыццяўляецца на аснове спалучэння дзяржаўнага рэгулявання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці з творчай ініцыятывай навуковых калектываў, свабодай навуковага пошуку ў мэтах забеспячэння эфектыўнага выканання задач, якія стаяць перад Акадэміяй навук; спалучэння адзінаначалля і калегіяльнасці разгляду і вырашэння пытанняў, органамі кіравання Акадэміі навук з персанальнай адказнасцю іх членаў за правядзенне ў жыццё прынятых рашэнняў і стан спраў на даручаных участках работы; узаемасувязі фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак; актыўнага ўзаемадзеяння з Міністэрствамі, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь або Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, суб'ектамі і ўдзельнікамі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці; узаемавыгаднага і раўнапраўнага супрацоўніцтва з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі, міжнароднымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць правядзенне, падтрымку або рэалізацыю вынікаў навуковых даследаванняў і распрацовак.


Распрацоўкі 7 - 7 з 7
Пачатак | Папяр. | 1 2 | Наступ. | Канец