Навіны

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

RSS

21.03.2019

На пасяджэнні Інтэлектуальнага клуба “Жанчыны ў філасофіі” абмяркуюць праблемы дыскрымінацыі мужчын

Дмитрий Столяров1 красавіка 2019 года ў 14:30 у рамках пасяджэння Інтэлектуальнага клуба “Жанчыны ў філасофіі” адбудзецца абмеркаванне даклада малодшага навуковага супрацоўніка Д. В. Сталярова “Патрыярхальная стэрэатыпізацыя як сістэма дыскрымінацыі мужчын”. Мерапрыемства пройдзе па адрасе: вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, к. 302.
Будуць разгледжаны характэрныя рысы патрыярхальнай гендарнай сістэмы і іх уплыў на становішча мужчын у грамадстве. Будзе прааналізаваны статус мужчын і жанчын у сацыяльнай прасторы патрыярхату, ажыццёўлены аналіз псіхалагічных праблем, з якімі сутыкаюцца мужчыны традыцыйных поглядаў, а таксама разгледжаны ўплыў традыцыйных стэрэатыпаў на адукацыйны і выхаваўчы працэсы. Аўтар прызнае неабходнасць пераадолення пэўных гендарных стэрэатыпаў і фарміравання культуры гендарнай роўнасці.

20.03.2019

У ІПНК НАН Беларусі стартавала серыя навучальных курсаў на тэму “Антыкарупцыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь: тэорыя і правапрымяняльная практыка”

У ДУА “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі” стартавала серыя навучальных курсаў на тэму “Антыкарупцыйнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь: тэорыя і правапрымяняльная практыка”. На першым этапе 18-19 сакавіка 2019 года прайшлі навучанне 21 чалавек з ліку кіраўнікоў і сакратароў антыкарупцыйных камісій арганізацый сістэмы НАН Беларусі.
У рамках супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі да ўдзелу ў навучальных курсах былі прыцягнуты работнікі пракуратуры г. Мінска, спецыялісты Навукова-практычнага цэнтра ўмацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. На шырокім практычным матэрыяле былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі антыкарупцыйнага заканадаўства і юрыдычнай адказнасці за карупцыйныя правапарушэнні.

19.03.2019

25 сакавіка адбудзецца семінар “Чалавек і прырода: лакальныя веды аб раслінах у традыцыйнай культуры беларусаў”

25 сакавіка 2019 г. ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі” ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі ПРААН-ГЭФ “Узмацненне людскіх рэсурсаў, прававых сістэм і інстытуцыйнага патэнцыялу для рэалізацыі Нагойскага пратакола ў Рэспубліцы Беларусь” ад 30.03.2018 г. №2/ 1/000874 пры ўдзеле Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць семінар “Чалавек і прырода: лакальныя веды аб раслінах у традыцыйнай культуры беларусаў”.

19.03.2019

У НАН Беларусі пройдзе міжнародная канферэнцыя “Акадэмічныя геранталагічныя чытанні да 80-годдзя акадэміка Я.Ф. Канаплі”

21 сакавіка ў 11.00 у ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” (г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, канферэнц-зала, 2 паверх) адбудзецца адкрыццё Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Акадэмічныя геранталагічныя чытанні да 80-годдзя акадэміка Я.Ф.Канаплі”. Арганізатары мерапрыемства – ДНУ “Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі” і Беларускае Рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб’яднанне. У рабоце Міжнароднай навуковай канферэнцыі прымуць удзел вядучыя навукоўцы з Беларусі, Расіі, Казахстана, Чэхіі. Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны ў зборніку матэрыялаў канферэнцыі, на сайце Інстытута радыебіялогіі.

19.03.2019

Адбылася міжнародная канферэнцыя “Сумесныя намаганні па захаванні і выкарыстанні генетычных рэсурсаў раслін у Беларусі”

19 сакавіка 2019 года ў Мінску пад эгідай Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО) адбылася міжнародная канферэнцыя “Сумесныя намаганні па захаванні і выкарыстанні генетычных рэсурсаў раслін у Беларусі”. Дадзенае мерапрыемства праводзілася ў рамках заключнага семінара па выкананні праекта ФАО ў Рэспубліцы Беларусь па ўмацаванні адпаведнай Дзяржаўнай праграмы. Мэта праекта – узмацненне захавання і выкарыстання генетычных рэсурсаў раслін для вытворчасці прадуктаў харчавання і вядзення сельскай гаспадаркі ў Беларусі для забеспячэння ўстойлівага развіцця сельскай гаспадаркі. Арганізатары форуму – рэгіянальны офіс ФАО па Еўропе і Цэнтральнай Азіі, НАН Беларусі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, РУП “НПЦ НАН Беларусі па земляробстве”.

