Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

29.10.2020

Падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” пераносіцца.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй падвядзенне вынікаў Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” пераносіцца з 30 кастрычніка на 18 снежня. Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, вялікая канферэнц-зала Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2-і паверх). Пачатак мерапрыемства ў 11:30.