Навіны

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

RSS

13.06.2019

Вучоныя НАН Беларусі прынялі ўдзел у прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня барацьбы з апустыньваннем і засухай

У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь 13 чэрвеня 2019 г. адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Праблемы дэградацыі зямель з прычыны кліматычных асаблівасцей рэгіёна і дзейнасці чалавека. Эрозія і спусташэнне глеб як фактар рызыкі харчовай і эканамічнай бяспекі Беларусі”, прымеркаваная да Сусветнага дня барацьбы з апустыньваннем і засухай. Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прынялі ўдзел: дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі акадэмік Віталій Лапа, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Логінаў і намеснік дырэктара па навуцы Інстытута меліярацыі НАН Беларусі Аляксандр Анжэнкаў.

12.06.2019

Беларусь прымае ўдзел у 62-й сесіі Камітэта ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах у Вене

62-я сесія Камітэта Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах праходзіць у Вене 12-21 чэрвеня 2019 года. У пасяджэнні Камітэта прымае ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале з намеснікам Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмікам Сяргеем Кіліным, які выступіў 12 чэрвеня 2019 года з дакладам аб дзейнасці Рэспублікі Беларусь у галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах і перспектывах яе развіцця.

12.06.2019

У НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстая сустрэча з удзельнікамі 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі

13 чэрвеня 2019 г. (чацвер) у 15:00 у НАН Беларусі (г. Мінск, пр.Незалежнасці, 66, 2-і паверх, аўд. 216) адбудзецца ўрачыстая сустрэча навуковай грамадскасці краіны з удзельнікамі 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі.
У праграме сустрэчы – дэманстрацыя фільма аб рабоце 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі (каля 10 мін.), выступленні ўдзельнікаў 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі, прадстаўнікоў кіраўніцтва Акадэміі навук, навуковых інстытутаў, вядомых вучоных.

12.06.2019

Прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі расказалі аб арганізацыі і правядзенні Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Аперацыя “Багратыён”

12 чэрвеня 2019 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя на тэму “Аб арганізацыі і правядзенні Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Аперацыя “Багратыён” (да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкай акупацыі)”. У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел: Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Андрэй Салаўянаў, вучоны сакратар Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Сяргей Траццяк, загадчык аддзела найноўшай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Анатоль Крыварот, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі; Ірына Варанкова, старшы навуковы супрацоўнік аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

12.06.2019

Абвешчаны прыём у дактарантуру і аспірантуру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2019 годзе

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе аб прыёме ў дактарантуру і аспірантуру ў 2019 годзе па шырокім спектры навуковых спецыяльнасцей. У адпаведнасці з распараджэннем Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі ад 6 чэрвеня 2019 г. № 35 “Аб тэрмінах прыёму асоб для атрымання адукацыі пасля ВНУ ў 2019 годзе” прыём дакументаў ад паступаючых у дактарантуру і аспірантуру – з 1 жніўня па 30 верасня 2019 г. Прыём уступных экзаменаў па спецыяльных дысцыплінах – з 7 па 11 кастрычніка 2019 г.

11.06.2019

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я. Коласа пройдзе вечарына, прысвечаная памяці члена-карэспандэнта НАН Беларусі Міхася Мушынскага

17 чэрвеня (панядзелак) у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пройдзе вечарына “Свайму часу і вечнасці…”, прысвечаная памяці вядомага навукоўца, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара Міхася Мушынскага.

10.06.2019

Агонь II Еўрапейскіх гульняў прымуць у Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі

Маршрут эстафеты “Полымя міру” пройдзе праз тэрыторыю Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі 20 чэрвеня.
Агонь II Еўрапейскіх гульняў быў запалены 3 мая ў Рыме. Урачыстая цырымонія адбылася ў музеі Ara Pacis каля Алтара Міру. За мінулы час эстафета агню “Полымя міру” прайшла па тэрыторыі Італіі, Славакіі, Славеніі, Венгрыі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы, а 12 мая прыбыла ў Беларусь.