18.03.2019

У Інстытуце генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі пройдзе Міжнародны семінар “Геномныя біятэхналогіі для сельскай гаспадаркі”

20 сакавіка 2019 года ў ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі” пройдзе Міжнародны семінар “Геномныя біятэхналогіі для сельскай гаспадаркі” (жывёлагадоўля). Дадзены семінар – гэта традыцыйны навуковы форум генетыкаў і селекцыянераў, які праводзіцца з міжнародным удзелам вядомых навукоўцаў з Расіі, Украіны, Малдовы, Казахстана і іншых краін.

18.03.2019

Член-карэспандэнт НАН Беларусі Вітольд Песціс узнагароджаны нагрудным “Знакам Гонару” Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, член-карэспандэнт НАН Беларусі Вітольд Песціс узнагароджаны нагрудным “Знакам Гонару” Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Узнагароджанне адбылося 16 сакавіка 2019 года ў ходзе ўрачыстай цырымоніі. Вітольд Песціс да нядаўняга часу ўзначальваў Гродзенскую абласную арганізацыю Белай Русі і стаяў ля вытокаў Гродзенскай абласной арганізацыі, якая пачала сваю працу ў 2004 годзе. На яе базе ў 2007 годзе з’явілася рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне.

13.03.2019

НАН Беларусі аб’яўляе конкурс па выбары выканаўцы мерапрыемства

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцаў мерапрыемства: “Устанаўленне дынамікі параметраў пераходаў 137Cs і 90Sr у зернебабовыя культуры ў залежнасці ад утрымання рухомага калію і кіслотнасці глеб з улікам змененага сартавога складу і даступнасці радыенуклідаў глебы”. Названае заданне выконваецца ў рамках мерапрыемства 130 “Навуковае рашэнне праблем вядзення сельскай і лясной гаспадаркі на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання” Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года.

13.03.2019

Прадстаўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у круглым стале ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь

Прадстаўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у круглым стале “Канстытуцыйная законнасць – аснова прававой дзяржавы”, які прайшоў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 12 сакавіка 2019 года ў рамках Тыдня навукі, прысвечанага 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Для абмеркавання пытанняў канстытуцыйнага права сабраліся вядомыя вучоныя-прававеды рэспублікі, прадстаўнікі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, супрацоўнікі і студэнты Акадэміі кіравання. Людзі, якія сабраліся, засведчылі высокую ступень зацікаўленасці вучоных і практыкаў у развіцці беларускага канстытуцыяналізму. Фармат круглага стала дазволіў абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні зацвярджэння канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь.

12.03.2019

Савет маладых вучоных НАН Беларусі і Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі правядуць для кіраўнікоў навуковых таварыстваў навучэнцаў сумеснае мерапрыемства

Савет маладых вучоных НАН Беларусі сумесна з Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі правядуць 15 сакавіка 2019 года для кіраўнікоў навуковых таварыстваў навучэнцаў (педагог + навучэнец) установачную сесію “Я пазначаю шлях да адкрыццяў”. Навучэнцы і педагогі Мінскай вобласці пазнаёмяцца з напрамкамі супрацоўніцтва Савета маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з установамі адукацыі, праслухаюць лекцыю пра перспектывы прымянення біятэхналагічных і біяфізічных падыходаў у ахове здароўя і сельскай гаспадарцы, наведаюць Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і пастаянна дзеючую выставу “Навука вытворчасці”, а таксама пазнаёмяцца з дзейнасцю навуковых арганізацый НАН Беларусі, што дапаможа маладым людзям у выбары напрамкаў тэм даследаванняў.

11.03.2019

Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі правядзе сатэлітны семінар “Новыя метады лячэння захворванняў з выкарыстаннем біямедыцынскіх клетачных прадуктаў”

14 сакавіка 2019 года ў Дзяржаўнай навуковай установе “Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” адбудзецца сатэлітны семінар “Новыя метады лячэння захворванняў з выкарыстаннем біямедыцынскіх клетачных прадуктаў”, арганізаваны ў рамках XXVI Міжнароднага медыцынскага форуму “Ахова здароўя Беларусі – 2019”.

07.03.2019

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакова з Днём жанчын

Дарагія жанчыны!
Паважаныя калегі!
Ад імя Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з цудоўным вясеннім святам – Днём жанчын! Такое дзівоснае свята і не магло быць у другую пару. Усё самае светлае, лепшае мы звязваем з вялікай таямніцай абнаўлення прыроды, з абуджэннем новага жыцця, новай сілы і новай надзеі.

05.03.2019

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Навуковыя распрацоўкі і перадавыя тэхналогіі ў прамысловасці”

5 сакавіка 2019 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: “Навуковыя распрацоўкі і перадавыя тэхналогіі ў прамысловасці”.
Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел: першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Сяргей Чыжык; кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік Пётр Віцязь; акадэмік-сакратар аддзялення фізіка-тэхнічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Аляксандр Ласкаўнёў; акадэмік-сакратар аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Валянцін Арловіч.

04.03.2019

5 сакавіка адбудзецца пасяджэнне праблемнага савета пры Аддзяленні біялагічных навук НАН Беларусі

5 сакавіка ў 10.00 адбудзецца пасяджэнне праблемнага савета пры Аддзяленні біялагічных навук НАН Беларусі.
На парадку дня пасяджэння навуковы аналітычны даклад “Праблема эфектыўнага і экалагічна бяспечнага выкарыстання другасных матэрыяльных рэсурсаў (адходаў) піваварнай і спіртавой біятэхналагічных вытворчасцей у Рэспубліцы Беларусь”.
Дакладчык: загадчык лабараторыі росту і развіцця раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі акадэмік Ламан Мікалай Афанасьевіч.

04.03.2019

Прадстаўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у 56-й сесіі Навукова-тэхнічнага падкамітэта Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах

У г. Вена (Аўстрыйская Рэспубліка) з 11 па 22 лютага 2018 г. адбылася 56-я сесія Навукова-тэхнічнага падкамітэта Камітэта Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах (НТПК).
Рэспубліку Беларусь на 56-й сесіі НТПК прадстаўляла дэлегацыя ў складзе начальніка аддзела па касмічнай дзейнасці апарата НАН Беларусі Бучы І.М., дырэктара навукова-інжынернага рэспубліканскага прадпрыемства “Геаінфармацыйныя сістэмы” Залатога С.А. і прадстаўніка пасольства Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы Мішкаруднага І.М.

02.03.2019

Пайшоў з жыцця замежны член НАН Беларусі Жарэс Іванавіч Алфёраў

Навука панесла незаменную страту. На 89 годзе жыцця памёр выдатны вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, акадэмік РАН, замежны член НАН Беларусі, Нобелеўскі лаўрэат Жарэс Іванавіч Алфёраў. Прэзідыум НАН Беларусі выказвае глыбокія спачуванні родным і блізкім і смуткуе разам з усёй навуковай грамадскасцю.

28.02.2019

Шэсць вучоных НАН Беларусі сталі пераможцамі конкурсу “100 ідэй для Беларусі – 2018”

У бізнес-інкубатары Парку высокіх тэхналогій падвялі вынікі восьмага конкурсу “100 ідэй для Беларусі – 2018”. Праграма фінальнага этапу конкурсу ўключала прэзентацыю перспектыўных распрацовак і абарону праектаў перад рэспубліканскім экспертным саветам.
У другой групе, дзе вылучаліся работы студэнтаў, курсантаў, слухачоў устаноў вышэйшай адукацыі, працоўнай моладзі, маладых вучоных да 35 гадоў, прадстаўнікі арганізацый НАН Беларусі сталі пераможцамі ў 6 намінацыях з 10.

28.02.2019

Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у рабоце навукова-метадалагічнага семінара “Станаўленне і развіццё сацыялагічнай школы ў Беларусі”

ДНУ “Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі” запрашае прыняць удзел у рабоце навукова-метадалагічнага семінара “Станаўленне і развіццё сацыялагічнай школы ў Беларусі”, які адбудзецца 6 сакавіка 2019 г. у 11:00 у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к.2).

28.02.2019

Аб’яўляецца конкурс 2019 года на саісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб правядзенні ў 2019 годзе конкурсу на саісканне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі заснаваны восем прэмій за лепшую навуковую работу ў памеры 250 базавых велічынь кожная.

27.02.2019

Адбылася XI Сесія Савета па кнігавыданні пры МААН

25 - 26 лютага 2019 года на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі прайшла XI Сесія Савета па кнігавыданні пры Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН). На пасяджэнні прынята рашэнне аб стварэнні пры МААН Міжнароднага цэнтра па вывучэнні кніжнай культуры. Падпісаны адпаведны пратакол.


Новости 1 - 20 из 1165
Начало | Пред. | 1 2 3 4 5 | След. | Конец
 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай



© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс