Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.11.2020

Інстытут генетыкі і цыталогіі наведалі прадстаўнікі расійскіх і саюзных сродкаў масавай інфармацыі

28 кастрычніка 2020 года Інстытут генетыкі і цыталогіі ў рамках прэс-тура ў Рэспубліку Беларусь наведалі прадстаўнікі расійскіх і саюзных сродкаў масавай інфармацыі. Мэта наведвання – знаёмства з рэалізацыяй праграмы Саюзнай дзяржавы «ДНК-ідэнтыфікацыя».

Арганізатары выязнога прэс-мерапрыемства – НАН Беларусі і Нацыянальны Прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь. Аляксандр Кільчэўскі, намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, навуковы кіраўнік саюзнай праграмы «ДНК-ідэнтыфікацыя» з беларускага боку, выступіў з дакладам перад прадстаўнікамі рэспубліканскіх і саюзных СМІ. Прадстаўнікі Інстытута генетыкі і цыталогіі і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь адказалі на шматлікія пытанні журналістаў.

Пасля госці наведалі Рэспубліканскі цэнтр геномных біятэхналогій, другія структурныя падраздзяленні інстытута.