06.06.2019

Аб’яўлены конкурс для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2020 год

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2011 г. №398 “Аб сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі абвясцілі аб правядзенні адкрытага конкурсу па назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2020 год. Вылучэнне кандыдатур для назначэння стыпендый праводзіцца ў тры этапы, першыя два этапы для ўдзельнікаў з ліку аспірантаў, якія навучаюцца пры навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праводзяцца ў Акадэміі навук. Інфармацыя аб парадку і ўмовах правядзення адкрытага конкурсу размешчана тут.

06.06.2019

Прысуджана прэмія імя акадэміка В.А. Капцюга 2019 года

Пастановай Прэзідыума Федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай установы “Сібірскае аддзяленне Расійскай акадэміі навук” ад 31 мая 2019 г. № 188 прысуджана прэмія імя акадэміка В.А.Капцюга 2019 года за працу “Новыя каталізатары для сінтэзу хіральных гетэрацыклічных злучэнняў з высокім фармацэўтычным патэнцыялам на аснове прыродных монатэрпеноідаў”.

04.06.2019

Савет маладых вучоных НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у XVI Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы 2.0'19”

Савет маладых вучоных НАН Беларусі запрашае прыняць удзел маладых вучоных (у тым ліку студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў) у XVI Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы 2.0'19”, якая адбудзецца 14-17 кастрычніка 2019 г. у г. Мінску.

03.06.2019

НАН Беларусі прадставіць на “Белагра-2019” больш за 200 новых распрацовак і тэхналогій

47 арганізацый НАН Беларусі прымуць удзел у 29-й Міжнароднай сельскагаспадарчай выставе “Белагра-2019”. Усяго навукоўцы і спецыялісты Акадэміі навук прадставяць звыш 200 распрацовак і тэхналогій.

03.06.2019

Сучасныя дасягненні мікрабіялогіі і біятэхналогіі абмяркуюць у Мінску

4 чэрвеня 2019 года ў 10.00 у вялікай канферэнц-зале гасцініцы “Беларусь” (вул. Старажоўская, 15) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XI Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Мікробныя біятэхналогіі: фундаментальныя і прыкладныя аспекты”.

02.06.2019

Маладыя вучоныя НАН Беларусі прынялі ўдзел у Міжнародным VII Мінскім адкрытым робатурніры

Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прыняў актыўны ўдзел у Міжнародным VII Мінскім адкрытым робатурніры, які прайшоў з 31 мая па 2 чэрвеня 2019 г. у Нацыянальным выставачным цэнтры БелЭкспа. Мерапрыемства было арганізавана Асацыяцыяй па садзейнічанні развіццю ў галіне дакладных навук і высокіх тэхналогій “Адукацыя для будучыні”.

01.06.2019

У НАН Беларусі прайшоў фестываль “Мая сям’я – Акадэмія!”

1 чэрвеня 2019 года ў Дзень абароны дзяцей ва ўнутраным двары Прэзідыума НАН Беларусі прайшоў фестываль мастацкай, інтэлектуальнай творчасці і спартыўных дасягненняў супрацоўнікаў НАН Беларусі і іх дзяцей “Мая сям’я – Акадэмія!”. Фестываль быў арганізаваны Аб’яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй работнікаў НАН Беларусі.
Вітаючы ўдзельнікаў свята, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў адзначыў важнасць згуртаванасці супрацоўнікаў Акадэміі – “Сёння Акадэмія ператвараецца ў адну вялікую сапраўдную сям’ю. Гэта вельмі важна, бо менавіта сям’я – гэта галоўная падзея ў жыцці кожнага чалавека. У сям’і чалавек вучыцца кахаць, ставіцца з клопатам адзін да аднаго, вучыцца адказнасці”.

31.05.2019

У Інстытуце гісторыі абмяркуюць ролю Беларусі ў сучасных геапалітычных і геаэканамічных працэсах

5 чэрвеня 2019 года (серада) Цэнтр гісторыі геапалітыкі ДНУ “Інстытут гісторыі НАН Беларусі” сумесна з Прадстаўніцтвам па Беларусі Фонду імя Конрада Адэнаўэра праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю “Беларусь у сучасных геапалітычных і геаэканамічных працэсах”.
Адкрыццё канферэнцыі – 5 чэрвеня 2019 года (серада) у 9.00 па адрасе: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, г. Мінск, вул. Акадэмічная, д. 1 (актавая зала, 4 паверх).

30.05.2019

Ініцыятыва Вучоныя без межаў запрашае на адкрыты семінар урача-вірусолага Сяргея Папова

У рамках грамадска-навуковай ініцыятывы “Вучоныя без межаў” пройдзе чарговы адкрыты семінар. Дакладчык – прафесар Сяргей Аляксандравіч Папоў прадставіць даклад “Роля ўзаемадзеянняў субвірусных структур віруса імунадэфіцыту чалавека з бялкамі клеткі ў малекулярным патагенезе інфекцыі”.

29.05.2019

НАН Беларусі рыхтуецца да сустрэчы электрамабільнага марафону

3 чэрвеня 2019 года Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі будзе прымаць удзельнікаў электрамабільнага марафону “Ралі Міру 2019” на Кубак Андрэя Нагеля.
Старт электрамабільнага марафону дадзены 27 мая ў г. Монтэ-Карла (княства Манака). Удзельнікам гонкі трэба пераадолець 4300 км па тэрыторыях дзяржаў: Манака - Францыя - Італія - Сан Марына - Харватыя - Венгрыя - Славакія - Польшча - Беларусь - Расія. Канчатковай кропкай Электрамабільнага Марафона стане г. Санкт-Пецярбург, куды ўдзельнікі спаборніцтваў прыбудуць 6 чэрвеня. 2 чэрвеня электрамабілі перасякуць беларуска-польскую мяжу, наведаюць гарады Брэст, Мір і прыбудуць у г. Мінск.

28.05.2019

У НАН Беларусі пройдзе буйны Міжнародны навукова-практычны форум “Мастацкая прастора Еўропы XIX-ХХ стст. і Станіслаў Манюшка: гісторыя, сучасны стан”

30 мая 2019 г. (чацвер) у 10:00 у НАН Беларусі (пр-т. Незалежнасці, д. 66; другі паверх, малая канферэнц-зала) адбудзецца адкрыццё Міжнароднага навукова-практычнага форуму “Мастацкая прастора Еўропы XIX- ХХ стст. і Станіслаў Манюшка: гісторыя, сучасны стан”, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння класіка польскай і беларускай музыкі.

28.05.2019

НАН Беларусі і Карэйскі інстытут KISTI будуць супрацоўнічаць у галіне інфармацыйных тэхналогій

28 мая 2019 года падпісаны Мемарандум аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Карэйскім інстытутам навукі і тэхналогій (KISTI).
Дакумент падпісалі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Прэзідэнт Карэйскага інстытута навукі і тэхналогій сп-ня Чхвэ Хі Юн.

27.05.2019

Беларусь і Кітай распрацуюць “Дарожную карту” супрацоўніцтва ў гуманітарнай навуковай сферы

27 мая 2019 г. адбыўся візіт у НАН Беларусі дэлегацыі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук на чале з Прэзідэнтам Кітайскай акадэміі грамадскіх навук Се Фучжанам. Мэта візіту – правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН Беларусі, абмеркаванне двухбаковых адносін і перспектыў беларуска-кітайскага супрацоўніцтва ў гуманітарнай навуковай сферы.


Новости 1 - 20 из 1220
Начало | Пред. | 1 2 3 4 5 | След. | Конец
 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай



© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс